-
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай акадэміі
27 лістапада 201827 лістапада, у аўторак 27-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень памяці святога апостала Філіпа, адбыўся Актавы дзень Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага. Урачыстасці з нагоды Актавага дня ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
На Гродзеншчыне адбыўся VIII міжнародны маладзёжны адукацыйны форум «Quo Vadis?»
26 лістапада 2018Форум быў арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Гродзенскай епархіі і пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
30-годдзе адраджэння сястрынскага служэння адзначылі ў Беларусі
26 лістапада 201824 лістапада ў сценах Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ўрачысты Агульны сход Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы. На сходзе прысутнічалі 40 удзельнікаў з 14 епархій.
падрабязна » -
Архіепіскап Гродзенскі Арцемій сустрэўся з паслом Польшчы Артурам Міхальскім
26 лістапада 2018Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім і генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся XVII Семінар студэнтаў ВНУ Беларусі
25 лістапада 2018У сувязі з вялікай колькасцю заявак на ўдзел у гэтым годзе аргкамітэт семінара ўпершыню правёў конкурс дакладаў. Па выніках адбору ў форуме прынялі ўдзел 141 чалавек, якія прадставілі 134 даклады, у тым ліку 33 у секцыі завочнага ўдзелу.
падрабязна » -
25 лістапада 2018
За Літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратоніі: у прасвітара — дыякана Алега Маркіна, клірыка храма-помніка ў гонар Усіх Святых, і ў дыякана — Мікалая Поўнага, студэнта чацвёртага курса Інстытута тэалогіі БДУ.
падрабязна » -
24 лістапада 2018
24 лістапада, напярэдадні Нядзелі 26-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава
24 лістапада 2018На богаслужэнні прысутнічаў старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч. Па завяршэнні Літургіі адбылося ўзнагароджанне святароў і вайскоўцаў, якія асабліва папрацавалі ў справе ўмацавання ўзаемадзеяння паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
22 лістапада 2018
22 лістапада мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, уручыў граматы і падзякі Патрыяршага Экзарха святарам і міранам, якія папрацавалі пры падрыхтоўцы і падчас Першасвяціцельскага візіту Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Рэспубліку Беларусь, што адбываўся з 13 па 15 кастрычніка гэтага года.
падрабязна » -
22 лістапада 2018
20 лістапада па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтвам семінарыі быў выпушчаны зборнік матэрыялаў XVI семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь «Рэлігія і навука ў XXI стагоддзі: перспектывы дыялогу», які праходзіў 24-25 лістапада 2017 года. У склад зборніка ўключаны 131 даклад удзельнікаў форуму, якія выступалі ў рамках пленарнага пасяджэння, дзевяці тэматычных секцый, а таксама прадставілі свае паведамленні ў секцыі завочнага ўдзелу.
падрабязна » -
21 лістапада 2018
21 лістапада, у сераду сядміцы 26-й пасля Пяцідзесятніцы, у свята Сабора Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Архангела Міхаіла горада Мінска.
падрабязна » -
Канферэнцыя ў гарнізонным саборы Брэсцкай крэпасці сабрала навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Расіі
19 лістапада 2018У рамках урачыстасцяў у гонар 370-годдзя пакутніцкага скону прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў гарнізонным саборы свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі».
падрабязна » -
У межы Барысаўскай епархіі будуць прынесены святыні хрысціянскага свету
19 лістапада 2018Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 21 лістапада на Барысаўшчыну будуць прынесены частка Пакрова Прасвятой Багародзіцы і часцінка мошчаў святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана.
падрабязна » -
Архіепіскап Гомельскі Сцяфан ўзнёс малітвы аб пацярпелых у дарожных аварыях
18 лістапада 2018Кожную трэцюю нядзелю лістапада ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Сёлета гэтая дата выпала на 18 лістапада. Здзяйсняючы праскамідыю ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца вёскі Жалезнікі, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узнёс малітву аб пацярпелых у ДТЗ.
падрабязна » -
18 лістапада 2018
З нагоды Сусветнага дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў Патрыяршым Экзархам была здзейснена памінальная ліція аб усіх трагічна загінуўшых у выніку дарожна-транспартных катастроф.
падрабязна »