Сафроній, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі

Дата рождения:
11 апреля 1951 г.

Дата хиротонии:
4 февраля 2001 г.

Дата пострига:
9 апреля 1987 г.

День ангела:
12 апреля

(свецкае імя Сцяпан Пятровіч Юшчук)

Нарадзіўся 11 красавіка 1951 года ў беларускай рабочай сям'і ў вёсцы Кацельня-Баярская Брэсцкай вобласці. Атрымаў сярэднюю свецкую і вышэйшую багаслоўскую адукацыю. З 1979 па 1982 гады быў выхаванцам Ленінградскай духоўнай семінарыі, з 1982 па 1986 — студэнтам Ленінградскай духоўнай акадэміі.

Пасля завяршэння вучобы ў 1986 годзе залічаны ў лік браціі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. 10 красавіка 1986 года прыняў манаскі пострыг; 21 красавіка 1987 года рукапаложаны ў сан іерадыякана, 20 мая — у сан іераманаха. Узведзены ў сан ігумена 4 сакавіка 1990 года, у сан архімандрыта — 1 мая 1994 года. Прызначаны намеснікам Свята-Благавешчанскага Лядзенского манастыра 19 ліпеня 1994 года.

Вызначэннем Святога Сінода і Свяцейшага Патрыярха ад 27 снежня 2000 года архімандрыту Сафронію вызначана быць епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.

3 лютага ў Свята-Духавым кафедральным саборы г. Мінска Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслужэнні членаў Сінода Беларускага Экзархату здзейсніў нарачэнне архімандрыта Сафронія ў епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага.

4 лютага 2001 года ў Мінскім кафедральным саборы адбылася архіерэйская хіратонія, якую здзейсніў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у саслужэнні тых жа Праасвяшчэнных.

На пасяджэнні Святога Сінода Беларускага Экзархату ад 4 чэрвеня 2002 года было прынята рашэнне, зацверджанае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, аб прызначэнні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Сафронія на Магілёўскую кафедру.

1 лютага 2018 года за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа.

Адукацыя:

1982 г. — Ленінградская духоўная семінарыя.

1986 г. — Ленінградская духоўная акадэмія.

Епархія: Магілёўская і Мсціслаўская епархія

(Правячы архіерэй)

 Узнагароды:

Царкоўныя:

  • 2011 г. — ордэн святога прападобнага Сергія Раданежскага II ступені;
  • 2008 г. — ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені;
  • ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені;
  • 2021 г. — ордэн праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай