-
10 чэрвеня 2018
10 чэрвеня, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
10 чэрвеня 2018
10 чэрвеня, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых зямлі Рускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар іконы Божай Маці Мар'інагорскай
09 чэрвеня 20189 чэрвеня, у суботу 2-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Мар'інагорскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім саборы горада Мар'іна Горка Мінскай вобласці.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі III Чытанні памяці свяшчэннамучаніка Пятра (Палянскага)
09 чэрвеня 2018Чытанні з'яўляюцца навуковым форумам, які штогод праводзіцца ў МінДС, прысвечаным памяці Патрыяршага Месцазахавальніка мітрапаліта Круціцкага Пятра (Палянскага). Свяшчэннамучанік Пётр узначальваў Рускую Праваслаўную Царкву з 1925 па 1937 гады, калі атэістычныя ганенні на рэлігію ў Савецкім Саюзе дасягнулі найвышэйшага развіцця.
падрабязна » -
У Балгарыі пачаў працу міжнародны лагер «Крынічка»
08 чэрвеня 2018Традыцыйна па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, духоўна акармляе дзяцей і дарослых у лагеры настаяцель Увядзенскага прыхода горада Мінска святар Георгій Лапухоў.
падрабязна » -
Пінск наведаў праваслаўны этнограф з Польшчы Дарафей Фіёнік
08 чэрвеня 2018У духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» (Пінск) адбылася сустрэча з госцем з Польшчы. Дарафей Фіёнік — праваслаўны публіцыст, гісторык, фалькларыст, этнограф, старшыня аб'яднання «Музей малой Айчыны» ў Студзіводах пад Бельскам-Падляскім. На сустрэчы прысутнічаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, якому госць уручыў падборку літаратуры.
падрабязна » -
Свяшчэннаслужыцелі і семінарысты правялі ў дзіцячым лагеры на Слонімшчыне гульню «Формула каманды»
08 чэрвеня 20186 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясны» каля вёскі Паўлава Слонімскага раёна прайшла гульня «Формула каманды». Гульня была арганізавана клірыкамі Слонімскага благачыння і студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі сумесна з выхавацелямі лагера.
падрабязна » -
У Гомелі ўзводзіцца храм у гонар святых Пятра і Фяўронні — заступнікаў шлюбу
08 чэрвеня 20183 чэрвеня архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узначаліў чын на заснаванне будуемага храма ў гонар святых дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх у горадзе Гомелі, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.
падрабязна » -
47 чалавек скончылі Віцебскую духоўную семінарыю
08 чэрвеня 2018У Віцебскай духоўнай семінарыі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды выпуску студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання. Выпускны акт узначаліў рэктар духоўнай школы архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
падрабязна » -
Беларусы прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Аляксееўскія перазвоны — 2018»
07 чэрвеня 20182 чэрвеня ў пасёлку Аляксееўскае Рэспублікі Татарстан пад дэвізам «Ззяй ў стагоддзях, Святая Русь!» адбыўся XVI фестываль звону «Аляксееўскія перазвоны — 2018». У фестывалі прынялі ўдзел майстры звону з Расіі, Украіны і Беларусі.
падрабязна » -
06 чэрвеня 2018
З 4 па 8 чэрвеня ў сярэдняй школе № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы Гродзенскай вобласці праходзяць заняткі па павышэнню кваліфікацыі класных кіраўнікоў і настаўнікаў, якія выкладаюць факультатыў «Асновы праваслаўнай маральнасці (культуры)» ва ўстановах адукацыі Карэліцкага раёна.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі пачалі працу Евангельскія чытанні для людзей з парушэннямі слыху
06 чэрвеня 2018Пры гомельскім храме іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» 3 чэрвеня пачалі працу Евангельскія чытанні для людзей з парушэннямі слыху, якія праводзіць кіраўнік цэнтра па рабоце з глухімі і глухаватымі іерэй Аляксандр Пранкевіч.
падрабязна » -
Па Магілёве прайшоў 12-кіламетровы хрэсны ход з Жыровіцкай іконай Божай Маці
06 чэрвеня 20183-11 чэрвеня Жыровіцкі абраз Божай Маці будзе даступны для пакланення з 8:00 да 20:00 у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Магілёва, пасля чаго адбудзецца яго прынясенне ў іншыя гарады Беларусі.
падрабязна » -
Пачаў работу ІІІ Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»
06 чэрвеня 2018У вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна па благаславенню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2018
5 чэрвеня, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна »