-
Па закліку сэрца: вернікі ўпрыгожылі месца спачыну святой Валянціны Мінскай
03 лістапада 2020У кастрычніку месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай (Дзяржынскі раён, паміж вёскай Крысава і трасай М1) упрыгожвалі прыхільнікі праведніцы. Паломнікі прыязджалі сюды цягнікамі, аўтобусамі, на аўтамабілях. Многія ішлі пешшу з электрычак, нягледзячы на холад і вецер.
падрабязна » -
«Моладзевая субота»: Бажэственная літургія, гутаркі і сяброўскія зносіны
02 лістапада 2020Першая «Моладзевая субота» прайшла ў Свята-Лізавецінскім манастыры 31 кастрычніка. «Моладзевая субота» — гэта сумесная ініцыятыва Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Свята-Лізавецінскага манастыра.
падрабязна » -
01 лістапада 2020
1 лістапада, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіяй, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.
падрабязна » -
31 кастрычніка 2020
31 кастрычніка адбыўся візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Пінскую епархію. Прыбыўшы ў Пінск, мітрапаліт Веніямін у саслужэнні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана здзейсніў вялікае асвячэнне храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на месцы старажытнага Лешчанскага манастыра.
падрабязна » -
Іерэй Дзімітрый Ворса: невідушчыя людзі — гэта людзі не з абмежаванымі, а з іншымі магчымасцямі!
31 кастрычніка 2020Мінскі прыход у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі яшчэ даволі «малады» — сёлета яму споўнілася пяць гадоў. Але для многіх ён стаў ужо не толькі месцам малітвы, але і пляцоўкай для раскрыцця сваіх талентаў, і месцам сустрэчы сяброў. Аб тым, чым зараз жыве прыход, распавядае яго настаяцель.
падрабязна » -
30 кастрычніка 2020
30 кастрычніка, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Збавіцельніца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў аднайменным храме горада Жодзіна.
падрабязна » -
У Гродне адбыўся творчы вечар праваслаўнай моладзі
29 кастрычніка 2020Творчы вечар праваслаўнай моладзі адбыўся ў банкетнай залі Камбіната будаўнічых матэрыялаў у Гродна, дзе сабраліся маладыя людзі з парафій Гродна, Ваўкавыска, аграгарадка Краснасельскі, а таксама з Барысава. Былі арганізаваны майстар-класы па танцах, канцэрты, конкурсы і гульні, святочны абед, танцавальная праграма.
падрабязна » -
29 кастрычніка 2020
Настаяцель храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца вёскі Парэчча Слонімскага раёна іерэй Фёдар Малееў здзейсніў ліцію па памерлых і ў слове да прысутных нагадаў пра тое, як важна захоўваць у сэрцы веру ў Бога і любоў да Радзімы.
падрабязна » -
Кожную апошнюю суботу месяца праваслаўная моладзь Мінска будзе збірацца на малітву
28 кастрычніка 2020«Маладзёжная субота» — новы праект Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гэта пачынанне благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Першая моладзевая Літургія пройдзе ў Свята-Лізавецінскім манастыры 31 кастрычніка.
падрабязна » -
Брацтва Іаана Багаслова наведала Жыровіцкі манастыр
28 кастрычніка 202024-25 кастрычніка ў Жыровіцкім манастыры прайшоў чарговы этап урачыстасцяў з нагоды 500-годдзя мясціны і 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці. Да Прасвятой Багародзіцы ў гэтыя святочныя дні прыехала моладзь са сталічнага брацства ў гонар апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы.
падрабязна » -
28 кастрычніка 2020
28 кастрычніка, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Парфірыя Рубановіча, прасвітара Заслаўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя.
падрабязна » -
27 кастрычніка 2020
Загадчык бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі Ілья Перчанка прадставіў свой даклад на VII Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры», арганізаваным Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі 21-22 кастрычніка.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі падвялі вынікі фотаконкурсу «Вера вачыма маладых»
27 кастрычніка 2020Згодна з рашэннем конкурснай камісіі, пераможцам фотаконкурсу «Вера вачамі маладых» і ўладальніцай фотапрынтара стала Алена Шыхавец з фатаграфіяй «У чаканні цуду».
падрабязна » -
У Жыровіцкай абіцелі адбылося саборнае архіерэйскае богаслужэнне
25 кастрычніка 202025 кастрычніка архіпастыры Беларускай Праваслаўнай Царквы ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 550-годдзю знойдзеня Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзю заснавання Жыровіцкага Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, здзейснілі святочную Бажэственную літургію ў Успенскім саборы абіцелі.
падрабязна » -
Архіерэйству мітрапаліта Філарэта — 55 гадоў
24 кастрычніка 202024 кастрычніка споўнілася 55 гадоў з дня архіерэйскай хіратоніі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У гэты дзень Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых падзячны малебен.
падрабязна »