-
27 верасня Праваслаўная Царква святкуе Уздзвіжанне Жыватворнага Крыжа Гасподняга
27 верасня 2021Уздзвіжанне Жыватворнага Крыжа Гасподняга адносіцца да дванаццаці самых важных святаў пасля Вялікадня. Яны заснаваныя на евангельскіх падзеях зямнога жыцця Госпада Іісуса Хрыста. Менавіта таму двунадзясятыя святы маюць асаблівую важнасць ў духоўным жыцці кожнага хрысціяніна.
падрабязна » -
26 верасня 2021
26 верасня, напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам Уздзвіжання Крыжа Гсподняга ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска.
падрабязна » -
26 верасня 2021
26 верасня, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы, памяць абнаўлення храма Уваскрасення Хрыстова ў Іерусаліме, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў асвячэнне прастола і ўзначаліў Бажэственую літургію ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Паніжаны Мастоўскага раёна.
падрабязна » -
У гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна адзначылі 110-годдзе асвячэння храма
26 верасня 2021Адносна часу будаўніцтва першай царквы ў Росі няма дакладных звестак. Адна з першых дакументальных згадак аб храме ў маёнтку Рось знаходзіцца ў «Інвентары маёнтка Роскага, з апісаннем царквы, якая пры ім знаходзіцца» ад 1 чэрвеня 1571 года, у якім даецца падрабязнае апісанне Роскай царквы. У інвентары гаворыцца, што царква была ў гонар святога прарока Іліі.
падрабязна » -
26 верасня 2021
26 верасня 2021 года, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Слуцка.
падрабязна » -
Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў Палажэнне аб сістэме бібліятэк БПЦ
26 верасня 2021Заснаванне сістэмы бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы на аснове адзінага арганізацыйна-кіраўніцкага цэнтра дазволіць вывесці на больш высокі ўзровень дзейнасць царкоўных бібліятэк і іх сумесную працу з дзяржаўнай бібліятэчнай сеткай.
падрабязна » -
25 верасня 2021
25 верасня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 14-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў храме-помніку ў гонар Усіх святых горада Мінска.
падрабязна » -
25 верасня 2021
25 верасня 2021 года, у суботу перад Уздзвіжаннем, дзень аддання свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў асвячэнне храма ў гонар іконы Божай Маці «Неўвядальная Квецень» у вёсцы Вялікая Грава Асіповіцкага раёна і ўзначаліў у ім першую Бажэственную літургію.
падрабязна » -
25 верасня 2021
У падзяку за працу на карысць Святой Царквы Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан узнагародзіў асабліва папрацаваўшых прыхаджан архіерэйскімі граматамі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Узнясення Гасподняга горада Нясвіжа
25 верасня 202125 верасня 2021 года, у суботу перад Уздвіжаннем, дзень аддання свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Узнясення Гасподня горада Нясвіжа.
падрабязна » -
25 верасня 2021
Выставачны праект прадстаўлены ў Брэсцкай епархіі па блаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Арганізатарамі асветніцкага мерапрыемства сталі Магілёўская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Цэнтра абароны сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» (горад Бабруйск).
падрабязна » -
24 верасня 2021
Свяшчэнны Сінод у дадатак да штогадовага памінання пацярпелых у гады ганенняў за веру Хрыстову благаславіў на тэрыторыі Расіі 30 кастрычніка здзяйсняць памінальныя набажэнствы аб усіх праваслаўных хрысціянах, бязвінна багаборцамі забітых або бязвінна зняволеных. Сінодам Самакіравальных Цэркваў, экзархатаў, мітрапалічых акруг, а ў епархіях, размешчаных за межамі Расіі непералічаных частак Рускай Праваслаўнай Царквы, — епархіяльным архіерэям разам з епархіяльнымі сходамі, прапанавана вызначыць, зыходзячы з мясцовых патрэбаў і ўмоў, дзень здзяйснення асаблівых памінальных набажэнстваў аб усіх праваслаўных хрысціянах, бязвінна багаборцамі забітых або бязвінна зняволеных.
падрабязна » -
24 верасня 2021
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Васіліса (Саракалетава Людміла Анатольеўна) зацверджана на пасадзе настаяцельіцы Свята-Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года). Час і месца ўзвядзення манахіні Васілісы (Саракалетавай) у сан ігуменні пакінуты на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія.
падрабязна » -
24 верасня 2021
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Ксенія (Сакалова Ніна Міхайлаўна) зацверджана на пасадзе настаяцелькі Свята-Духава жаночага манастыра горада Віцебска Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года). Час і месца ўзвядзення манахіні Ксеніі (Сакаловай) ў сан ігуменні пакінута на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
падрабязна » -
24 верасня 2021
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 7 верасня 2021 года (журнал №84) старшынёй Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны іерэй Сцяфан Варапай, клірык прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску.
падрабязна »