Дзея Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы аб кананізацыі архідыякана Нікіфара Кантакузена, Экзарха Усяленскага Патрыярха (+1599)
19 лістапада 2012Во имя Отца и Сына и Святаго Духа! В сонме святых угодников Божиих, прославленных и непрославленных, явленных миру и неизвестных ему, спасавшихся в разные времена церковной истории, ныне явлен еще один подвижник веры и благочестия, исповедник и поборник Православия - Архидиакон Никифор Кантакузен, Экзарх Вселенского Патриарха...
У імя Айца і Сына і Сьвятога Духа! У ліку святых угоднікаў Божых, праслаўленых і непраслаўленых, вядомых свету і невядомых яму, якія спасаліся ў розныя часы царкоўнай гісторыі, цяпер выявіўся яшчэ адзін падзвіжнік веры і набожнасці, вызнаўца і змагар Праваслаўя - Архідыякан Нікіфар Кантакузен, Экзарх Усяленскага Патрыярха.Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы, разгледзеўшы жыціе, працы, подзвігі і царкоўнае служэнне гэтага Праведніка, аднадумна з глыбокай павагай і любоўю вызначае: Ізволіся Духу Святому і нам прылічыць да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай Праваслаўнай Царквы Архідыякана Нікіфара Кантакузена, Экзарха Усяленскага Патрыярха, адзначаючы пры гэтым хрысціянскія яго цноты: праведнасьць жыцця і гарачую любоў да Бога, якімі ён выказаў прыклад пакоры волі Божай і следавання за Хрыстом; рэўнасць да праваслаўнага вызнання веры ў Госпада нашага Іісуса Хрыста; мужнае стаянне за веру праваслаўную на Брэсцкім Саборы 1596 года, якое прывяло да цярпення выгнання, неаднаразовых замахаў на яго жыццё і пакутніцкі скон. Святкаванне царкоўнай памяці Архідыякана Нікіфара Кантакузена, Экзарха Усяленскага Патрыярха ўстанавіць у дзень Сабора Беларускіх Святых, у 3-ю Нядзелю пасля Пяцідзесятніцы. Пісаць новапраслаўленаму ўгодніку Божаму пачэсныя іконы для шанавання, пакланення, згодна з Правіламі Сёмага Усяленскага Сабора. Выдаць жыціе святога Архідыякана Нікіфара Кантакузена, Экзарха Усяленскага Патрыярха. Дапоўніць службу Сабору Беларускіх Святых імем свяшчэннамучаніка архідыякана Нікіфара. Абвясціць беларускай пастве аб гэтай благадатнай радасці праслаўлення свяшчэннамучаніка архідыякана Нікіфара. Пачціва паведаміць аб гэтым дзеянні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы Яго Свяцейшасці, Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II і Свяшчэннаму Сіноду. Малітвамі і заступніцтвам свяшчэннамучаніка архідыякана Нікіфара няхай пашле Усяміласцівы Гасподзь благаславеньне Царкве нашай і ўмацуе ўсіх нас у веры, пабожнасці, міры, браталюбстве, міласэрнасці і рэўнасці аб славе Божай і Святым Праваслаўі. Амінь. 18/31 студзеня 2002 года, Мінск