Павел, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі

Дата рождения:

31 марта 1963 г.

Дата хиротонии:

2 декабря 2014 г.

Дата пострига:

4 июля 1997 г.

День ангела:

12 июля

(свецкае імя Алег Паўлавіч Цімафеенкаў)

Біяграфія:

Нарадзіўся 31 сакавіка 1963 г. у г. Магілёве Беларускай ССР у сям'і рабочых.

У 1970-1978 гг. навучаўся ў сярэдняй школе № 9 г. Магілёва, у 1978-1981 гг. — у Магілёўскім ДПТВ-58 будаўнікоў.

У 1982-1984 гг. праходзіў тэрміновую службу ў радах Савецкай арміі.

У 1988-1991 гг. навучаўся ў Магілёўскім вучылішчы культуры імя Н. К. Крупскай.

У 1994-1998 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, у 1998-2001 гг. — у Мінскай духоўнай акадэміі (кандыдат багаслоўя).

4 ліпеня 1997 г. намеснікам Успенскага Жыровіцкага манастыра епіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем пастрыжаны ў манаства з імем Павел у гонар святога апостала Паўла, 12 ліпеня — рукапаложаны ў сан іерадыякана.

У перыяд навучання ў Мінскіх духоўных школах нёс послух: з лістапада 1996 г. — выкладчык і памочнік інспектара; са жніўня 1998 г. — старэйшы памочнік інспектара; з 1999 г. — загадчык Рэгенцкай школы і старшы памочнік інспектара (вызвалены ад пасады ў 2000 г.).

20 чэрвеня 1999 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам рукапаложаны ў сан іераманаха.

У 2005 г. прызначаны на пасаду загадчыка аддзяленнем завочнага навучання Мінскіх духоўных школ.

7 чэрвеня 2006 г. узведзены ў сан ігумена.

4 лютага 2008 г. прызначаны на пасаду інспектара Мінскіх духоўных школ.

27 верасня 2012 г. узведзены ў сан архімандрыта.

Рашэннем Свяшчэннга Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. (журнал № 93) абраны епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім.

Нарачоны ў епіскапа 11 лістапада 2014 г. у храме Уладзімірскай іконы Божай Маці Патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку ў Маскве. Хіратанісаны 2 снежня за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Набажэнства ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 3 чэрвеня 2015 г. (журнал № 18) прызначаны на пасаду старшыні Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы

 

Адукацыя:

1981 г. — Магілёўскае ДПТВ-58 будаўнікоў;

1991 г. — Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў (б. Магілёўскае культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай);

1998 г. — Мінская духоўная семінарыя;

2001 г. — Мінская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).

Епархія:

Маладзечанская епархія

Навуковыя працы, публікацыі:

Слова архімандрыта  Паўла (Цімафеенкава) пры нарачэнні ў епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага.