-
09 лістапада 2019
На працягу месяца ў рамках чытанняў адбудуцца семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, адкрыюцца дыскусійныя пляцоўкі і тэматычныя выставы. Толькі ў Гомелі пройдуць каля 15 секцый, многія з якіх будуць арганізаваны для старшакласнікаў, навучэнцаў каледжаў і ліцэяў, студэнтаў ВНУ.
падрабязна » -
09 лістапада 2019
9 лістапада, у суботу тыдня 21-га пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі Бажэственную літургію ў храме ў гонар святых дабраверных князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба (у святым Хрышчэнні Рамана і Давіда) горада Навагрудка.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі
08 лістапада 20198 лістапада ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі.
падрабязна » -
08 лістапада 2019
8 лістапада, у дзень памяці велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння новага корпуса Дома працавітасці пры Свята-Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска.
падрабязна » -
Лізавецінскі манастыр запрашае на семінар «Сужэнскія сустрэчы»
07 лістапада 2019У працы семінара могуць удзельнічаць усе сямейныя пары незалежна ад узросту і стажу шлюбнага жыцця. Праграма пабудавана такім чынам, што ў ёй павінны прымаць удзел абодва сужэнцы. Запрашаюцца ўсе пары(з паспяховай сітуацыяй або перажываючыя крызіс), якія жадаюць лепш разабрацца ў сваёй сямейнай сітуацыі і абнавіць свае адносіны.
падрабязна » -
06 лістапада 2019
Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з казацтвам протаіерэй Ігар Пігараў прыняў удзел у навуковай канферэнцыі «Казацтва ў гады Грамадзянскай вайны. Зыход», якая адбылася 6 лістапада ў Маскве ў будынку Расійскага дзяржаўнага архіва сацыяльна-палітычнай гісторыі.
падрабязна » -
06 лістапада 2019
6 лістапада, у дзень памяці яўлення іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў будуемым храме прыхода ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца XVIII Семінар студэнтаў ВНУ Беларусі
06 лістапада 201913-14 снежня Мінская духоўная семінарыя правядзе XVIII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі» (да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года). Заяўкі ўдзельнікаў і тэзісы дакладаў прымаюцца да 2 снежня.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў справаздачна-выбарны сход Брацтва Віленскіх мучанікаў
05 лістапада 20195 лістапада ў прыходскім доме Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбыўся справаздачна-выбарны сход Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
падрабязна » -
04 лістапада 2019
4 лістапада, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, паўднёвы прыдзел якога асвячаны ў гонар абраза Прасвятой Багародзіцы, іменаванага Казанскім.
падрабязна » -
03 лістапада 2019
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля, падчас якой архіепіскапу Дубнінскаму Іаану была ўручана грамата аб аднаўленні адзінства Архіяпіскапіі з Рускай Праваслаўнай Царквой.
падрабязна » -
Беларуская Праваслаўная Царква і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правялі сумесную канферэнцыю
02 лістапада 20191 лістапада ў Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў Беларусі. ХІХ-ХХ ст.» Арганізатарамі форуму выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія.
падрабязна » -
02 лістапада 2019
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чацвёрты нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», цалкам прысвечаны жыццю і царкоўнай дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Выданне адрасавана праваслаўным клірыкам і міранам, гісторыкам, рэлігіязнаўцам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
падрабязна » -
01 лістапада 2019
Айцец Уладзіслаў у сваёй гутарцы закрануў такія тэмы, як дыпціх Памесных Праваслаўных Цэркваў, роля Канстанцінопальскага Патрыярха ў пытаннях царкоўнага суда і кіравання на тэрыторыях, якія выходзяць за межы Канстанцінопальскага Патрыярхату, права апеляцыі да Канстанцінопальскага Патрыярха, Крыцкі сабор, абвяшчэнне і прызнанне аўтакефаліі Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
01 лістапада 2019
Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла ў свет зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798-1868): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях». Навуковы форум праходзіў 24-26 кастрычніка 2018 года ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Мінская духоўная акадэмія.
падрабязна »