-
На фестывалі «Вера і слова» адбыўся паказ працоўнай версіі фільма «Непаслушнік»
19 кастрычніка 2021Паказ карціны завяршыўся ажыўленай гутаркай рэжысёра і прадзюсараў фільма з гледачамі. Госці фестывалю назвалі фільм не толькі "актуальным і цікавым", але і падкрэслілі яго значны місіянерскі складнік пры ўмове некаторай працы над памылкамі.
падрабязна » -
У Свята-Барыса-Глебскім Каложскім храме пабывалі студэнты са Шры-Ланкі
19 кастрычніка 2021У рамках Дагавора аб супрацоўніцтве Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскай епархіі студэнты 2-га і 3-га курсаў са Шры-Ланкі наведалі Барысаглебскую Каложскую царкву ў Гродне.
падрабязна » -
19 кастрычніка 2021
Фестываль праходзіць раз на два гады і з'яўляецца значнай падзеяй для праваслаўных СМІ, прадстаўнікоў епархіяльных прэс-служб і царкоўнай медыя-супольнасці Расіі і краін блізкага замежжа. У фестывалі прымаюць удзел больш за 400 чалавек з 177 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, у тым ліку прадстаўнікі Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Лідскай епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У Магілёве адзначылі 30-годдзе адраджэння Свята-Нікольскага жаночага манастыра
19 кастрычніка 202118 кастрычніка 2021 года ў Свята-Нікольскім жаночым манастыры горада Магілёва адзначылі 30-годдзе з дня адраджэння абіцелі. Пасля Бажэственнай літургіі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній адслужыў падзячны малебен і ліцію аб упакаенні архіепіскапа Максіма (Крохі), ігуменні Яўгеніі (Валашчук) і ўсіх якія ўдзельнічалі ў адраджэнні манастыра.
падрабязна » -
19 кастрычніка 2021
Экспазіцыя ўключае два тэматычныя блокі. Першы распавядае аб дзейнасці мітрапаліта Філарэта ў якасці рэктара Інстытута тэалогіі БДУ, другі — аб яго міжнароднай дзейнасці, якая ажыццяўлялася ў рамках Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» і іншых міжнародных арганізацый.
падрабязна » -
У горадзе Калінкавічы адбыўся штогадовы хрэсны ход з іконай Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная»
18 кастрычніка 202117 кастрычніка 2021 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда ў горадзе Калінкавічы адбыўся штогадовы хрэсны ход з адной з галоўных святынь Палескага краю — цудатворнай іконай Божай Маці, іменаванай «Юравіцкая-Міласэрная».
падрабязна » -
18 кастрычніка 2021
Храм упрыгожваюць унікальныя мазаікі, якія выканаў вядомы беларускі мастак Віктар Барабанцаў. У сваіх працах ён адлюстраваў цудатворныя іконы Багародзіцы, асабліва славутыя ў Магілёўскай вобласці.
падрабязна » -
18 кастрычніка 2021
17 кастрычніка 2021 года, на Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны горада Масквы, пры якім знаходзіцца прадстаўніцтва Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
17 кастрычніка 2021
17 кастрычніка 2021 года, у Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў асвячэнне храма свяціцеля Ціхана Задонскага ў вёсцы Івакі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці і ўзначаліў у ім Бажэственную літургію.
падрабязна » -
17 кастрычніка 2021
15 кастрычніка 2021 у філіяле «Галерэя мастацтваў імя У. С. Садзіна» Слуцкага краязнаўчага музея адкрылася выстава па выніках VI Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Году народнага адзінства. У экспазіцыю ўключаны палотны мастакоў з Беларусі, Расіі і Малдовы, таксама прадстаўлены абразы, дзіцячыя малюнкі, партрэты і сюжэтныя фатаграфіі мітрапаліта Філарэта.
падрабязна » -
16 кастрычніка 2021
У пачатку вуліцы размешчаны Гродзенскае епархіяльнае ўпраўленне і храм свяціцеля Мікалая Цудатворца. У планах Гродзенскай епархіі ўсталяваць на нядаўна названай вуліцы помнік мітрапаліту Філарэту.
падрабязна » -
15 кастрычніка 2021
У цырымоніі прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, святары, прадстаўнікі МНС, родныя і блізкія загінуўшых.
падрабязна » -
15 кастрычніка 2021
Фільм дэманструецца ў кінатэатрах Мінска, Гомеля, Брэста, Магілёва, Баранавічаў, Пінска.
падрабязна » -
15 кастрычніка 2021
14 кастрычніка 2021 года, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, у храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, адбыліся фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскай міжканфесійнай акцыі «Аднаўленне святынь. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера», ініцыятарам якой выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
падрабязна » -
14 кастрычніка 2021
«У цяперашні няпросты час, калі дзверы канцэртных пляцовак зачынены і так не хапае цеплыні размовы і душэўнай радасці, у такім незвычайным фармаце епархія віншуе з выдатным святам усіх жонак і маці!» — адзначаецца на афіцыйным сайце Гомельскай епархіі.
падрабязна »