-
Архіепіскап Полацкі Феадосій узначаліў урачыстасці ў гонар Дзісненскага абраза Прасвятой Багародзіцы
13 жніўня 201910 жніўня ў самым маленькім горадзе Беларусі — Дзісне — прайшло традыцыйнае свята ў гонар яўлення Дзісненскага абраза Прасвятой Багародзіцы «Адзігітрыя». У храме Уваскрасення Хрыстовага сабралася мноства вернікаў і паломнікаў з розных куткоў Беларусі і замежжа, каб пакланіцца цудатворнай іконе, адкрытай у канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя.
падрабязна » -
11 жніўня 2019
11 жніўня, у Нядзелю 8-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнай Манефы Гомельскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля.
падрабязна » -
XVII Адзігітрыеўскі хрэсны ход перасёк граніцу Расіі і Беларусі
08 жніўня 2019Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і ўдзельнікі XVII Міжнароднага Адзігітрыеўскага хрэснага ходу, які ідзе з Віцебска ў Смаленск, прыбылі ў Руднянскі раён Смаленскай вобласці, на граніцу Расіі і Беларусі. На Расійскай зямлі пілігрымаў сустракаў мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар.
падрабязна » -
У Бабруйску адбыўся паветраны хрэсны ход
05 жніўня 20193 жніўня па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма быў здзейснены паветраны хрэсны ход («хрэсны лёт», як называюць гэтую традыцыйную акцыю бабруйчане) з крыжам-машчавіком і шануемым спісам Казанскай іконы Божай Маці.
падрабязна » -
Епіскап Тураўскі Леанід наведаў храм пры папраўчай калоніі
02 жніўня 2019Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід ў рамках мерапрыемстваў з нагоды 25-годдзя ўзаемадзеяння Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы наведаў храм у гонар іконы Божай Маці «Спаручнiца грэшных», размешчаны на тэрыторыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: «Нас усіх аб'ядноўвае Евангелле»
24 ліпеня 2019Патрыяршы Экзарх даў інтэрв'ю Сяргею Мудрову, сталаму аўтару партала «Православие.ru», у якім распавёў аб царкоўнай адукацыі, аб адносінах з дзяржавай, аб мове богаслужэння і аб сваім шматгадовым служэнні ў розных краінах.
падрабязна » -
24 ліпеня 2019
Да 75-годдзя трагічнай даты на месцы масавага пахавання мірных жыхароў праведзена рэканструкцыя помніка «Журботная маці» і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. У нядзелю ў храме Мікалая Цудатворца адбылася малітва за забітых. Богаслужэнне ўзначаліў настаяцель храма протаіерэй Мікалай Гляд.
падрабязна » -
Жыровіцкі манастыр наведала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта
19 ліпеня 201918 ліпеня 2019 года Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр наведала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава. Візіт кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыўся ў рамках падрыхтоўкі да юбілейных урачыстасцей Жыровіцкай абіцелі ў 2020 г.: 550-годдзя з часу яўлення цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя заснавання манастыра.
падрабязна » -
Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі наведалі Валаамскі і Канеўскі манастыры
18 ліпеня 201917 ліпеня 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. У. Пуцін наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр. Высокіх гасцей сустракалі намеснік манастыра епіскап Троіцкі Панкрацій, дырэктар духоўна-асветніцкага цэнтра «Святло Валаама» ігумен Мяфодзій (Пятроў), насельнікі абіцелі.
падрабязна » -
У Мінску адбудзецца Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная памяці мітрапаліта Нікадзіма (Ротава)
15 ліпеня 201915 кастрычніка 2019 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Высокапраасвяшчэннейшага Нікадзіма (Ротава, 1929 — 1978), мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага, Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы. Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску 15-16 кастрычніка 2019 года адбудзецца Міжнародная канферэнцыя «Мітрапаліт Нікадзім: шлях служэння Царкве», прысвечаная юбілейнай гадавіне. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 верасня.
падрабязна » -
13 ліпеня 2019
13 ліпеня, у дзень святкавання Сабору слаўных і ўсяхвальных 12-ці Апосталаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у горадзе Мінску здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія (Боткіна), а затым здзейсніў у гэтым храме Бажэственную літургію.
падрабязна » -
Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй
12 ліпеня 2019У цырымоніі прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Анатоль Міхайлавіч Ісачанка, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, і архіерэі Мінскай мітраполіі.
падрабязна » -
12 ліпеня 2019
У прэс-цэнтры Дома прэсы (Мінск) прайшла прэс-канферэнцыя «Подзвіг навамучанікаў ў прызме этычнага абавязку ўрача», прымеркаваная да асвячэння першага храма ў Рэспубліцы Беларусь у гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна, урача.
падрабязна » -
04 ліпеня 2019
8 ліпеня ў Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, БПЦ і беларускіх гісторыкаў. 12 ліпеня ў канферэнц-зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе адкрытая навукова-практычная лекцыя «Этычныя выклікі XXI стагоддзя». Лекцыю правядзе кіраўнік Маскоўскага НДІ пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук Аляксандр Чучалін. Асвячэнне храма ў гонар страстацерпца Яўгенія Боткіна адбудзецца 13 ліпеня. Чын асвячэння і Бажэственную літургію ў храме ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
04 ліпеня 2019
3 ліпеня, У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля стэлы «Мінск-горад-герой» прайшоў парад войскаў Мінскага гарнізона. Парад прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.
падрабязна »