Завяршыўся моладзевы злёт Навагрудскай епархіі

30 ліпеня 2019

top.jpg

22-25 ліпеня 2019 года на паляўнічай сядзібе «Гутка» блізу г. Слоніма прайшоў штогадовы праваслаўны злёт моладзі Навагрудскай епархіі «Пад покрывам святых дабраверных Пятра і Фяўронні», прысвечаны сям'і і сямейным каштоўнасцям.

Злёт быў арганізаваны моладзевым аддзелам епархіі пад кіраўніцтвам іерэя Аляксандра Грака. Удзел у мерапрыемстве прынялі клірык Троіцкага сабора іерэй Мікалай Савіцкі і актыўная моладзь парафіі.

У рамках моладзевага злёту прайшлі лекцыі выкладчыкаў Мінскай духоўнай семінарыі іераманаха Яўстафія (Халіманкова) і протадыякана Паўла Бубнова па тэмах «Вучэнне Апостала Паўла пра шлюб» і «Як стварыць шчаслівую сям'ю» адпаведна. Гутарылі з маладымі людзьмі і клірыкі епархіі протаіерэй Вадзім Пятліцкі, іерэй Алег Пачкоўскі, якія распавялі дзецям пра Таінства вянчання, асабісты сямейны вопыт і пра свой прыход да веры. Для ўдзельнікаў праводзіліся квэсты, інтэлектуальныя віктарыны, спартыўныя і турыстычныя спаборніцтвы.

Таксама ўдзельнікаў злёту наведалі з размовай кіраўнікі пошукава-выратавальнага атрада «Ангел», які аказвае дапамогу ў пошуку знікшых без вестак людзей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Госці злёту распавялі аб сваёй пошукавай рабоце, аб правілах паводзін пры страце чалавека і наведванні лесу. Вечары ля вогнішча разам з усімі ўдзельнікамі бавілі клірык Навагрудскай епархіі іерэй Алег Сушко і сям'я Наўгародскіх, прыхаджане Троіцкага сабора.

Традыцыйна прайшоў танцавальна-творчы вечар, у якім усе рабяты праявілі свае таленты. Танцавальны калектыў «Гармонія» правёў майстар-клас па бальных танцах.

Завяршальным і самым галоўным пунктам стала Бажэственная літургія, якая была здзейснена ў храме мч. Іаана Воіна г. Слоніма. Богаслужэнне здзейсніў благачынны Слонімскай царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі ў саслужэнні настаяцеля храма іерэя Пятра Ткачэнкі і іерэя Аляксандра Грака. На богаслужэнні ўсе хлопцы і дзяўчаты разам выконвалі спевы, а жадаючыя таксама прычасціліся Святых Хрыстовых Таін.

Троіцкі сабор г. Слоніма / Church.by