-
Клірыкі Свята-Троіцкага прыхода ў Бараўлянах сталі донарамі
19 верасня 2017У верасні клірыкі Свята-Троіцкага прыхода ў Бараўлянах вырашылі прыняць удзел у акцыі па бязвыплатнаму донарству крыві. Здача крыві адбылася на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і радыялогіі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар дня памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага
18 верасня 201718 верасня, у дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў саборнае архіерэйскае богаслужэнне ў Афанасьеўскім мужчынскім манастыры горада Брэста.
падрабязна » -
Міхайлаўскі храм у Асаўцах наведаў касманаўт Алег Навіцкі
18 верасня 2017Храм Архангела Міхаіла ў аграгарадку Асаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці наведаў Герой Расійскай Федэрацыі, касманаўт-выпрабавальнік, палкоўнік Алег Віктаравіч Навіцкі. Высокага госця сустрэў настаяцель храма протаіерэй Віктар Сарока.
падрабязна » -
17 верасня 2017
17 верасня, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
17 верасня 2017
16 верасня ў храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з магіл супрацоўнікаў ДАІ МУС Беларусі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У цырымоніі прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
17 верасня 2017
17 верасня, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Барнаульскі і Алтайскі Сергій здзейснілі Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
16 верасня 2017
16 верасня, у суботу сядміцы 15-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага вёскі Пятрышки Мінскага раёна і Бажэственную літургію.
падрабязна » -
Урачыстасці ў гонар Юравіцкай іконы Божай Маці прайшлі ў Тураўскай епархіі
16 верасня 201712-13 верасня ў Тураўскай епархіі адбыліся ўрачыстасці ў гонар адной з галоўных святынь Палескага краю — іконы Божай Маці, названай «Юравіцкая-Міласэрная». У бягучым годзе ўрачыстасці было вырашана прысвяціць 100-годдзю аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве і 25-годдзю адраджэння Тураўскай епархіі.
падрабязна » -
У Віцебску адбыўся сход гарадскога духавенства
15 верасня 2017Пад старшынствам архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя ў актавай зале Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся сход гарадскога духавенства. У ходзе сходу кіраўнікі епархіяльных аддзелаў прадставілі справаздачы аб сваёй працы, а першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі паведаміў аб выніках уступнай кампаніі.
падрабязна » -
15 верасня 2017
Калектыў навукова-практычнага цэнтра быў узнагароджаны граматамі Патрыяршага Экзарха і Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі стартуе акцыя «Кніга ў падарунак бібліятэцы»
14 верасня 2017Пачатак акацыі прымеркаваны да Дня бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001 года. У перыяд з 15 верасня па 15 кастрычніка 2017 года кожны жадаючы можа прынесці ў дар бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі кнігу і ўнесці свой уклад у фарміраванне фонду.
падрабязна » -
«Словы і прамовы» свяціцеля Георгія (Каніскага) выдадзены ў Магілёўскай епархіі
13 верасня 2017Па ініцыятыве выдавецтва «АмелияПринт» і па блаславенню епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія было падрыхтавана рэпрынтнае перавыданне кнігі «Словы і прамовы Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага», выпушчанай у Магілёве ў 1892 годзе.
падрабязна » -
Барысаглебскі храм Навагрудка наведалі кадэты
13 верасня 201712 верасня, у дзень памяці святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, кадэты старэйшых класаў сярэдняй школы № 7 горада Навагрудка разам з класнымі кіраўнікамі пабывалі на Літургіі ў храме святых страстацерпцаў Барыса і Глеба. Жадаючыя прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
падрабязна » -
У беларускай сталіцы адзначылі Дзень цвярозасці
12 верасня 2017У прыходзе іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска адбыўся малебен з чынам прыняцця зароку цвярозасці. Людзі, якія выказалі жаданне цалкам адмовіцца ад ужывання алкаголю, былі ўрачыста прыняты ў прыходскае цвярознае таварыства, якое ўзначальвае настаяцель прыхода протаіерэй Дыянісій Пясецкі.
падрабязна » -
12 верасня 2017
12 верасня, у дзень памяці перанясення мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага і аднойдзення мошчаў дабравернага вялікага князя Данііла Маскоўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
падрабязна »