Навігатар: Члены Сінода

Феадосій, архіепіскап

Дата рождения:
24 декабря 1943 г.

Дата хиротонии:
10 августа 1997 г.

Дата пострига:
4 апреля 1977 г.

День ангела:
16 мая

(свецкае імя Павел Захаравіч Більчанка)

Feod.jpgНарадзіўся 24 снежня 1943 года ў горадзе Батумі ў сям'і вайскоўцаў. З 1960 па 1964 гады навучаўся ў Харкаўскім электрамеханічным тэхнікуме, па заканчэнні якога працаваў у Інстытуце нізкіх тэмператур, затым у Інстытуце радыёфізікі і электронікі Акадэміі навук УССР і адначасова вучыўся ў Харкаўскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1970 годзе. З 1967 па 1970 год працаваў у Кіеўскім аддзяленні інстытута «Энергосетьпроект».

У 1970 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю і праз тры гады быў прыняты ў Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1978 годзе.

Па заканчэнні вучобы выкладаў гамілетыку і працаваў на пасадзе памочніка, а ў 1983 годзе — старэйшага памочніка інспектара МДАіС. З 1986 па 1997 гады паслядоўна займаў пасады памочніка інспектара па завочнаму сектару МДАіС, памочніка рэктара па выкладчыцкай рабоце, начальніка харчовай службы МДАіС. З 1996 года выкладаў гамілетыку ў Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II і Свяшчэннага Сінода ад 17 ліпеня 1997 года архімандрыту Феадосію (Більчанку) вызначана быць епіскапам Полацкім і Глыбоцкім.

9 жніўня 1997 года ў Полацкім кафедральным Свята-Богаяўленскім саборы пасля ўсяночнага трывання Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслужэнні членаў Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў нарачэнне архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага.

10 жніўня 1997 года за Бажэственнай літургіяй у Свята-Багаяўленскім саборы Мітрапаліт Філарэт у саслужэнні Праасвяшчэнных, якія прымалі ўдзел у нарачэнні, здзейсніў хіратонію архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага.

У лістападзе 2002 г. абараніў дысертацыю на ступень магістра багаслоўя.

24 лютага 2006 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

24 снежня 2018 года зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння архіепіскап Феадосій мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам узнагароджаны Ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

У снежні 2018 па дасягненні 75-гадовага ўзросту згодна з пунктам 26 раздзела ХV Статута Рускай Праваслаўнай царквы архіепіскап Феадосій падаў на імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі прашэнне аб сыходзе на спачынак. Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў благаславіць (журнал пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 28 снежня 2018 года № 117) Праасвяшчэнаму архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію працягнуць кіраванне Полацкай епархіяй.

У жніўні 2019 года Свяшчэнны Сінод, маючы паўторнае абмеркаванне пададзенага прашэння Праасвяшчэннага архіепіскапа Феадосія, якое тычыцца залічэння яго на спачын, пастанавіў прашэнне задаволіць (журнал № 98) і выказаць сардэчную падзяку ўладыку Феадосію за шматгадовае архіпастырскае акармленне Полацкай епархіі.

Месцам знаходжання на спачыне архіепіскапа Феадосія вызначаны горад Полацк з матэрыяльным забеспячэннем ад Полацкага епархіяльнага ўпраўлення. Пасля вызвалення ад кіравання Полацкай епархіяй з 31 жніўня 2019 года архіепіскап Феадосій прызначаны Ганаровым Настаяцелем прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» г. Наваполацка.

 

Адукацыя:

1973 г. — Маскоўская духоўная семінарыя.

1978 г. — Маскоўская духоўная акадэмія.

Епархія: Полацкая и Глыбоцкая епархія

(Правячы архіерэй)

Узнагароды:

Царкоўныя: