Сцяфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі
Дата рождения:
3 января 1966 г.
Дата хиротонии:
30 января 2005 г.
Дата пострига:
4 января 1987 г.
День ангела:
9 января
(свецкае імя Анатоль Уладзіміравіч Нешчарэт)
Нарадзіўся 3 студзеня 1966 года ў вёсцы Вярціеўка Нежынскага раёна Чарнігаўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння ў 1982 годзе сярэдняй школы жыў у Чарнігаве, дзе нёс послух іпадыякана ў ўладыкі Антонія, архіепіскапа Чарнігаўскага і Нежынскага.
Пасля завяршэння службы ў радах Узброеных сіл з 1985 па 1988 год праходзіў навучанне ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. Падчас вучобы 4 студзеня 1987 года быў пастрыжаны ў манаства з імем Сцяфан у гонар першамучаніка архідыякана Сцяфана. Пострыг здзейсніў інспектар Маскоўскай духоўнай семінарыі архімандрыт Венядзікт (Князеў) у Свята-Троіцкім саборы Троіца-Сергіевай Лаўры.
14 студзеня 1987 года Высокапраасвяшчэнны Аляксандр, архіепіскап Дзмітраўскі, рэктар МДАіС, рукапалажыў манаха Сцяфана ў іерадыякана ў Свята-Пакроўскім акадэмічным храме, а 3 чэрвеня таго ж года — у сан іераманаха ў царкве ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці ў Троіца-Сергіевай Лаўры.
З 1987 года па кастрычнік 1988 года іераманах Сцяфан служыў у Свята-Мікалаеўскім храме вёскі Рыбоцін Корапскага раёна Чарнігаўскай вобласці, затым па май 1990 года нёс розныя послухі ў Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай Лаўры, а з мая па верасень 1990 года быў настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Сварычэўка Ічнянскага раёна Чарнігаўскай вобласці.
1 лістапада 1990 года іераманах Сцяфан пераведзены ў Гомельскую епархію Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату і прызначаны настаяцелем Свята-Пакроўскага храма ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Тут промыслам Божым і стараннасцю айца настаяцеля у 1991 годзе былі аднойдзеныя мошчы святога праведнага Іаана Гашкевіча, цудатворцы Кармянскага, прылічанага да ліку мясцовашанаваных святых 30 красавіка 1998 года. Аднойдзенне мошчаў у 1991 годзе супала з прыездам у Гомель Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II у дні першага візіту Яго Свяцейшасці ў Беларусь.
У сан ігумена іераманах Сцяфан быў узведзены 13 студзеня 1994 года, у сан архімандрыта — 14 кастрычніка 1997 года.
22 снежня 1998 года архімандрыт Сцяфан быў прызначаны благачынным Добрушска-Кармянскай парафіяльнай акругі.
Стаўшы месцам паломніцтва, Свята-Пакроўскі прыход у Карме ў 2000 годзе быў пераўтвораны ў Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр, а архімандрыт Сцяфан прызначаны яго будаўніком.
27 чэрвеня 2001 года падчас свайго чацвёртага апостальскага падарожжа па беларускіх прыходах Свята-Іаана-Кармянскі манастыр наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II. Адначасова госцем манастыра стаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
У перыяд свайго пастырскага служэння архімандрыт Сцяфан стварыў службу з акафістам святому праведнаму Іаану Кармянскому і акафіст прападобнаму Лаўрэнцію Чарнігаўскаму.
У 2002 годзе архімандрыт Сцяфан скончыў поўны курс Кіеўскай духоўнай акадэміі.
Пастановай Свяшчэннга Сінода ад 24 снежня 2004 г. прызначаны епіскапам Тураўскім і Мазырскім.
29 студзеня 2005 г. у Петра-Паўлаўскім саборы г. Гомеля нарачоны, а 30 студзеня — хіратанісаны ў епіскапа Тураўскага і Мазырскага. Хіратонію здзейснілі: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, архіепіскапы Уральскі Антоній, Віцебскі Дзімітрый, Пінскі Сцяфан, Гомельскі Арыстарх, епіскапы Бабруйскі Пётр, Гродзенскі Арцемій, Навагрудскі Гурый, Полацкі Феадосій, епіскапы Чарнігаўскі Амвросій, Васількоўскі Панцеляймон, Магілёўскі Сафроній, Брэсцкі Іаан.
Рашэннем Сінода БПЦ ад 12 студзеня 2012 г. (журнал № 150) прызначаны старшынёй Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Рашэннем Святога Сінода ад 7 чэрвеня 2012 г. (журнал № 53) прызначаны Праасвяшчэнным Гомельскім і Жлобінскім.
1 лютага 2018 года за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа.
Адукацыя:
1988 г. — Маскоўская духоўная семінарыя.
2002 г. — Кіеўская духоўная акадэмія.
Епархія: Гомельская і Жлобінская епархія
(Правячы архіерэй)
Web-сайт: