-
Беларуская Праваслаўная Царква перадала РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі пульсаксіметры
21 мая 202019 траўня прыход храма іконы Божай Маці «Ўсецарыца» горада Мінска перадаў РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча пульсаксіметры.
падрабязна » -
У Жыровіцкай абіцелі адбыліся святочныя набажэнствы
20 мая 202020 мая Беларуская Праваслаўная Царква адзначыла знакавыя для гісторыі Праваслаўя на беларускіх землях юбілейныя даты: 550-годдзе знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага цудоўнага аднойдзення і 500-годдзе з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
падрабязна » -
20 мая 2020
«Усведамляючы важнае значэнне духоўнага складніка ў фарміраванні традыцый беларускага народа і захаванні яго культурнай спадчыны, дзяржава аказвае ўсямерную падтрымку ў аднаўленні Жыровіцкага манастыра. Нястомныя малітвы яго насельнікаў абуджаюць у людзях дабро і любоў, надзею і міласэрнасць, аб'ядноўваюць у час любых выпрабаванняў», — гаворыцца ў віншаванні.
падрабязна » -
Слонімскай раённай бальніцы аказана дапамога ад архіепіскапа Навагрудскага Гурыя
14 мая 2020Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў Слонімскую ЦРБ былі перададзены ахоўныя касцюмы для медыцынскіх работнікаў.
падрабязна » -
У Тураве адбылося святочнае богаслужэнне з нагоды дня памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага
12 мая 202011 мая ў кафедральным саборы свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх ў старажытным горадзе Тураве адбылося святочнае богаслужэнне з нагоды дня памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага — угодніка Божага, якога Праваслаўная Царква называе «Залатавуст, які больш за ўсіх заззяў нам на Русі».
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх павіншаваў Прэзідэнта Беларусі з 75-годдзем Вялікай Перамогі
09 мая 2020Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна » -
Свята-Троіцкі прыход у Бараўлянах дапамог закупіць дэзінфікцыйныя сродкі для маламаёмных мінчан
09 мая 2020Прыходу храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы пасёлка Бараўляны вынесена падзяка ад ТЦСАН Цэнтральнага раёна горада Мінска за ахвяраванні прыхаджан на дабрачынныя мэты.
падрабязна » -
08 мая 2020
8 мая прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсул з зямлёй, сабранай у месцах вайсковай славы і гібелі мірнага насельніцтва, якая праходзіла ў Мінску ў храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі.
падрабязна » -
Міністэрства аховы здароўя і Царква заклікаюць вернікаў, якія ачунялі пасля COVID-19, здаць плазму
28 красавіка 2020Каштоўныя кампаненты крыві з антыцеламі COVID-19 неабходныя для пералівання плазмы цяжкахворым пацыентам. Па прыкладзе Кітая, дзе практыкаваўся дадзены метад лячэння, зараз у Беларусі, а таксама ў Расіі і многіх краінах ЕС укараняюць такую методыку дапамогі цяжкім пацыентам.
падрабязна » -
Царква перадала РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі рэцыркулятары паветра
22 красавіка 2020Абсталяванне прызначана для ачышчэння паветра ў памяшканнях ад хваробатворных мікраарганізмаў, што дазволіць зрабіць знаходжанне пацыентаў і персаналу ў медцэнтры больш бяспечным. РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча рыхтуецца прымаць на рэабілітацыю пацыентаў, якія перанеслі каронавірус.
падрабязна » -
Прэзідэнт Беларусі наведаў Лядзенскі манастыр
19 красавіка 2020Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў свята Вялікадня запаліў свечку ў Благавешчанскім храме аднайменнага мужчынскага манастыра вёскі Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
падрабязна » -
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Пасхай Хрыстовай
19 красавіка 2020«Свята Вялікадня-крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Ён сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць. Хрысціянства стагоддзямі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці-міласэрнасць, спачуванне і самаадданае служэнне блізкаму», — гаворыцца ў віншаванні.
падрабязна » -
У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя «Каронавірус як выклік: адказ Беларускай Праваслаўнай Царквы»
14 красавіка 2020«Каб зберагчы нашых веруючых людзей, мы заклікаем усіх вас, дарагія браты і сёстры: як бы гэта ні было балюча — устрымайцеся, пабудзьце дома ў гэтыя дні Вялікай сядміцы і свята Пасхі! У гэтым будзе больш карысці і для вас, і для вашых блізкіх», — сказаў падчас прэс-канферэнцыі мітрапаліт Павел.
падрабязна » -
13 красавіка 2020
Адной з галоўных тэм прэс-канферэнцыі будзе святкаванне Пасхі Хрыстовай ва ўмовах распаўсюджвання каронавируснай інфекцыі. На пытанні журналістаў адкажуць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Леанід Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
падрабязна » -
Царква працягвае дапамагаць беларускім медыкам
12 красавіка 2020У Лазараву суботу сталічны прыход абраза Божай Маці «Усецарыца» пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ перадаў медыкам 6-га корпуса Мінскага анкадыспансера 30 гарачых абедаў, а таксама ўстанавіў кава-машыну ў корпусе на пастаяннай аснове.
падрабязна »