-
Археалагічны летнік для моладзі і падлеткаў запрашае да ўдзелу
23 мая 2018У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. Сёлета група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці 2 тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай для грамадства справай.
падрабязна » -
Прадстаўнікі праваслаўнай моладзі з Беларусі і ЗША сустрэліся за круглым сталом
23 мая 2018У Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце». У сценах МінДА сустрэліся маладыя праваслаўныя мінчане і іх аднагодкі з ЗША. Амерыканскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні моладзевага Сінадальнага аддзела РПЦЗ протаіерэй Андрэй Сомер.
падрабязна » -
У Віцебску прайшла трэцяя дабрачынная акцыя «Белая кветка»
23 мая 2018Намаганнямі неабыякавых людзей удалося сабраць больш за 4000 рублёў. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на лячэнне двух маленькіх віцябчан — 4-гадовага Рамана Андрушунаса і 8-гадовага Сямёна Новікава.
падрабязна » -
16 000 чалавек пакланіліся ў Мінску пачэсным мошчам прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы
23 мая 201819 мая ў Мінск са Знаменского Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка была прынесена вялікая святыня — каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. У Мінску каўчэг знаходзіўся да 22 мая. За гэты час пачэсным мошчам падзвіжніц пакланіліся каля 16 000 чалавек.
падрабязна »