Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі

(свецкае імя Феадосій Мітрафанавіч Філь)

Нарадзіўся 2 верасня 1960 года на Украіне ў с. Несцераўцы Дунаявецкага раёна Хмяльніцкай вобласці ў сям'і веруючых сялян.

З 1967 г. па 1977 г. навучаўся ў Несцеравецкай сярэдняй школе.

З 1978 г. па 1980 г. праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі.
У 1981 г. паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, а ў 1985 г. — у Маскоўскую духоўную акадэмію.

8 сакавіка 1987 г., у свята Перамогі Праваслаўя, па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Пімена інспектарам Маскоўскай духоўнай акадэміі архімандрытам Георгіем (Гразновым) (цяпер архіепіскап Людзінаўскі, вікарый Калужскай епархіі) пастрыжаны ў манаства з імем Леанід, у гонар прападобнага Леаніда Усцьнедумскага.

20 сакавіка 1987 г. архіепіскапам Дзмітраўскім Аляксандрам, рэктарам МДАіС рукапаложаны ў іерадыякана, а 12 ліпеня 1987 г. — у іераманаха.

У 1989 г. скончыў поўны курс Маскоўскай духоўнай акадэміі і быў зацверджаны на пасадзе памочніка інспектара і выкладчыка Рэгенцкай школы пры МДА.

У 1990 г. прызначаны старэйшым памочнікам інспектара і выкладчыкам зноў адкрытай Мінскай духоўнай семінарыі.

1 верасня 1992 г. Высокапраасвяшчэнным Філарэтам, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. узведзены ў сан ігумена і прызначаны на пасаду інспектара Мінскай духоўнай семінарыі.

З 9 па 13 чэрвеня 1993 г. прымаў удзел у якасці прадстаўніка Беларускай Царквы ў 25-ым Евангелічным Кірхентагу, які праходзіў у г. Мюнхене.

14 чэрвеня 1996 г. Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам узведзены ў сан архімандрыта.

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 3 жніўня 1996 г. (журнал № 37) прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі.

У 1997 г. пастановай Савета МДАіС за дысертацыю на тэму «Пастырства ў Рускай Праваслаўнай Царкве ў XIV-XV стст.» была прысуджана вучоная ступень кандыдата багаслоўя.

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 14 снежня 1997 г. і Свяшчэннага Сінода Маскоўскага Патрыярхату ад 26 снежня 1997 г. прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі.

У 1998 г. па благаславенні Высокапраасвяшчэннага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі прызначаўся старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

У 1999 і 2000 гг. прымаў удзел у працы акрэдытацыйнай камісіі Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь па праверцы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

З 18 па 25 ліпеня 1999 г. удзельнічаў у рабоце XVI Генеральнай асамблеі Сіндэсмаса, якая праходзіла ў Нова-Валаамскім манастыры (Фінляндыя).

Пастановай Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі ад 2-4 кастрычніка 2000 г. нададзена вучонае званне дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі.

З 26 па 28 студзеня 2001 г. прымаў удзел у працы семінара «Рэлігійная адукацыя ў сучасным грамадстве», які праходзіў у IBB-цэнтры (Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау) у г. Мінску.

З 26 па 30 верасня 2001 г. удзельнічаў у рабоце V Міжнароднага кангрэса праваслаўных багаслоўскіх школ, які праходзіў на Бялградскім багаслоўскім факультэце, дзе выступаў з дакладам «Праваслаўнае багаслоўе місіі на сучасным этапе».

30-31 мая 2003 г. удзельнічаў у рабоце канферэнцыі «Праваслаўная эклезіялогія», якая праходзіла на кафедры праваслаўнага багаслоўя Беластоцкага універсітэта (Польшча).

4 лютага 2004 г. прымаў удзел у Рэспубліканскім семінары на тэму «Роля Праваслаўя ў фарміраванні духоўных, культурна-гістарычных і дзяржаўных традыцый беларускага народа».

5-10 кастрычніка 2004 г. браў удзел у 6-ым Сусветным кангрэсе вышэйшых праваслаўных школ, які праходзіў у Сафійскім універсітэце св. Клімента Охрыдскага (Балгарыя).
13-16 лістапада 2007 г. прымаў удзел у Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Праваслаўнае вучэнне аб царкоўных Таінствах», якая праводзіла ў Маскве.

З 2001 г. — у складзе рэдкалегіі зборніка «Багаслоўскія працы».

Перыядычна ўдзельнічаў у працы Багаслоўскай камісіі пры Свяшчэнным Сінодзе Рускай Праваслаўнай Царквы; у Міжнародных Калядных адукацыйных чытаннях, якія ладзяцца аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы; у Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях, якія праводзяцца міжнародным ГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 27 снежня 2007 года (журнал №154) прызначаны епіскапам Рэчыцкім, вікарыем Гомельскай епархіі. Хіратанісаны ў епіскапа Рэчыцкага 12 лютага 2008 года.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 7 чэрвеня 2012 г. (журнал № 53) прызначаны Праасвяшчэнным Тураўскім і Мазырскім.

Адукацыя:

1985 г. — Маскоўская духоўная семінарыя.

1989 г. — Маскоўская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).

Епархія: Тураўская і Мазырская епархія

(Правячы архіерэй)

 
Навуковыя працы, публікацыі:

Пастырства ў Рускай Праваслаўнай Царкве ў XIV-XV стст. (кандыдацкая дысертацыя).

Узнагароды:

Царкоўныя:

  • 1999 г. ― ордэн святога дабравернага Данііла Маскоўскага III ст.;
  • 2000 г. ― ордэн святога прападобнага Сергяя Раданежскага III ст.;
  • 2006 г. ― медаль свяціцкля Кірыла Тураўскага;
  • 2010 г. — орден прападобнага Сергія Раданежскага II ст.;
  • медаль прападобнага Сергія Раданежскага I-II ст.

Свецкія:

  • 2003 г. ― ганаровая грамата Камітэта па справах релігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністарў Рэспублікі Беларусь.

Web-сайт:

www.turov-eparhia.hram.by