Свяшчэнны Сінод вынес рашэнне прыпыніць малітоўнае памінанне за богаслужэннем Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея і саслужэнне з іерархамі Канстанцінопальскага Патрыярхату

14 верасня 2018

top.jpg14 верасня 2018 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пазачарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

На пасяджэнні было разгледжана пытанне пра дзеянні ў адказ у сувязі з прызначэннем Канстанцінопальскім Патрыярхатам сваіх «экзархаў» ў Кіеў у рамках прынятага Сінодам гэтай Царквы «рашэння аб прадастаўленні аўтакефальнага статусу Праваслаўнай Царквы ў Украіне» (журнал № 69).

Раней, у заяве ад 8 верасня 2018 года, Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы выказаў рашучы пратэст у сувязі з антыкананічным прызначэннем архіепіскапа Памфілійскага Данііла і епіскапа Эдмантанскага Іларыёна «экзархамі» Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Кіеве і заявіў аб дзеяннях у адказ, якія рушаць услед у бліжэйшы час.

Украінская Праваслаўная Царква таксама асудзіла прызначэнне «экзархаў» Канстанцінопальскай Царквы, назваўшы яго «грубым парушэннем кананічнай тэрыторыі Украінскай Праваслаўнай Царквы» (заява Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Украінскай Праваслаўнай Царквы ад 7 верасня 2018 года).

 

Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы на пасяджэнні 14 верасня, вывучыўшы сітуацыю, якая склалася, пастанавіў прыпыніць:

  • малітоўнае памінанне Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея за богаслужэннем;
  • служэнне з іерархамі Канстанцінопальскага Патрыярхату;
  • удзел Рускай Праваслаўнай Царквы ва ўсіх епіскапскіх сходах, багаслоўскіх дыялогах, шматбаковых камісіях і іншых структурах, у якіх старшынствуюць або сустаршынствуюць прадстаўнікі Канстанцінопальскага Патрыярхату. 

У сувязі з некананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату на Украіне Свяшчэнны Сінод прыняў заяву

Патрыярхія.ru / Church.by