Іаан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі

Дата рождения:
25 марта 1963 г.

Дата хиротонии:
31 марта 2002 г.

Дата пострига:
15 декабря 1992 г.

День ангела:
17 декабря

(свецкае імя Леў Данілавіч Хама)

Нарадзіўся 25 сакавіка 1963 года. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі і службы ва Узброеных сілах прайшоў курс навучання ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. Пасля яе заканчэння ў 1989 годзе быў залічаны ў Маскоўскую духоўную акадэмію, вучобу ў якой завяршыў экстэрнам у 1993 годзе.

З 1990 года працаваў у Мінскім Епархіяльным упраўленні.

15 снежня 1992 года прыняў манаскі пострыг з імем Іаан ў гонар прападобнага Іаана Дамаскіна. 3 студзеня 1993 года пасвечаны ў сан іерадыякана, а 20 чэрвеня — у сан іераманаха з прызначэннем на пасаду святара дамавой царквы ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім Епархіяльным упраўленні.

З ліпеня 1994 года з'яўляўся Сакратаром Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення і настаяцелем дамавой царквы.

Са жніўня 1992 года — выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі па кафедрах сектазнаўства і літургікі.

Вучоная ступень кандыдата багаслоўя прысуджана Радай Маскоўскіх духоўных школ 9 чэрвеня 1995 года за дысертацыю на тэму «Святы праведны Іаан Кранштацкі і яго духоўная спадчына».

З верасня 2001 года — дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі па кафедры царкоўнай гісторыі.
У сан ігумена узведзены ў 1995 годзе да свята Святога Вялікадня, у сан архімандрыта — 4 снежня таго ж года.

13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы благаславіў сакратару Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення архімандрыту Іаану прыняць архіерэйскі сан.

30 сакавіка па ўсяночным трыванні ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы чын нарачэння архімандрыта Іаана ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі быў здзейснены Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі ў саслужэнні мноства архіерэяў, якія прадстаўлялі Рускую і Польскую Праваслаўныя Цэрквы.

За Бажэственнай літургіяй 31 сакавіка ў гэтым жа саборы Высокапраасвяшчэнны Мітрапаліт Філарэт у саслужэнні тых жа Праасвяшчэнных здзейсніў хіратонію архімандрыта Іаана ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі.

На пасяджэнні Святога Сінода Беларускага Экзархату ад 4 чэрвеня 2002 года было прынята рашэнне, зацверджанае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, аб прызначэнні епіскапа Барысаўскага Іаана, вікарыя Мінскай епархіі, на Брэсцкую епіскапскую кафедру.

20 лістапада 2016 года, у дзень святкавання 70-годдзя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, за Бажэственнай літургіяй ў маскоўскім кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ўзведзены ў сан архіепіскапа.

18 мая 2022 года ў сувязі са смерцю архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана (Корзуна) Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Высокапраасвяшчэннейшаму архіепіскапу Брэсцкаму і Кобрынскаму Іаану даручана часовае кіраванне Пінскай епархіяй.

Адукацыя:

1989 г. — Маскоўская духоўная семінарыя.

1993 г. — Маскоўская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).

Епархія: Брэсцкая і Кобрынская епархія

(Правячы архіерэй)

Узнагароды:

Царкоўныя:

  • ордэн св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ст.;
  • медаль св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага;
  • ордэн св. раўнаап. Марыі Магдаліны III ст. Польскай Праваслаўнай Царквы;
  • ордэн св. прп. Паісія Велічкоўскага II ст. Праваслаўнай Царквы Малдовы.

E-mail:

bresteparh@yandex.ru

Web-сайт:

ekklisia.by