Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Молитвенное единение в вере, надежде на помощь Божию и любви во Христе — в этом наше свидетельство об истине, наша сила и упование. «Просите, и дано будет вам; ищите, и найдете; стучите, и отворят вам; ибо всякий просящий получает, и ищущий находит, и стучащему отворят» (Мф. 7:7), — свидетельствует Писание.

  • У дзень святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прарока Іаана Прадцечы аграгарадка Шаршуны

    14 жніўня 2022

    Пасля адпуста Бажэственнай літургіі было здзейснена пакланенне Пачэснаму і Жыватворнаму Крыжу Гасподняму. Затым адбылося асвячэнне мёду.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

    27 ліпеня 2022

    Пасля чытання Евангелля Патрыяршы Экзарх удастоіў права нашэння нагруднага крыжа залатога колеру іерэя Дыянісія Кавалёва, клірыка храма роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра горада Мінска.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў асвячэнне кафедральнага сабора Успення Прасвятой Багародзіцы горада Маладзечна

    26 чэрвеня 2022

    26 чэрвеня 2022 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Троіцы, Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, мітрапаліт Веніямін у саслужэнні сабору архіпастыраў БПЦ здзейсніў чын вялікага асвячэння і Літургію ў кафедральным саборы Успення Прасвятой Багародзіцы горада Маладзечна.

    Подробнее »
  • Прадстаяцель Рускай Царквы ўсклаў кветкі да помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву)

    04 чэрвеня 2022

    4 чэрвеня 2022 года, пасля асвячэння храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла пры Патрыяршым прадстаўніцтве ў Мінску, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у суправаджэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна прыбыў у Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар знойдзення мошчаў святога праведнага Іаана Кармянскага [+відэа]

    31 мая 2022

    Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзвёў ігумена Яўсевія (Цюхлова), абранага епіскапам Слуцкім і Салігорскім, у сан архімандрыта

    30 мая 2022

    30 мая 2022 года, у адпаведнасці з рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 27 мая 2022 года (журнал №37), у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ў сан архімандрыта ігумена Яўсевія (Цюхлова).

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Петразаводскі і Карэльскі Канстанцін, епіскап Кранштацкі Назарый здзейснілі усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска

    28 мая 2022

    Па завяршэнні богаслужэння ўладыка Веніямін павіншаваў настаяцеля сабора протаіерэя Георгія Латушку з будучым 70-годдзем зямнога вандравання, у сувязі з чым, зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай, удастоіў яго правам служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Ойча наш» і на малітоўную памяць падарыў яму абраз Хрыста Спасіцеля.

    Подробнее »
  • У дзень памяці свяціцеля і цудатворца Мікалая Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольнае свята ў аднайменным храме аграгарадка Лядна Слуцкага раёна

    22 мая 2022

    Пасля богаслужэння быў здзейснены чын малебнага спеву з асвячэннем парафіяльнага дома на тэрыторыі храма.

    Подробнее »
  • Напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх узначаліў святочнае ўсяночнае трыванне ў Жыровіцкай абіцелі

    19 мая 2022

    19 мая 2022 года, напярэдадні свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація ўзначаліў святочнае ўсяночнае трыванне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Святога Архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку

    19 мая 2022

    Патрыяршы Экзарх павіншаваў протаіерэя Ігара Штэпу з 50-гадовым юбілеем. Таксама архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній накіраваў настаяцелю храма віншавальны адрас.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага пасёлка Міханавічы Мінскага раёна

    02 студзеня 2022

    На малым уваходзе зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня асвячэння храма настаяцель храма іерэй Дзімітрый Грыцэнка быў удастоены права нашэння паліцы.

    Подробнее »
  • Напярэдадні Нядзелі перад Ражджаством Хрыстовым Патрыяршы Экзарх узначаліў усяночнае трыванне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры

    01 студзеня 2022

    Пасля чытання Святога Евангелля ўладыка Веніямін у саслужэнні браціі абіцелі асвяціў новыя званы - дабравеснік вагой 150 кг і зазвонны вагой 8 кг. Званы выраблены на Варонежскім звоналіцейным прадпрыемстве «Вера» па заказу Лядзенскай абіцелі да свята Ражджаства Хрыстова для храмавай званіцы.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне абноўленага пасля рэканструкцыі кафедральнага сабора святога архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку

    26 снежня 2021

    26 снежня 2021 года, у Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы, святых праайцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў асвячэнне абноўленага пасля рэканструкцыі кафедральнага сабора святога архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку і ўзначаліў у ім Бажэственную літургію.

    Подробнее »
  • У дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейснілі Літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы

    25 снежня 2021

    За богаслужэннем была здзейснена дыяканская хіратонія выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі Алега Кісялёва.

    Подробнее »
  • Напярэдадні дня памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар свяціцеляў Мікалая і Спірыдона горада Салігорска

    25 снежня 2021

    24 снежня 2021 года, напярэдадні дня памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца і свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага горада Салігорска.

    Подробнее »