-
У БДТУ будзе праходзіць штомесячны «Час святара»
18 верасня 2019«Час святара» — так названы цыкл штомесячных тэматычных сустрэч, якія будуць праходзіць у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з удзелам клірыка парафіі абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску святара Віктара Мельнікава.
падрабязна » -
16 верасня 2019
18 верасня ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца сустрэча з прафесарам Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэем Максімам Казловым. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
падрабязна » -
14 верасня 2019
19 верасня кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі правядзе прэзентацыю кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019). Кніга ўключае выбраныя публікацыі розных гадоў вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча, сенатара парламента Польскай Рэспублікі двух скліканняў і актыўнага прыхільніка захавання кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы В. В. Багдановіча (1878 — 1939?). У зборнік увайшлі артыкулы, прысвечаныя стану Праваслаўнай Царквы ў міжваеннай Польшчы, тэксты выступленняў у Сенаце, публікацыі гістарычнага, палітычнага і літаратуразнаўчага характару, а таксама ўспаміны аўтара.
падрабязна » -
Гомельская епархія запрашае на біблейска-багаслоўскія курсы
14 верасня 2019Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана аб'яўляецца набор на епархіяльныя біблейска-багаслоўскія курсы. Запрашаюцца жадаючыя паглыблена вывучаць Свяшчэннае Пісанне, пазнаёміцца з веравучэннем Царквы і яе гісторыяй, асвоіць асновы праваслаўнай педагогікі.
падрабязна » -
Мінскую духоўную акадэмію наведаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
14 верасня 201912 верасня Мінскую духоўную акадэмію наведаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль. Госця сустрэў рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).
падрабязна » -
Семінар «Дзеці на прыходзе» адбудзецца ў Бабруйскай епархіі
14 верасня 201924-25 верасня ў зале епархіяльных сходаў Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення пройдзе семінар «Дзеці на прыходзе». Мэта мерапрыемства — тэарэтычнае знаёмства са зместам канцэпцыі фарміравання максімальна спрыяльных умоў выхавання дзяцей на прыходах, а таксама асноўнымі прынцыпамі сістэмнай парафіяльнай апекі над дзецьмі. Перад слухачамі выступіць кіраўнік сектара парафіяльнай асветы Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы іераманах Генадзь (Вайцішка).
падрабязна » -
10 верасня 2019
11 верасня ў 20:00 у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага праекта «Белым па чорным. Вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна», які стаў адным з пераможцаў міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва».
падрабязна » -
Падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання»
08 верасня 2019У конкурсе прынялі ўдзел 62 працы ад бібліятэк устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
07 верасня 2019
На выставе прадстаўлены кірылічныя выданні XVII-XVIII стагоддзяў, такія як «Служэбнік» (1601), «Анфалагіён» (1619) «Трыадыён» (1664), «Псалтыр» (1737), рэдкія і ўнікальныя выданні Новага Запавету з фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага кабінета Гомельскай епархіі і Музея Бібліі Інстытута тэалогіі БДУ.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі пачаўся новы навучальны год
04 верасня 20191 верасня ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы адбыўся ўрачысты малебен з нагоды пачатку новага навучальнага года, а 3 верасня ў акадэміі прайшло пасяджэнне Вучонага савета.
падрабязна » -
У Жыровічах адбыўся круглы стол беларускіх і замежных літаратараў
04 верасня 201931 жніўня ў актавай зале Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра прайшоў круглы стол беларускіх і замежных літаратараў на тэму «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Удзел у ім прынялі прадстаўнікі 14 краін.
падрабязна » -
34 чалавекі паступілі ў Віцебскую духоўную семінарыю
04 верасня 20199 і 30 жніўня ў Віцебскай духоўнай семінарыі прайшлі ўступныя экзамены. Першы дзень уступных выпрабаванняў пачаўся з малебна ў семінарскім храме святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. Малебны спеў узначаліў рэктар ВіцДС архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
падрабязна » -
У Інстытуце тэалогіі БДУ адкрыецца выстаўка Уладзіміра Сайко «Ад крыніц зямлі…»
03 верасня 2019Уладзімір Рыгоравіч Сайко — беларускі жывапісец, баталіст, заснавальнік мастацкай майстэрні ў вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна. На выстаўцы ў Інстытуце тэалогіі будуць прадстаўлены пейзажныя, партрэтныя і батальныя палотны мастака. Выстаўка адкрыецца 10 верасня ў 16:00.
падрабязна » -
02 верасня 2019
30 жніўня ў Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося пасяджэнне Вучонага савета, які папярэднічаў пачатку 2019/2020 навучальнага года.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі аб'яўлены дадатковы набор абітурыентаў
02 верасня 2019У Мінскай духоўнай семінарыі аб'яўлены дадатковы набор на багаслоўска-пастырскае аддзяленне завочнай формы навучання і багаслоўска-педагагічнае аддзяленне завочнай формы навучання. Падача дакументаў падоўжаная да 6 верасня, уступныя экзамены пройдуць 7 верасня.
падрабязна »
