-
19 жніўня 2018
19 жніўня, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята Праабражэння Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
18 жніўня 2018
18 жніўня, напярэдадні Нядзелі 12-й пасля Пяцідзесятніцы і напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
падрабязна » -
У Гомель з Італіі будзе прынесена часціца мошчаў велікамучаніцы Параскевы Пятніцы
17 жніўня 2018Вялікая святыня — каўчэг з часціцай мошчаў святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы — прыбудзе 18 жніўня 2018 года ў 21:00 у Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор горада Гомеля для малітоўнага пакланення вернікаў. Святыню даставіць у Гомель з кафедральнага сабора горада Джэрачэ ў Калабрыі (Італія) біскуп Локры і Джэрачэ Франчэска Аліва.
падрабязна » -
Дзіцячы майстар-клас па пескаграфіі адбыўся ў Спаскім манастыры Кобрына
17 жніўня 2018Спаскі манастыр горада Кобрына праводзіць набор дзяцей у групу дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У дзень прастольнага свята абіцелі, 14 жніўня, для хлопчыкаў і дзяўчынак быў арганізаваны майстар-клас па пескаграфіі на тэму «Мядовы настрой».
падрабязна » -
Акцыя «Месяц — без абортаў!» праходзіць на Навагрудчыне
17 жніўня 2018З 6 жніўня ў благачынницкіх цэнтрах Навагрудскай епархіі праходзіць акцыя, арганізаваная сумесна з супрацоўнікамі медыцынскіх устаноў Навагрудка, Карэлічаў і Дзятлава.
падрабязна » -
60 гадоў без водпускаў: юбілей пастырскага служэння адзначыць найстарэйшы клірык Магілёўскай епархіі
17 жніўня 2018У свае 90 з гакам гадоў архімандрыт Кірыл (Бадзіч) штодня ўстае ў 5 гадзін раніцы і накіроўваецца ў храм, каб здзейсніць Літургію. Айцец Кірыл сам пячэ прасфоры, умее шыць і вырошчвае кветкі. Штотыдзень ён здзяйсняе шматгадзінную паніхіду па жыхарах Хоцімшчыны, якія загінулі падчас дзвюх сусветных войнаў і ў сталінскіх засценках. Іх каля 11 тысяч, і імя кожнага, а таксама год і месца яго спачыну беражліва ўнесены рукой святара ў жалобную кнігу.
падрабязна » -
Аляксандра-Неўскі прыход Мінска правядзе кірмаш рукадзелля ў дапамогу дзецям-сіротам і інвалідам
17 жніўня 201812 верасня спаўняецца 120 гадоў храму дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску. Прыходская суполка прыняла рашэнне сустрэць гадавіну добрымі справамі і правесці акцыю па зборы сродкаў для дзяцей з дзіцячага дома № 2 і людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Таварыства інвалідаў Савецкага раёна сталіцы.
падрабязна » -
У крыпту Усіхсвяцкага храма закладзена капсула з зямлёй з месцаў бітваў на Курскай дузе
16 жніўня 2018Цырымонію ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У Мінск капсулу з зямлёй даставіў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў, які таксама з'яўляецца кіраўніком беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю.
падрабязна » -
У Лідскай епархіі прайшла намётавая краязнаўчая экспедыцыя «Дарогамі Лідчыны»
16 жніўня 2018Гутаркі на маральна-духоўныя тэмы, вывучэнне гісторыі Лідскага краю, інтэлектуальныя гульні, сярэднявечныя танцы і песні, спартыўныя спаборніцтвы, добраўпарадкаванне тэрыторыі Пакроўскага храма вёскі Збляны — усё гэта ўвайшло ў праграму. З удзельнікамі экспедыцыі пагутарыў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
падрабязна » -
Адкрыты 4-ы набор на місіянерскія курсы пры Мінскай духоўнай акадэміі
16 жніўня 2018Навучанне бясплатнае. Заняткі праводзяць выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама запрошаныя спецыялісты. Пасля завяршэння навучання слухачы атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні місіянерскіх курсаў.
падрабязна » -
Пры падтрымцы Жыровіцкага манастыра прайшоў 20-ы семінар «Анастасіс»
15 жніўня 2018У аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна адбыўся 20-ы семінар «Анастасіс», арганізаваны цэнтрам рэабілітацыі для нарказалежных «Анастасіс» і Жыровіцкім Успенскім мужчынскім манастыром. У 20-м семінары, прысвечаным тэме «Вера і жыццё», прынялі ўдзел каля 160 чалавек.
падрабязна » -
У Навагрудскай епархіі адбыўся агульнаепархіяльны хрэсны ход у Лаўрышаўскі манастыр
15 жніўня 2018Паломнікі ішлі з горада Навагрудка і з гарадскога пасёлка Карэлічы. Аб'яднаўшыся ў вёсцы Лозкі Навагрудскага раёна, хрэснаходцы, спяваючы малітвы, накіраваліся ў Лаўрышаўскую абіцель. Удзел у шэсці ў гэтым годзе прынялі паломнікі з розных епархій — Пінскай, Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай.
падрабязна » -
VII Летні сямейны лагер прайшоў у Гродзенскай епархіі
15 жніўня 2018З 10 па 12 жніўня праваслаўны сямейны клуб «Адраджэнне» пры Марфінском храме горада Гродна правёў у вёсцы Парэчча VII Летні сямейны лагер. Работу лагера ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук. Тэма летніка — «Кафалічнасць і нацыянальнасць у Царкве».
падрабязна » -
14 жніўня 2018
14 жніўня, у свята Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будучым храме ў гонар Архангела Міхаіла ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна на тэрыторыі Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава.
падрабязна » -
Студэнты БелДУТ папрацавалі валанцёрамі ў Юравіцкім манастыры
14 жніўня 2018Штогод летам валанцёры з ліку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту наведваюць Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы. Хлопцы аказваюць пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Юравіцкай абіцелі і ў ачыстцы падвальных памяшканняў манастырскага корпуса.
падрабязна »