-
19 верасня 2018
У Мінску затрыманы лжэсвятар, які прадстаўляўся айцом Аляксандрам. Падманным шляхам, пад падставай зняцця псуты і будаўніцтва храмаў ён завалодаў грашовымі сродкамі і ювелірнымі вырабамі грамадзян. Праваахоўнікам вядома, што свае супрацьпраўныя дзеянні «айцец Аляксандр» ажыццяўляў на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Міліцыя просіць грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў названай асобы, звяртацца па тэлефоне 102.
падрабязна » -
19 верасня 2018
Кніга прысвечаная жыццю і подзвігу за Хрыста пацярпелага протаіерэя Іаана Іаанавіча Васторгава (1867-1918), які досыць вядомы ў асяроддзі веруючага народу, але, несумненна, заслугоўвае большай увагі. Прэзентацыя адбудзецца ў гарадскім Доме культуры г. Барысава.
падрабязна » -
Новая нядзельная школа адкрылася ў Чавусах
19 верасня 2018На цырымоніі адкрыцця нядзельнай школы прысутнічалі: старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі, клірыкі Узнясенскага храма, парафіяне, выхаванцы школы і іх бацькі.
падрабязна » -
Архіепіскап Гродзенскі Арцемій ажыццявіў спецгашэнне паштовай маркі з выявай Каложскай царквы
19 верасня 201814 верасня ў храме Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы адбылася цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі «Гарады Беларусі. Гродна» з выявай старажытнага Барыса-Глебскага (Каложскага) храма.
падрабязна » -
У Тураве адсвяткавалі традыцыйны «Дзень вянчання на святой Тураўскай зямлі»
19 верасня 2018Чатыры шлюбныя пары з Турава, Лельчыц і Давыд-Гарадка вырашылі ў гэты дзень узяць царкоўны шлюб у кафедральным саборы старажытнага горада Турава. Таінства здзейсніў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
падрабязна » -
Гомельская епархія праводзіць набор слухачоў на трохгадовыя біблейска-багаслоўскія курсы
19 верасня 2018Курсы дадуць слухачам магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі, пазнаёміцца на практыцы з лепшымі прыкладамі духоўна-асветніцкай працы, дапамогуць знайсці сваё месца ў шматграннай справе царкоўнай місіі.
падрабязна » -
У Оршы адбыліся ўрачыстасці ў гонар Аршанскай іконы Божай Маці
19 верасня 2018Яркай падзеяй стаў хрэсны ход са спісам Аршанскай іконы Вечнадзевы ад Куцеінскага манастыра да месца заснавання горада Оршы. Затым абраз Прасвятой Багародзіцы на маторнай лодцы праз раку Днепр быў дастаўлены ў Успенскі жаночы манастыр.
падрабязна »