Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Дата рождения:
16 сентября 1968 г.
Дата хиротонии:
21 марта 2010 г.
Дата пострига:
16 декабря 1994 г.
День ангела:
13 августа
(свецкае імя Віталь Іванавіч Тупека)
Нарадзіўся 16 верасня 1968 г. ў г. Лунінец Брэсцкай вобласці.
Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца у 1985 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987-1989 гг. праходзіў вайсковую службу ў радах Узброеных Сіл. Затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».
У жніўні 1992 г. паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля заканчэння трэцяга курса семінарыі ў 1994 г. падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
16 снежня 1994 г. у Свята-Успенскім саборы намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (цяпер архіепіскап Навагрудскі і Лідскі) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, пастрыжаны ў манаства з імем Веніямін у гонар свяшчэннамучаніка Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага і Гдоўскага.
9 студзеня 1995 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам за Бажэственнай літургіяй у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра хіратанісаны ў іерадыякана, а 13 лютага 1995 г. — у іераманаха.
20 чэрвеня 1996 г. прызначаны на пасаду скарбніка манастыра. У гэтым жа годзе пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі паступіў на першы курс Мінскай духоўнай акадэміі і прызначаны на пасаду выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі.
У 1999 г. скончыў навучанне ў духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя».
14 снежня 1999 г. узведзены ў сан ігумена.
12 студзеня 2005 г. прызначаны на пасаду благачыннага Жыровіцкага манастыра.
20 мая 2006 г. узведзены ў сан архімандрыта.
У складзе дэлегацыі Мінскай епархіі прымаў удзел у Памесным Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы 27-29 студзеня 2009 г.
1 ліпеня 2009 г. вызвалены ад пасады благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і прызначаны на пасаду намесніка Свята-Благавешчанскага Лядзенского мужчынскага манастыра Мінскай епархіі.
20 сакавіка 2010 года ў крыжовым храме Патрыяршай рэзідэнцыі ў маскоўскім Данілавым манастыры Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння намесніка Благавешчанскага мужчынскага манастыра г. Мінска архімандрыта Веніяміна (Тупекі) у епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі.
21 сакавіка 2010 г. Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў у кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля хіратонію архімандрыта Веніяміна (Тупека) у епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі.
Рашэннем Сінода Беларускага Экзархату ад 4 чэрвеня 2010 года (журнал № 120) прызначаны старшынёй Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 чэрвеня 2014 г. (журнал № 33) прызначаны старшынёй новаўтворанага Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і намеснікам старшыні (журнал № 35) Царкоўнага суда Беларускага Экзархату.
Рашэннем Святога Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. (журнал № 93) прызначаны Праасвяшчэнным Барысаўскім і Мар'інагорскім.
Рашэннем Сінода БПЦ ад 3 чэрвеня 2015 г. (журнал № 18) вызвалены ад пасады старшыні Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з занятасцю на агульнацаркоўных послухах.
***
Слова архімандрыта Веніяміна (Тупекі) пры нарачэнні ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі
Адукацыя:
1996 г. — Мінская духоўная семінарыя.
1999 г. — Мінская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).
Епархія:
Навуковыя працы, публікацыі:
Слова архімандрыта Веніяміна (Тупекі) пры нарачэнні ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі.
Узнагароды:
2009 г. — ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (БПЦ);
2013 г. — ордэн Крыжа прападобнай Еўфрасініі Полацкай (БПЦ);
2018 г. — ордэн прп. Серафіма Сароўскага III ст.