-
09 лютага 2019
8 лютага ў Белай зале храма ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску ў рамках 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбыўся круглы стол на тэму «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства».
падрабязна » -
Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла каментарый на Саборныя пасланні
07 лютага 20197 лютага Выдавецтва Минскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу выкладчыка кафедры біблеістыкі іераманаха Яўстафія (Халіманкова) «Экзэгетычны каментарый на Саборныя пасланні». У падборы крыніц для «Экзэгетычнага каментарыя на Саборныя пасланні» быў прыняты комплексны падыход, а менавіта: спалучэнне тлумачэння святых айцоў і сучаснай біблейскай экзэгезы. Аўтар мяркуе, што пры каменціраванні Свяшчэннага Пісання неабходна стаяць на цвёрдай святаайцоўскай аснове, не забываючы, што Свяшчэннае Пісанне з'яўляецца часткай Свяшчэннага Падання. Зыходзячы з гэтага, падаецца цалкам дапушчальным выкарыстанне даных сучаснай біблейскай навукі.
падрабязна » -
Выйшаў шосты нумар царкоўна-Гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ»
05 лютага 2019У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў шосты нумар царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ» за 2018 год. Выданне арыентавана на публікацыю навуковых даследаванняў і дакументальных крыніц па гісторыі хрысціянства і Праваслаўнай Царквы. Царкоўна-гістарычны альманах «ΧΡΟΝΟΣ» уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РИНЦ) і ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзуемых выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных вучоных ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.
падрабязна » -
31 студзеня 2019
У рамках XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў 28 студзеня ў Выдавецкім Савеце Рускай Праваслаўнай царквы прайшоў семінар для епархіяльных куратараў асветніцкага праекта «Радасць Слова».
падрабязна » -
«Бацюшкам года — 2018» стаў свяшчэннік з Гомеля
01 студзеня 2019Падведзены вынікі конкурсу «Бацюшка года — 2018», праведзенага на тэрыторыі краін СНД. У гэтым годзе перамогу ў конкурсе атрымаў настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Гомеля протаіерэй Алег Кастрама. Святар узначальвае інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі. У гэтай якасці ён удзельнічаў у грантавым конкурсе «Праваслаўная ініцыятыва» ў 2012 годзе, стаўшы адным з пераможцаў з праектам «Тэлеканал "Праваслаўны Гомель"».
падрабязна » -
У Віцебску прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара»
31 снежня 2018У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара» (1618 года). Мерапрыемства наведалі студэнты 5 курса Віцебскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Каляднае пасланне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
27 снежня 2018Church.by публікуе Каляднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
26 снежня 2018
25 снежня ў рамках міжнароднага праваслаўнага Каляднага фестывалю «Радасць» у Палацы мастацтваў горада Мінска адбылася прэзентацыя кнігі епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна «Я гатовы ... жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава».
падрабязна » -
25 снежня 2018
Конкурс праводзіла ўстанова «Рэдакцыя часопіса "Роднае слова"» пры падтрымцы Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Акцыя «Павіншуй блізкага» стартавала ў Гомельскай епархіі
21 снежня 2018Акцыі «Павіншуй блізкага», якая праводзіцца інфармацыйным аддзелам Гомельскай епархіі, напярэдадні святкавання Ражджаства Хрыстовага даў старт архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
Мінчанам раскажуць аб унікальнасці царкоўных мазаік з Баранавічаў
20 снежня 201821 снежня ў рамках правядзення арт-лекторыя «Парфіра» (Мінская духоўная акадэмія) адбудзецца прэзентацыя кнігі протадыякана Андрэя Гарбунова «Гісторыя праваслаўных храмаў горада Баранавічы». Падчас прэзентацыі будзе расказана гісторыя ўнікальных мазаік, якія знаходзяцца зараз у Баранавіцкім храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
падрабязна » -
Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ прыняў удзел у інфа-туры ў Малдову
16 снежня 2018З 11 па 14 снежня старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін прыняў удзел у інфармацыйным туры для беларускіх СМІ і турыстычных кампаній «Малдова — турыстычны кірунак для грамадзян Рэспублікі Беларусь».
падрабязна » -
Выдавецкі Савет Беларускай Праваслаўнай Царквы падвёў вынікі 2018 года
28 лістапада 2018Адбылося пасяджэнне Агульнага сходу членаў Выдавецкага савета БПЦ з удзелам епархіяльных прадстаўнікоў, кіраўнікоў праваслаўных выдавецтваў БПЦ і свецкіх выдавецтваў, якія выпускаюць праваслаўную літаратуру.
падрабязна » -
Абвешчана папярэдняя праграма Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў
26 лістапада 201826 лістапада ў Доме прэсы (Мінск) адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная будучым Чацвёртым Беларускім Калядным чытанням. Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
падрабязна » -
22 лістапада 2018
20 лістапада па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтвам семінарыі быў выпушчаны зборнік матэрыялаў XVI семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь «Рэлігія і навука ў XXI стагоддзі: перспектывы дыялогу», які праходзіў 24-25 лістапада 2017 года. У склад зборніка ўключаны 131 даклад удзельнікаў форуму, якія выступалі ў рамках пленарнага пасяджэння, дзевяці тэматычных секцый, а таксама прадставілі свае паведамленні ў секцыі завочнага ўдзелу.
падрабязна »