Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла каментарый на Саборныя пасланні

07 лютага 2019

0333-1.jpg

7 лютага 2019 года выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу выкладчыка кафедры біблістыкі іераманаха Яўстафія (Халіманкова) «Экзэгетычны каментарый на Саборныя пасланні».

Новая кніга іераманаха Яўстафія выйшла па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Выданне рэкамендавана ў якасці вучэбнага дапаможніка кафедры біблеістыкі МінДС для выкарыстання ў адукацыйным працэсе семінарыі.

Навучальны дапаможнік прызначаны для студэнтаў 2-га курсу Мінскай духоўнай семінарыі. Сутнасць метадалогіі падручніка заключана ў яго назве. Аўтар імкнуўся прытрымлівацца прынцыпу экзэгетычнага каментарыя, разглядаючы кожны сціх апостальскага паслання; па магчымасці, кожнае словазлучэнне, а то і кожнае асобнае слова ў іх кантэкстуальным і, калі неабходна, этымалагічным значэнні.

За аснову тэксту-арыгінала дадзенага навучальнага дапаможніка узяты тэкст 28-га выдання грэчаскага Новага Запавету Аб'яднаных біблейскіх таварыстваў, падрыхтаваны вядомымі біблеістамі Э. Нестле і К. Аландам (NA). У якасці рускага перакладу быў абраны так званы Сінадальны пераклад (СП) як самы распаўсюджаны сярод рускамоўнага чытача Бібліі.

У падборы крыніц для «Экзэгетычнага каментарыя на Саборныя пасланні» быў прыняты комплексны падыход, а менавіта: спалучэнне тлумачэння святых айцоў і сучаснай біблейскай экзэгезы. Аўтар мяркуе, што пры каменціраванні Свяшчэннага Пісання неабходна стаяць на цвёрдай святаайцоўскай аснове, не забываючы, што Свяшчэннае Пісанне з'яўляецца часткай Свяшчэннага Падання. Зыходзячы з гэтага, падаецца цалкам дапушчальным выкарыстанне дных сучаснай біблейскай навукі.

Кніга рэкамендавана да публікацыі Выдавецкім саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы (ІС Б18-809-0109).

Аўтар вучэбнага дапаможніка іераманах Яўстафій (Халіманкоў) з'яўляецца насельнікам Жыровіцкага Успенскага манастыра і выкладчыкам кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці «літаратурны работнік». У 2007 годзе скончыў Мінскую духоўную семінарыю, а ў 2010 годзе — Мінскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. З'яўляецца заснавальнікам і шматгадовым кіраўніком біблейскага гуртка пры Мінскай духоўнай семінарыі. Аўтар кніг «Экзэгетычны каментарый на Пасланне апостала Іакава» (Жыровічы: Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі, 2017), «Экзэгетычны каментарый на першае і другое Пасланні апостала Пятра» (Жыровічы: Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі, 2017).

Адказны за выпуск А. В. Слесараў.

Камп'ютарная вёрстка А. С. Козырава, В. І. Скрабец.

МінДС / Church.by