-
25 верасня 2017
75 гадоў таму, у 1942 годзе, ва ўрочышчы Андрэева Слонімскага раёна нацыстамі былі зажыва спалены 73 жыхары трох вёсак: Заверша, Загор'е і Залессе. Праз два месяцы пасля гэтага акупанты расстралялі яшчэ 40 мясцовых жыхароў: дзяцей, жанчын і старых. Гэтыя ахвяры таксама былі пахаваны ва ўрочышчы.
падрабязна » -
25 верасня 2017
21 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, клірык прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў сталічным мікрараёне Шабаны протаіерэй Яўген Грамыка сустрэўся з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхічнага развіцця. Падобныя сустрэчы праводзяцца ў Цэнтры штомесяц.
падрабязна » -
Пры Уваскрасенскім кафедральным саборы Барысава адкрываюцца духоўна-асветніцкія курсы
24 верасня 2017Першы занятак адбудзецца ў будынку Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення 1 кастрычніка. Запрашаюцца ўсе жадаючыя глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне і веравучэнне Царквы.
падрабязна » -
24 верасня 2017
Удзел ва ўрачыстасцях прынялі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Ушанаваць памяць святога мучаніка за Хрыста, які з'яўляецца нябесным заступнікам дзяцей і моладзі, прыбылі тысячы вернікаў з Польшчы, Расіі, Беларусі, Украіны і заходнееўрапейскіх краін.
падрабязна » -
24 верасня 2017
24 верасня, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, пасвята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў горад Рэчыцу
23 верасня 201723 верасня ў горадзе Рэчыцы Гомельскай вобласці прайшлі ўрачыстасці з нагоды святкавання 145-годдзя з дня асвячэння сабора ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Бажэственную літургію ў Свята-Успенскім саборы горада Рэчыцы ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
падрабязна » -
Асвечаны мемарыяльны знак у памяць Героя Савецкага Саюза лётчыка Барыса Акрэсціна
23 верасня 2017На тэрыторыі сярэдняй школы № 144 беларускай сталіцы адбылося адкрыццё мемарыяльнага знака ў памяць Героя Савецкага Саюза лётчыка Барыса Акрэсціна. Клірык прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў мікрараёне Шабаны протаіерэй Яўген Грамыка адслужыў кароткую памінальную ліцію і асвяціў памятны знак.
падрабязна » -
23 верасня 2017
2017 год у Рускай Праваслаўнай Царкве прысвечаны асэнсаванню падзей Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, якія выклікалі карэнны злом традыцыйных асноў грамадства. У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца з нагоды трагічнай гадавіны, у МінДА адбылася лекцыя доктара багаслоўя, кандыдата філасофскіх навук, прафесара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі протаіерэя Георгія Мітрафанава.
падрабязна » -
Выйшла кніга выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі пра храм ў Сынкавічах
22 верасня 2017У мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла кніга выкладчыка Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі протадыякана Паўла Бубнова, прысвечаная адной з жамчужын праваслаўнага дойлідства Беларусі — храму Архістратыга Божага Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы.
падрабязна » -
Адбылася прэзентацыя іканапіснага аддзялення пры Мінскай духоўнай семінарыі
22 верасня 2017Навучэнцам іканапіснага аддзялення прадастаўляецца магчымасць авалодаць мастацтвам іканапісу і атрымаць багаслоўскую адукацыю, неабходную для царкоўнага мастака і мастацтвазнаўцы ў рамках вышэйшай адукацыі першай ступені (бакалаўрыяту).
падрабязна » -
21 верасня 2017
21 верасня, у свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы.
падрабязна » -
21 верасня 2017
21 верасня, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у мітынгу «Разам на карысць міру»
21 верасня 2017Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня міру і было арганізавана Беларускім фондам міру. Пасля заканчэння мітынгу ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла прэзентацыя кнігі «Дзеці за мір».
падрабязна » -
20 верасня 2017
20 верасня, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Сёмы Нацыянальны фестываль звону прайшоў у Хоцімску
20 верасня 2017Сёмы Нацыянальны фестываль звону «Хоцімскія перазвоны» прайшоў 15 верасня на тэрыторыі прыхода сабора Святой Жыццепачатнай Тройцы ў гарадскім пасёлку Хоцімск Магілёўскай вобласці. Удзел у фестывалі прынялі званары з розных епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна »