-
17 сакавіка 2020
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальны інфармацыйны аддзел БПЦ паведамляе, што ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай, якая ўскладнілася, прэзентацыя фільма «Вопыт любові — вопыт адзінства. Мітрапаліт Іосіф Сямашка», запланаваная на 24 сакавіка, пераносіцца на нявызначаны тэрмін.
падрабязна » -
У план святкавання 85-годдзя мітрапаліта Філарэта ўнесены змяненні
16 сакавіка 2020Арганізацыйны камітэт урачыстасцяў з нагоды 85- годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляе, што ў сувязі з новымі абставінамі ў план святкаванняў ўнесены карэктывы.
падрабязна » -
Заява Свяшчэннага Сінода ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі
15 сакавіка 2020«Мы заклікаем да стрыманасці, захавання крытычнага мыслення і малітоўнага спакою, звяртаем увагу на тое, што веруючаму чалавеку не варта паддавацца паніцы і страхам, звязаным з распаўсюдам неправеранай інфармацыі», — гаворыцца, у прыватнасці, у заяве.
падрабязна » -
15 сакавіка 2020
15 сакавіка, ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школаў Беларускага Экзархату
14 сакавіка 202014 сакавіка па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у будынку нядзельнай школы Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
14 сакавіка 2020
14 сакавіка, напярэдадні Нядзелі 2-й Вялікага посту дня памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
14 сакавіка 2020
14 сакавіка, у суботу другога тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Беларускай Праваслаўнай Царкве абмяркоўваюць дакумент «Асновы прыходскай асветы»
13 сакавіка 202013 сакавіка па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Доме паломніка Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбылася рабочая нарада па абмеркаванню дакумента «Асновы прыходскай асветы», прадстаўленага на пасяджэнні Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы 28 лютага.
падрабязна » -
У Гродзенскім кафедральным саборы адбыўся велікапосны канцэрт
13 сакавіка 20208 сакавіка, у свята Перамогі Праваслаўя, у Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся традыцыйны велікапосны канцэрт саборнага архіерэйскага хору.
падрабязна » -
У Рэчыцы праходзіць выстава сям'і іканапісцаў
13 сакавіка 2020У Рэчыцкай карціннай галерэі імя Аляксандра Ісачова адкрылася выстава работ маладой сям'і іканапісцаў Бадзько. Кіраўнік сям'і дыякан Андрэй Бадзько, клірык Успенскага сабора ў горадзе Рэчыцы, і яго жонка Анастасія асабіста сустракалі гасцей выставы.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у першым у 2020 годзе пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
11 сакавіка 202011 сакавіка ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося першае ў 2020 годзе пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Протаіерэй Павел Сярдзюк: той, хто адстойвае сям'ю, абараняе само жыццё
11 сакавіка 2020У другой палове 2019 года ў Беларусі было сабрана 52 600 подпісаў за прыняцце закона аб забароне ЛГБТ-прапаганды сярод непаўналетніх. Каменціруе протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
падрабязна » -
Стартаваў фотаконкурс «Імгненні быцця»
10 сакавіка 2020Конкурс арганізаваны па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Свята-Духавым кафедральным саборам горада Мінска і Брацтвам у гонар апостала Іаана Багаслова сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскай духоўнай акадэміяй.
падрабязна » -
09 сакавіка 2020
52 600 подпісаў пакінулі жыхары Беларусі пад зваротамі да Прэзідэнта з просьбай ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых палавых скажэнняў непаўналетнім. Такую лічбу агучыў на прэс-канферэнцыі 9 сакавіка Уладзіслаў Валаховіч, дырэктар дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы».
падрабязна » -
08 сакавіка 2020
8 сакавіка, у Нядзелю першую Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна »