-
24 чэрвеня 2020
Мерапрыемства адбылося ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай і Тураўскай епархіямі на 2015-2020 гады.
падрабязна » -
Мэр Гродна і прадстаўнікі футбольнага клуба «Нёман» наведалі Каложскі храм
24 чэрвеня 2020Старажытны Барысаглебскі (Каложскі) храм горада Гродна наведалі гульцы, прадстаўнікі трэнерскага штабу і адміністрацыі футбольнага клуба «Нёман» на чале са старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыславам Гоем, які з'яўляецца таксама кіраўніком назіральнага савета «Нёмана».
падрабязна » -
Архіепіскап Гомельскі Сцяфан наведаў цырымонію адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Ала»
22 чэрвеня 2020У Светлагорскім раёне адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Ала», які размешчаны на месцы аднайменнай вёскі, спаленай нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У адкрыцці мемарыяльнага комплексу прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
падрабязна » -
Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншавалі медыкаў з прафесійным святам
19 чэрвеня 2020Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ на чале з протаіерэем Кірылам Шолкавым павіншаваў супрацоўнікаў РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі з надыходзячым Днём медыцынскага работніка.
падрабязна » -
У Гомелі плануецца будаўніцтва капліцы-помніка ў гонар святога Аляксандра Неўскага
18 чэрвеня 2020З 25 чэрвеня па 19 ліпеня адміністрацыя Цэнтральнага раёна горада Гомеля будзе праводзіць грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва капліцы. Епархія просіць усіх, каму дарагая памяць герояў, якія вызвалілі Гомельшчыну ад нямецка-фашысцкай акупацыі, прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні.
падрабязна » -
«Фавораўцы» з Гомеля ладзяць дабрачынныя кірмашы
16 чэрвеня 2020Штотыдзень па нядзелях кірмашы папаўняюцца новымі таварамі: гэта і хатняя выпечка, і вязаныя вырабы, і сувеніры, якія актывісты прыхода Праабражэння Гасподняга майструюць сваімі рукамі. Кожны імкнецца ўкласці ў вырабы часцінку сваёй душы — бо ўсе сродкі, атрыманыя на кірмашах, ідуць на добрыя справы.
падрабязна » -
Прэзідэнт Беларусі наведаў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку
12 чэрвеня 2020Аляксандру Лукашэнку далажылі аб ходзе рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага храма. Гэты рэлігійны і архітэктурны помнік дзіўны тым, што ў ім на 90% захаваліся фрэскі XII стагоддзя. Усе віды работ плануецца скончыць да 2024 года.
падрабязна » -
На Гродзеншчыне ствараюць інтэрактыўную карту «Храмы малой радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
12 чэрвеня 2020Да 75-годдзя Вялікай Перамогі цэнтрам ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі сумесна з Гродзенскай епархіяй было ініцыявана стварэнне інтэрактыўнай карты «Храмы малой радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны» на працягу юбілейнага 2020 года.
падрабязна » -
У Пустынскім манастыры асвячоны адноўлены Пакроўскі храм
02 чэрвеня 2020Пустынскі манастыр, паводле падання, быў заснаваны князем Мсціслаўскім Лугвенем (у хрышчэнні Сімяонам; 1356-1431), сынам вялікага князя літоўскага Альгерда. У 1920-х гадах абіцель была спустошана багаборцамі, у 2003 годзе — адроджана.
падрабязна » -
У Кіраўскім раёне прайшоў конкурс дзіцячых малюнкаў «Уладычыца Белай Русі»
29 мая 2020Мерапрыемства было арганізавана аддзелам па адукацыі, спорце і турызме Кіраўскага райвыканкама і прыходам Пакроўскага храма горада Кіраўска ў рамках святкавання ў 2020 годзе 550-годдзя знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра.
падрабязна » -
Да марафону #СпасибоМедикам далучыліся Гомельскія дзеці
27 мая 2020Кіраўніцтва інавацыйнай пляцоўкі «Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя» ДУА «Яслі-сад № 22 горада Гомеля» прапанавала педагогам і сем'ям выхаванцаў далучыцца да ініцыятывы.
падрабязна » -
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём тэзаімянінаў
24 мая 2020Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.
падрабязна » -
Беларуская Праваслаўная Царква перадала гуманітарную дапамогу жанчынам-зняволеным
21 мая 202021 мая старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў наведаў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу № 51 для жанчын УДВН па Мінску і Мінскай вобласці МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Выйшла ў свет энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым пакровам»
21 мая 2020З даўніх часоў Жыровічы шанаваліся як святое месца на карце Беларусі. Пакланіцца Жыровіцкай іконе Божай Маці прыходзілі не толькі беларусы, але і людзі з іншых краін, розных саслоўяў, у тым ліку польскія каралі і вялікія князі літоўскія Уладзіслаў IV, Ян Казімір, Ян III Сабескі і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Сведкамі многіх войнаў, якія ведала беларуская зямля, сталі сцены Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра. Сёння Жыровічы — гэта аграгарадок, дзе захоўваюцца традыцыі мінулага і робіцца ўсё для стабільнай сучаснасці і будучыні. Тут размяшчаюцца Жыровіцкі Успенскі манастыр, Мінская духоўная семінарыя і Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж.
падрабязна » -
21 мая 2020
15 мая на працягу ўсяго дня праходзіла анлайн-канферэнцыя XVI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прысвечаных 500-годдзю Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.
падрабязна »