-
Маладое пакаленне вернікаў Усіхсвяцкага храма Мінска арганізавала канцэрт у Жыровічах
27 лістапада 201922-23 лістапада адбыўся візіт у Мінскую духоўную семінарыю і Успенскі Жыровіцкі манастыр моладзевага руху «AGIOS» і дзіцяча-юнацкай капэлы «Адраджэнне» нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі
27 лістапада 201927 лістапада пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі. Асноўным пытаннем парадку дня было абмеркаванне маючага адбыцца Епархіяльнага сходу.
падрабязна » -
У Барысаве адбыліся Калядныя адукацыйныя чытанні Мінскай мітраполіі
27 лістапада 201926 лістапада ў горадзе Барысаве адбылося адкрыццё Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі», арганізаваных пры падтрымцы Мінскага абласнога і Барысаўскага раённага выканаўчых камітэтаў, Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай, Слуцкай епархій.
падрабязна » -
Круглы стол «Актуальныя пытанні праваслаўнага місіянерства ў Беларусі» пройдзе ў Мінску 29 лістапада
27 лістапада 201929 лістапада ў рамках Пятых Беларускіх Калядных чытанняў у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол на тэму «Актуальныя пытанні праваслаўнага місіянерства ў Беларусі». Пачатак круглага стала а 18:00.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася штогадовая Міжнародная навуковая канферэнцыя
27 лістапада 201926 лістапада ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця». Форум з'яўляецца адным з важнейшых навуковых мерапрыемстваў, якія штогод арганізуюцца ў Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі
27 лістапада 2019Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла зборнік матэрыялаў III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця», якая праходзіла 15 лістапада 2018 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі. Зборнік прызначаны для выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, спецыялістаў у галіне рэлігіі і рэлігіязнаўства, тэолагаў, багасловаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўства.
падрабязна »