У Салігорску праходзіць выстава работ удзельнікаў VI Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта [+відэа]

16 лістапада 2021

top.jpg

У зімовым садзе Дома культуры горада Салігорска праходзіць выстава работ удзельнікаў VI Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Году народнага адзінства.

У экспазіцыю ўключаны палотны вядомых айчынных мастакоў: Віктара Барабанцава, Аляксандра Грышкевіча, Уладзіміра Зелянко, Васіля Зянько, Анатоля і Глеба Отчыкаў, Вольгі Рэднікінай, Ігара Гардзіенкі, Кацярыны Ермаковай, а таксама мастакоў з Расіі і Рэспублікі Малдова, працы мастакоў-іканапісцаў – выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, малюнкі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці Праваслаўнай Царквы, партрэты і фатаграфіі мітрапаліта Філарэта.

У адкрыцці выставы ў Салігорску прыняў удзел благачынны Салігорскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Розаў, які ведаў уладыку Філарэта асабіста:

«Калі ён прыйшоў сюды з Берлінскай кафедры ў 1977 годзе, у Беларусі было ўсяго 450 прыходаў. З яго падзвіжніцкай дзейнасцю колькасць прыходаў павялічылася да паўтары тысячы. Ён адкрыў усе старажытныя епархіі, якія былі скасаваны пасля рэвалюцыі. Пры мітрапаліце Філарэце адрадзіліся 30 манастыроў. Ён аб'ядноўваў, да яго цягнуўся народ, як да прамяня сонца. Нагадаю, што менавіта з яго благаславення ў нашым горадзе пачалося будаўніцтва святынь. Рэканструкцыя Пакроўскага храма ў вёсцы Чыжэвічы — гэта ўсё яго малітва. З яго благаславення пабудаваны і наш дзіўны па архітэктуры кафедральны сабор Ражджаства Хрыстова».

Шосты па ліку Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай», прысвечаны памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Году народнага адзінства праходзіў у верасні 2021 года ў гарадскім пасёлку Івянец. Па завяршэнні пленэра работы яго ўдзельнікаў экспанаваліся ў Палацы культуры горада МаладзечнаНацыянальным мастацкім музеі города Мінска, у філіяле «Галерэя мастацтваў імя У. С. Садзіна» Слуцкага краязнаўчага музея.

Выстава ў Салігорску будзе доўжыцца да 5 снежня.

 Слуцкая епархія/Church.by