У Мінскай духоўнай семінарыі выдадзены новы вучэбны дапаможнік па Новаму Запавету

24 чэрвеня 2017

10.jpg

Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў выдавецтве МінДС выйшаў вучэбны дапаможнік «Экзэгетычны каментарый на Пасланне апостала Іакава». Аўтарам навучальнага дапаможніка з'яўляецца выкладчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).

Навучальны дапаможнік прызначаны для студэнтаў 2-га курса Мінскай духоўнай семінарыі. Аўтар следаваў прынцыпу экзэгетычнага каментарыя, разглядаючы кожны сціх апостальскага паслання, а ў цэлым шэрагу выпадкаў асобныя словазлучэнні або словы ў іх кантэкстуальным і этымалагічным значэнні. Пры падборы крыніц для каментарыя Паслання апостала Іакава быў зроблены комплексны падыход, які прадугледжвае спалучэнне талкавання Святых Айцоў і сучаснай біблейскай экзэгезы.

За аснову грэчаскага тэксту, цытуемага ў дапаможніку, узяты тэкст 4-га выдання грэчаскага Новага Запавету Аб'яднаных біблейскіх таварыстваў, падрыхтаваны вядомымі біблеістамі. Э. Нэстле і К. Аландам (The Greek New Testament. Fourth Revised Edition. Edited by Barbara Aland, Kurt Aland, Johannes Karavidopoulos, Carlo M. Martini, Bruce and M. Metzger in cooperation with the Institute for New Testament Textual Research, Munster/Westphalia. Deutsche Bibelgesellschaft. United Bible Societies. Stuttgart, 1993). У якасці рускага перакладу быў абраны Сінадальны пераклад, паколькі ён з'яўляецца самым распаўсюджаным сярод рускамоўных чытачоў Бібліі.

Выданне рэкамендавана кафедрай біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі (Пратакол № 18 ад 18.06.2017 г.) і не прызначана для распаўсюджвання праз сістэму царкоўнага кнігагандлю.

Адказны за выпуск навучальнага дапаможніка — прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі дацэнт А. В. Слесараў.

МінДС / Church.by