-
Пінск наведаў праваслаўны этнограф з Польшчы Дарафей Фіёнік
08 чэрвеня 2018У духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» (Пінск) адбылася сустрэча з госцем з Польшчы. Дарафей Фіёнік — праваслаўны публіцыст, гісторык, фалькларыст, этнограф, старшыня аб'яднання «Музей малой Айчыны» ў Студзіводах пад Бельскам-Падляскім. На сустрэчы прысутнічаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, якому госць уручыў падборку літаратуры.
падрабязна » -
Выйшла кніга іерэя Гардзея Шчаглова «Ваенныя храмы Мінска»
08 чэрвеня 2018Выйшла новая кніга прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, доктара царкоўнай гісторыі іерэя Гардзея Шчаглова, прысвечаная гісторыі вайсковых храмаў Мінска. Што мы ведаем пра такія храмы? Задаючыся гэтым пытаннем, у лепшым выпадку, хтосьці ўспомніць царкву святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках. Але, як высвятляецца, нават аб гэтай царкве, а дакладней, аб «вайсковым» перыядзе яе гісторыі, звесткі даволі бедныя і часта памылковыя. На самай жа справе ў Мінску быў і ёсць не адзін ваенны храм. А вось колькі іх было, калі і якія менавіта — як раз і распавядаецца ў новай кнізе іерэя Гардзея Шчаглова.
падрабязна » -
Выйшла дапоўненае выданне кнігі Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя»
04 чэрвеня 2018Выдавецкі дом «Пазнанне» (Масква) выпусціў манаграфію Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя». Аўтар — доктар тэалогіі, старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы, загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі. Гэта ўжо другое выданне кнігі, выпраўленае і дапоўненае. Ва ўсіх раздзелах цалкам абноўлена статыстыка (па дадзеных на студзень 2018 года), пашыраны і ўдакладнены раздзел метадалогіі і паняційнага апарата, дададзена шмат дадатковых фактаў і прыкладаў.
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар часопіса «Врата Небесные»
19 мая 2018Чаму евангеліста Іаана Багаслова ў царкоўнай традыцыі называюць апосталам любові? За якія заслугі сястры міласэрнасці Рыме Івановай была ўручана самая ганаровая ўзнагарода рускай арміі — ордэн святога Георгія 4-й ступені? Навошта выходзіць з зоны камфорту і нешта мяняць у звыклым жыцці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у чарговым нумары часопіса.
падрабязна » -
16 мая 2018
У інтэрнэце ідзе збор подпісаў супраць «антырэстаўрацыі» цэркваў. Аўтары петыцыі лічаць, што Беларуская Праваслаўная Царква мэтанакіравана пазбаўляе старадаўнія беларускія храмы іх аўтэнтычнага аблічча. Сітуацыю пракаменціраваў для Радыё Свабода старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін.
падрабязна » -
Выдадзены «Дыярыуш» прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў перакладзе на сучасную беларускую мову
15 мая 2018«Дыярыуш» («Дзённік») ігумена Афанасія Філіповіча напісаны на старабеларускай мове XVII стагоддзя, разуменне якой з цяжкасцю даецца нашаму сучасніку. Менавіта таму ўзнікла неабходнасць адаптаваць тэкст да ўспрымання сучаснага чытача. Раней асобныя фрагменты «Дыярыуша» уключаліся ў хрэстаматыі і анталогіі па беларускай літаратуры, але былі маладаступныя для шырокай грамадскасці і вернікаў. Выданне ўспамінаў святога Афанасія прымеркавана да 370-годдзя з дня яго мучаніцкай смерці.
падрабязна » -
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі
08 мая 2018Выдавецтвам Мінскай духоўнай акадэміі выпушчаны зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «I Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». Выданне адрасавана выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі, багаслоўя, літургікі і кананічнага права.
падрабязна » -
Протаіерэй Сергій Лепін пра БНР, русафобію, палітыку і Рускі свет
26 красавіка 2018Выступленне старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэя Сергія Лепіна на святкаванні 100-годдзя БНР не засталося незаўважаным у медыя і выклікала мноства водгукаў — у дыяпазоне ад захопленых да адкрыта варожых. У інтэрв'ю krynica.info айцец Сергій падрабязна растлумачыў сваю пазіцыю.
падрабязна » -
25 красавіка 2018
Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін пракаментаваў зварот украінскіх уладаў да Канстанцінопальскага Патрыярха Варфаламея з просьбай аб прызнанні незалежнасці Украінскай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага Патрыярхату.
падрабязна » -
16 красавіка 2018
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы і Літаратурная гасцёўня газеты «Уваскрасенне» запрашаюць у Мінскі гарадскі тэатр паэзіі на літаратурна-музычную кампазіцыю «Велікодная радасць вясны».
падрабязна » -
Выходзіць новы нумар часопіса «Врата Небесные»
16 красавіка 2018Вялікі пост, Вялікдзень, Раданіца — гэта толькі частка тэм чарговага нумара часопіса «Врата Небесные», які выходзіць ужо 10 гадоў і за гэты час паспеў палюбіцца беларускім праваслаўным чытачам.
падрабязна » -
Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
02 красавіка 2018Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Протаіерэй Сергій Лепін: Любіце Беларусь у сваім бліжнім
25 сакавіка 201825 сакавіка на плошчы перад мінскім Оперным тэатрам (на гістарычнай Траецкай гары) адбылося святкаванне 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святочную акцыю наведаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел: Ставіць пытанне пра кананізацыю мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) пакуль рана
20 сакавіка 201820 сакавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі).
падрабязна » -
20 сакавіка 2018
У 2018 годзе спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння і 150 гадоў з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.
падрабязна »
