-
28 сакавіка 2019
Праблемнае поле канферэнцыі ўключала абмеркаванне такіх актуальных і неадназначных на сённяшні дзень тэм, як выхаванне полікультурнай асобы, талерантнасць як умова бяспечнага існавання і прадуктыўнага ўзаемадзеяння членаў полікультурнага грамадства.
падрабязна » -
Прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы прымаюць удзел у дыялогу па праблематыцы хатняга гвалту ў Беларусі
28 сакавіка 201926 сакавіка ў Мінску прайшоў круглы стол па пытаннях аказання дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі і органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Сінадальная камісія БПЦ па пытаннях сям'і бясплатна кансультуе сем'і ў крызіснай сітуацыі
27 сакавіка 2019Супрацоўнікі Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства аказваюць бязвыплатную юрыдычную, псіхалагічную і духоўную дапамогу сем'ям у крызіснай сітуацыі.
падрабязна » -
26 сакавіка 2019
Галоўным музычным творам канцэрта стане сімфанічная араторыя «Страсці паводле Матфея» мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева). У аснову твора пакладзена апавяданне з Евангелля паводле Матфея, прысвечанае пакутам і смерці Хрыста. Чытанне фрагментаў Евангелля чаргуецца з музычнымі нумарамі-рэчытатывамі, хорамі і арыямі, тэксты якіх запазычаныя, галоўным чынам, з праваслаўнага богаслужэння Тыдня Пакут Гасподніх. Твор мітрапаліта Іларыёна стварае атмасферу малітоўнага і эмацыянальнага суперажывання пакутуючаму Госпаду Іісусу Хрысту, садзейнічае асэнсаванню Яго Крыжовай смерці. Евангельскі тэкст будзе прачытаны на беларускай мове.
падрабязна » -
26 сакавіка 2019
25 сакавіка архіепіскапу Пінскаму і Лунінецкаму Сцяфану споўнілася 75 гадоў. Са знамянальнай датай юбіляра павіншаваў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Зважаючы на руплівае архіпастырскае служэнне і ў сувязі з адзначаным юбілеем уладыка Сцяфан удастоены агульнацаркоўнай узнагароды — ордэна свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені.
падрабязна » -
26 сакавіка 2019
З 20 па 22 сакавіка ў Гомельскім раёне адбылося выязное пасяджэнне Міжведамаснай камісіі пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на красавік 2019 года
25 сакавіка 2019Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на красавік 2019 года.
падрабязна » -
24 сакавіка 2019
24 сакавіка, напярэдадні панядзелка 3-й сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
24 сакавіка 2019
Царкоўна-гістарычная камісія была створана ў маі 2014 года з мэтай збору і апрацоўкі інфармацыі, якая тычыцца гісторыі Царквы на Гомельшчыне, і наступнага стварэння гістарычнага епархіяльнага архіва і музея.
падрабязна » -
24 сакавіка 2019
24 сакавіка, ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
31 сакавіка ў Кіраўску пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Спадчына»
24 сакавіка 2019Мерапрыемства адбудзецца ў Кіраўску ўпершыню і будзе ўключаць розныя выставы, майстар-класы, спектакль, дабрачынны гандаль, канцэрт праваслаўных спеваў.
падрабязна » -
23 сакавіка 2019
23 сакавіка, напярэдадні Нядзелі 2-й Вялікага посту, дня памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У старажытнай Каложскай царкве памаліліся за Беларусь на беларускай мове
23 сакавіка 201923 сакавіка ў Барыса-Глебскім (Каложскім) храме Гродна адбылася знакавая падзея: па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія тут быў здзейснены беларускамоўны малебен.
падрабязна » -
23 сакавіка 2019
23 сакавіка, у суботу другога тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
23 сакавіка 2019
22 сакавіка ў «Прэзідэнт-атэлі» ў Маскве адбыўся круглы стол «Царква, улада, народ: новыя выклікі брацкім народам і глабальнаму свету». Мерапрыемства было арганізавана пад эгідай Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы.
падрабязна »