Ігнацій, епіскап Полацкі і Глыбоцкі

Дата рождения:
28 марта 1970 г.
Дата хиротонии:
28 октября 2018 г.
Дата пострига:
5 апреля 1993 г.
День ангела:
13 мая

(свецкае імя Луковіч Ігар Іванавіч)

e_Ignatiy_x800.jpg

Дата нараджэння:
28 сакавіка 1970 г.
Дата хіратоніі:
28 кастрычніка 2018 г.
Дата пострыгу:
5 красавіка 1993 г.
День ангела:
13 мая

Нарадзіўся 28 сакавіка 1970 года ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці. Бацька - Луковіч Іван Аляксандравіч, 1936 года нараджэння, памёр 4 лютага 2012 года; маці – манахіня Саламанія (Луковіч Сафія Кірылаўна), 1947 года нараджэння, насельніца Багалюбскага жаночага манастыра.

Ахрышчаны ў Праваслаўную веру ў маі 1970 г. у Свята-Пакроўскім храме горада Маладзечна.

У 1987 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 горада Маладзечна.

З 1987 года навучаўся ў тэхнічным вучылішчы № 87 горада Маладзечна, якое скончыў у 1988 годзе па спецыяльнасці «радыёмеханік».

З 1988 па 1989 гады працаваў па спецыяльнасці ў МА ТТЦ «Арбіта-сэрвіс» радыёмеханікам па рамонце тэле-радыёапаратуры.

У 1989 годзе праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў радах Савецкай арміі і скончыў Віцебскі навучальны авіяцыйны цэнтр па спецыяльнасці «старэйшы пілот верталёта МІ-2».

З 1989 па 1994 гады прайшоў поўны курс навучання ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў з акадэмічнай ступенню бакалаўра багаслоўя.

28 лістапада 1990 года быў прыняты ў лік браціі Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. 5 красавіка 1993 года намеснікам манастыра, архімандрытам Гурыем (Апалькам), пастрыжаны ў мантыю з імем Ігнацій у гонар свяціцеля Ігнація (Бранчанінава), епіскапа Каўказскага.

27 красавіка 1993 года за Бажэственнай літургіяй у Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра Высокапраасвяшчэнным Філарэтам (Вахрамеевым), Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі рукапаложаны ў іерадыякана.

У 1994 годзе паступіў на вучобу ў Маскоўскую духоўную акадэмію (аддзяленне завочнага навучання), якую скончыў у 1999 годзе з вучонай ступенню кандыдата багаслоўя.

31 жніўня 1995 года быў прызначаны на пасаду выкладчыка і памочніка інспектара Мінскай духоўнай семінарыі (выкладаемыя дысцыпліны: гісторыя Рускай Царквы і літургіка). Выконваў послух выкладчыка і памочніка інспектара Мінскай духоўнай семінарыі да верасня 2003 года.

20 мая 1997 года за Бажэственнай літургіяй у Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра Высокапраасвяшчэнным Філарэтам, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, рукапаложаны ў іераманаха.

28 лістапада 2002 года, па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, указам праасвяшчэннага епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана прыняты ў клір Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і прызначаны настаяцелем парафіі ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста Брэсцкай епархіі з даручэннем будаўніцтва храма.

Будаўніцтва храма было завершана ў 2012 годзе; 9 ліпеня 2012 года храм быў асвячоны Прааасвяшчэнным Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.

З 2003 па 2018 год выконваў послух кіраўніка паломніцкага аддзела Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

8 красавіка 2007 года, да дня Святога Вялікадня, узведзены ў сан ігумена.

30 жніўня 2018 года Сінод Беларускага Экзархату пастанавіў прадставіць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу і Свяшчэннаму Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы ігумена Ігнація (Луковіча), клірыка Брэсцкай епархіі, і рэкамендаваць у якасці кандыдатуры на абранне і прызначэнне вікарным епіскапам Мінскай епархіі з тытулам «Бараўлянскі» (журнал № 42).

На пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў Мінску 15 кастрычніка 2018 года клірык Брэсцкай епархіі ігумен Ігнацій (Луковіч) быў абраны епіскапам Бараўлянскім, вікарыем Мінскай епархіі (журнал № 78).

16 кастрычніка 2018 года ў дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ігумена Ігнація ў сан архімандрыта.

25 кастрычніка 2018 года ў Троннай зале Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння архімандрыта Ігнація ў епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі.

28 кастрычніка 2018 года ў маскоўскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» (Праабражэння Гасподняга) на Вялікай Ордынцы Прадстаяцель Рускай Царквы ўзначаліў хіратонію архімандрыта Ігнація ў епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі.

У сувязі з абраннем і рукапалажэннем у Мінскую епархію ў якасці вікарнага епіскапа для нясення архіерэйскага служэння з 12 лістапада 2018 года назначаны Ганаровым Настаяцелем прыхода храма святых першавярхоўных апостолаў Пятра і Паўла горада Мінска. 

11 снежня 2018 на пасяджэнні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, па прапанове мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, быў уведзены ў састаў Сінода Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату з правам вырашальнага голасу (журнал №44).

30 жніўня 2019 года ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Свяшчэнны Сінод пастанавіў епіскапа Бараўлянскага Ігнація, вікарыя Мінскай епархіі, абраць Праасвяшчэнным Полацкім і Глыбоцкім. 23 верасня вызвалены ад пасады Ганаровага Настаяцеля прыхода храма святых першавярхоўных апостолаў Пятра і Паўла горада Мінска.

Адукацыя:

1994 г. — Мінская духоўная семінарыя.

1999 г. — Маскоўская духоўная акадэмія.

Епархія: Полацкая і Глыбоцкая епархія

(Правячы архіерэй)

Узнагароды:

Царкоўныя:

Web-сайт:

https://eparhia992.by/