-
01 студзеня 2022
Пасля чытання Святога Евангелля ўладыка Веніямін у саслужэнні браціі абіцелі асвяціў новыя званы - дабравеснік вагой 150 кг і зазвонны вагой 8 кг. Званы выраблены на Варонежскім звоналіцейным прадпрыемстве «Вера» па заказу Лядзенскай абіцелі да свята Ражджаства Хрыстова для храмавай званіцы.
падрабязна » -
01 студзеня 2022
У тэлепраекце архіпастыр апавядае пра сваё дзяцінства, прыход да веры, служэнне, жыццё Гомельскай епархіі і распавядае аб выніках мінулага года.
падрабязна » -
30 снежня 2021
У 2020 годзе айцец Алег стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці.
падрабязна » -
29 снежня 2021
14 снежня 2021 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заслухаў прапанову архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана аб зацвярджэнні манахіні Архелаі (Новікавай Вольгі Пятроўны) на пасадзе ігуменні Свята-Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ў аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
29 снежня 2021
У рамках святкавання юбілейнай даты плануецца правядзенне ўрачыстых богаслужэнняў, хрэсных хадоў, канцэртаў царкоўнай музыкі, канферэнцый, выстаў, інтэрактыўных экскурсій, творчых вечароў, злётаў праваслаўнай моладзі, конкурсаў творчых работ навучэнцаў і іншых мерапрыемстваў.
падрабязна » -
28 снежня 2021
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 150 ікон з фондаў абласнога краязнаўчага музея. Некалькі абразоў прадастаўлена з рызніцы Сімяонаўскага кафедральнага сабора Брэста і жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Многія творы іканапісу адрэстаўраваныя мастакамі-рэстаўратарамі музея і экспануюцца ўпершыню.
падрабязна » -
28 снежня 2021
У вёсцы Дуброва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці адбыўся чын асвячэння паклоннага крыжа з памятнай плітой, прысвечанай свяшчэннавызнаўцу Васілію Малахаву, ураджэнцу вёскі і настаяцелю разбуранага храма ў суседняй, існаваўшай раней, вёсцы Ціёста.
падрабязна » -
Тэматычная кніжная выстава «Калядная зорка» праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
28 снежня 2021Экспазіцыю можна наведаць да 19 студзеня 2022 года.
падрабязна » -
Абвешчаны творчы сямейны конкурс «Калядныя канікулы разам» [+ВІДЭА]
26 снежня 2021У чаканні усімі любімага дня Ражджаства Хрыстова Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» запрашаюць прыняць удзел у сямейным конкурсе і пачаць ствараць святочную атмасферу ўжо цяпер.
падрабязна » -
26 снежня 2021
26 снежня 2021 года, у Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы, святых праайцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў асвячэнне абноўленага пасля рэканструкцыі кафедральнага сабора святога архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку і ўзначаліў у ім Бажэственную літургію.
падрабязна » -
25 снежня 2021
Эстафету Каляднага агню прынялі прадстаўнікі з рэгіянальных аддзяленняў Братэрства праваслаўных следапытаў Тулы, Санкт-Пецярбурга, Уфы, Екацярынбурга, Белгарада, Масквы, Ліпецка, а таксама прадстаўнікі маскоўскага аддзялення Арганізацыі Расійскіх Юных Разведчыкаў і аддзялення Рускага саюза скаўтаў з Ніжняга Ноўгарада.
падрабязна » -
Абвешчаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету»
25 снежня 202122 снежня 2021 года ў Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці, сярод выхаванцаў нядзельных школ Беларускага Экзархату «Прыгажосць Божага свету».
падрабязна » -
25 снежня 2021
У цырымоніі прынялі ўдзел супрацоўнікі Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, прыхаджане храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» і прадстаўнікі Беларускай Рэспубліканскай Скаўцкай Асацыяцыі.
падрабязна » -
25 снежня 2021
За богаслужэннем была здзейснена дыяканская хіратонія выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі Алега Кісялёва.
падрабязна » -
24 снежня 2021
«Часам складана быць пеўчым, таму што думаеш пра ноты і забываеш удумвацца ў тое, што хоча «сказаць» той ці іншы трапар, кандак. На алімпіядзе я перачытвала некаторыя тэксты, і гэта дало мне новае ўсведамленне велічы нашых богаслужэнняў», – дзеліцца ўнутранымі перажываннямі Васіліса Сакалова, прыхаджанка і пеўчая моладзевага хору храма ў гонар іконы Божай Маці «Ацаліцелька».
падрабязна »