-
Лекцыя «Як правільна любіць сябе?» адбудзецца ў Мінскай духоўнай акадэміі 1 ліпеня
27 чэрвеня 2019На астатак лета асветніцкія курсы «Святло Праваслаўя» пры МінДА сыходзяць на канікулы, але ў выглядзе выключэння ў наступныя два месяцы адбудуцца 2-3 лекцыі з цікавымі гасцямі. Першая з іх пройдзе ўжо 1 ліпеня. Вядомы праваслаўны псіхолаг Марына Філонік (Масква) выступіць на тэму «Як правільна любіць сябе? Самаацэнка, пакора і асуджэнне».
падрабязна » -
Прадстаўнікі ААН наведалі Юравіцкі манастыр
27 чэрвеня 201925 чэрвеня прадстаўнікі праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі з афіцыйным візітам наведалі Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы Тураўскай епархіі і аказалі дабрачынную дапамогу на развіццё матэрыяльнай базы манастыра для ажыццяўлення асветніцкай дзейнасці.
падрабязна » -
На падвор'і Гомельскага Мікольскага манастыра прайшла першая змена епархіяльнага дзіцячага лагера
27 чэрвеня 2019З 14 па 23 чэрвеня ў вёсцы Цяруха на падвор'і Мікольскага мужчынскага манастыра адбыўся турыстычны лагер для дзяцей і падлеткаў з нядзельных школ Гомельскай епархіі. Лагер сабраў 29 дзяцей ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
26 чэрвеня 2019Вучоны савет, у прыватнасці, прыняў рашэнне даць магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу. У сувязі з гэтым, пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай семінарыі
25 чэрвеня 201925 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епискапа Бараўлянскага Ігнація, вікарыя Мінскай епархіі.
падрабязна » -
У Доме Каніскага абмеркавалі ўзаемадзеянне Магілёўскай епархіі з установамі адукацыі
25 чэрвеня 2019У круглым стале «Узаемадзеянне Беларускай Праваслаўнай Царквы з установамі адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы развіцця» ўдзельнічалі прадстаўнікі Магілёўскай епархіі і класныя кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці.
падрабязна » -
Вучоны савет Мінскай духоўнай семінарыі падвёў вынікі 2018/2019 навучальнага года
25 чэрвеня 2019У Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі падведзены вынікі 2018/2019 навучальнага года.
падрабязна » -
У Гродна адбыўся Рэспубліканскі ваенна-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі
25 чэрвеня 2019Форум, арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, стаў ужо трынаццатым па ліку.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі будзе ўзведзены храм свяціцеля Патрыкія, асветніка Ірландыі
24 чэрвеня 2019Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў чын на заснаванне храма ў гонар свяціцеля Патрыкія, асветніка зямлі Ірландскай, на тэрыторыі Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў вёсцы Веснава Глускага раёна. Пастаянную дапамогу інтэрнату аказваюць ірландскія дабрачынцы з арганізацыі «Праект дапамогі дзецям Чарнобыля». Паклаўшы пачатак стварэння храма ў гонар святога Патрыкія, Беларускія вернікі тым самым выказваюць падзяку ірландскім сябрам за шматгадовае супрацоўніцтва, за бачны плён іх працы і магчымасць пераняць назапашаны імі вопыт работы.
падрабязна » -
У свята Усіх святых Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска
23 чэрвеня 201923 чэрвеня, у Нядзелю 1-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскага духоўнага вучылішча
22 чэрвеня 201922 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся ўрачысты выпускны Акт Мінскага духоўнага вучылішча.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці
22 чэрвеня 201922 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 78-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі адбыўся моладзевы велаквэст
20 чэрвеня 2019Квэст спалучаў у сабе экскурсіі па храмах з рашэннем лагічных задач і спартыўнымі спаборніцтвамі на хуткасць перамяшчэння. Удзельнікам неабходна было адгадваць зашыфраваныя на карце месцы, вырашаць інтэлектуальныя задачы, шукаць падказкі, а таксама знаёміцца са святынямі і іх гісторыяй.
падрабязна » -
Выйшаў новы нумар часопіса «Врата Небесные»
20 чэрвеня 2019Асноўныя тэмы чэрвеньскага нумара часопіса «Врата Небесные»: вялікі дзень Пяцідзесятніцы; якія бываюць іконы Святой Тройцы і чаму абраз Рублёва — найлепшы; розніца ў вывучэнні Свяшчэннага Пісання ў праваслаўных і пратэстантаў; першае беларускае сястрыцтва; акіян — як адно з цудаў Прамудрасці Божай.
падрабязна » -
Свята Тупічэўскай іконы Прасвятой Багародзіцы адзначылі ў Мсціславе
19 чэрвеня 2019Тупічэўская ікона Прасвятой Багародзіцы ўпершыню згадваецца ў пачатку XVII стагоддзя, калі яна цудоўна з'явілася праваслаўнаму двараніну Канстанціну Іпацьевічу Мацкевічу. Затым абраз знаходзіўся ў Тупічэўскім Свята-Духавым манастыры горада Мсціслава (заснаваны ў 1641 годзе).
падрабязна »