-
Выйшаў чарговы выпуск часопіса «Веснік турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы»
30 красавіка 2017У нумары — навіны пастырскага турэмнага служэння ў розных кутках Беларусі, гістарычны нарыс аб брэсцкай турме «На Брыгітках», агляд падзей з вобласці міжцаркоўнага супрацоўніцтва ў галіне хрысціянскай дапамогі асуджаным.
падрабязна » -
У БНТУ прайшла канферэнцыя «Духоўнасць. Адукацыя. Навука»
26 красавіка 2017У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылася навуковая канферэнцыя на тэму «Духоўнасць. Адукацыя. Навука». Удзел у канферэнцыі прыняў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Протаіерэй Сергій Лепін: На памерлых таксама распаўсюджваецца запаведзь аб любві
24 красавіка 2017Напярэдадні Радаўніцы карэспандэнт часопіса «Врата небесные» пагутарыў з доктарам тэалогіі, старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэем Сергіем Лепіным. Church.by публікуе пашыраную версію інтэрв'ю.
падрабязна » -
22 красавіка 2017
У Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Сяргея Іванавіча Дарошка.
падрабязна » -
Сінадальнаму цэнтру сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы — 20 гадоў
18 красавіка 2017Матэрыялы архіва Сінадальнага цэнтра сектазнаўства ўтрымліваюць інфармацыю аб 4460 новых рэлігійных рухах са 101 краіны свету. Штогод у Цэнтры на ўлік ставіцца каля 300 новых сект і культаў. Заснавальнікам і кіраўніком Цэнтра з'яўляецца загадчык кафедры апалагетыкі МінДА, доктар тэалогіі Венскага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Уладзімір Марціновіч.
падрабязна » -
03 красавіка 2017
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».
падрабязна » -
У рамках праекта «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі» адкрыўся напрамак «Дыханне»
31 сакавіка 2017Па выніках сакавіцкай дабрачыннай акцыі ў два хоспіса і адно рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы былі перададзеныя канцэнтратары кіслароду. Плануецца, што ў рамках напрамку «Дыханне» канцэнтратары атрымаюць усе беларускія хоспісы.
падрабязна » -
На тэрыторыі ЛПП-3 будуецца храм
24 сакавіка 201724 сакавіка епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній наведаў лячэбна-працоўны прафілакторый № 3 у вёсцы Паўлаўка Слуцкага раёну. На тэрыторыі ЛПП ўзводзіцца храм у гонар мучаніка Баніфацыя.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі прайшоў семінар па духоўнай рэабілітацыі людзей з залежнасцямі
24 сакавіка 2017Семінар правялі супрацоўнікі Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація: кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра протаіерэй Дыянісій Пясецкі, спецыялісты па сузалежнасці іераманах Агапій (Голуб) і псіхолаг А. В. Кулак.
падрабязна » -
15 сакавіка 2017
Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і па запрашэнні духаўніка турмаў Грэцыі архімандрыта Гервасія Раптапуласа старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў знаходзіцца з візітам на тэрыторыі Эладскай Праваслаўнай Царквы — у горадзе Фесалонікі.
падрабязна » -
10 сакавіка 2017
У гэтым годзе ўрачыстасць была прымеркавана да юбілею беларускага кнігадрукавання. Роўна 500 гадоў таму, у 1517 годзе ў Празе беларускім і ўсходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам быў выдадзены Псалтыр.
падрабязна » -
10 сакавіка 2017
Міжнародны форум адбыўся з мэтай абмену назапашаным практычным і навуковым вопытам у галіне аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з псіхічнымі і паводзінскімі расстройствамі.
падрабязна » -
Адбылася ХV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
07 сакавіка 2017У Нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні гісторыі, веравучэння і рытуальнай практыкі сучаснага неаязычніцтва, а таксама некаторыя аспекты вучэння і метадаў працы пяцідзесятнікаў.
падрабязна » -
Падведзены вынікі фотаконкурсу «Мгновения бытия…»
27 лютага 2017Па благаславенні Патрыяршага Экзарха моладзь Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы правяла фотаконкурс «Мгновения бытия…». Запуск праекта адбыўся 5 снежня 2016 года, а 25 лютага 2017 года былі названыя імёны пераможцаў.
падрабязна » -
Протаіерэй Сергій Лепін: Ёсць тры важных падставы ставіцца да Курапатаў як да святыні
26 лютага 2017Існуе тры важных падставы для таго, каб ставіцца да Курапатаў як да святыні. Пра гэта ў каментары Krynica.info заявіў протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы. «Курапаты — гэта, па-першае, могілкі, па-другое, — месца масавых рэпрэсій, у-трэціх — помнік культуры», — адзначыў ён.
падрабязна »