Сцяфан, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі

(свецкае імя Ігар Пятровіч Корзун)

st_p.jpgНарадзіўся 25 сакавіка 1944 гады ў вёсцы Корзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і селяніна. У 1962 г. скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1963-1966 гг. служыў у радах Савецкай Арміі, затым працаваў аграномам. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1979 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 1978 годзе мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем (Мельнікавым; † 1986) пастрыжаны ў манаства. 18 лютага 1978 года рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі (потым Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны) Уладзімірам пасвечаны ў іерадыякана, а 6 лістапада — у іераманаха.

У 1981 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны благачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 года — намеснік Жыровіцкага манастыра, з 1989 — рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 16 лютага 1990 года, зацверджанай Свяцейшым Патрыярхам Піменам і Свяцешым Сінодам 19 лютага 1990 года, архімандрыту Сцяфану (Корзуну), намесніку Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, вызначана быць епіскапам Пінскім і Лунінецкім.

3 сакавіка 1990 года пасля ўсяночнага трывання ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска нарачэнне архімандрыта Сцяфана ў епіскапа Пінскага і Лунінецкага здзейснілі: Мітрапаліт Мінскі і Гродзенскі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім, епіскапы Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін і Полацкі і Віцебскі Дзімітрый. 4 сакавіка 1990 г. ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра хіратанісаны ў епіскапа Пінскага і Лунінецкага.

25 лютага 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Адукацыя:

1972-1975 гг. — Маскоўская духоўная семінарыя.

1975-1979 гг. — Маскоўская духоўная акадэмія.

Епархяя: Пінская і Лунінецкая

(Правячы архіерэй)

 Узнагароды:

Царкоўныя:

  • ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені;
  • ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені;
  • ордэн св. дабравернага кн. Данііла Маскоўскага II ступені.