Парфірый, епіскап Лідскі і Смаргонскі

Дата рождения:

25 марта 1970 г.

Дата хиротонии:

5 апреля 2015 г.

Дата пострига:

21 апреля 2005 г.

День ангела:

28 октября

(свецкае імя Алег Сцяпанавіч Прэднюк)

Нарадзіўся 25 сакавіка 1970 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Ахрышчаны ў маленстве.

У 1987 г. пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Брэсцкі політэхнічны інстытут на электронна-механічны факультэт. Па заканчэнні першага курса быў прызваны ў рады Узброеных сіл.

З 1990 г. працягнуў навучанне ў інстытуце, які скончыў у 1994 г. з кваліфікацыяй «інжынер-механік». З 1994 г. рэгулярна наведваў храм у в. Бухавічы Кобрынскага раёна, выконваючы абавязкі дзяка і чытальніка.

У 1998-2002 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі.

У 2002 г. прыняты ў лік браціі Успенскага Жыровіцкага манастыра.

27 сакавіка 2004 г. епіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем, намеснікам Жыровіцкага манастыра, пастрыжаны ў расофор з імем Анісім ў гонар прападобнага Анісіма, затворніка Пячэрскага.

21 красавіка 2005 г. епіскапам Навагрудскім Гурыем пастрыжаны ў мантыю з імем Парфірый ў гонар свяшчэннамучаніка Парфірыя (Рубановіча), прасвітара.

4 мая 2005 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, рукапаложаны ў іерадыякана.

3 снежня 2006 г. епіскапам Навагрудскім Гурыем пасвячаны ў іераманаха.

У 2007-2010 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай акадэміі. 2 верасня 2010 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па пастырскай тэалогіі на тэму «Таінства пакаяння ў жыцці Царквы», за якую была прысвоена вучоная ступень кандыдата багаслоўя.

У Жыровіцкім манастыры з 2002 па 2009 гг. выконваў послух садоўніка. З 2009 па 2012 гг. выконваў абавязкі памочніка, а затым эканома Жыровіцкага манастыра. У 2012 г. вызвалены ад пасады эканома і прызначаны благачынным Жыровіцкага манастыра.

З 2013 г. — выкладчык Мінскіх духоўных школ. У 2014 г. прызначаны памочнікам духаўніка Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі.

У 2014 г. прызначаны намеснікам намесніка Жыровіцкага манастыра і старшынёй Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 г. (журнал № 119) абраны Праасвяшчэнным Лідскім і Смаргонскім.

28 снежня 2014 г. за Літургіяй у храме святой мучаніцы Ірыны ў Пакроўскім г. Масквы (прадстаўніцтва Беларускага Экзархату) мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, узведзены ў сан архімандрыта.

Нарачоны ў епіскапа 18 студзеня 2015 г. у крыжовым храме ў гонар Уладзімірскай іконы Божай Маці Патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку г. Масквы. Хіратанісаны 5 красавіка за Літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля г. Масквы. Богаслужэнне ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

У адпаведнасці з пастановай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал № 35 ад 23 жніўня 2019 года) з 31 жніўня 2019 года зацверджаны намеснікам старшыні Царкоўнага суда Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Адукацыя:

1994 г. — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (б. Брэсцкі палітэхнічны інстытут).

2002 г. — Мінская духоўная семінарыя.

2010 г. — Мінская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).

Епархія: Лідская епархія

(Правячы архіерэй)

 Навуковыя працы, публікацыі:

Слова архімандрыта Парфірыя (Прэднюка) пры нарачэнні ў епіскапа Лідскага і Смаргонскага.

«Таінства пакаяння ў жыцці Царквы» (кандыдацкая дысертацыя).

Узнагароды:

Царкоўныя: