Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату ад 16 жніўня 2016 года
21 кастрычніка 201616 августа 2016 года в Минском епархиальном управлении при участии митрополита Филарета, Почетного Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось заседание Синода Белорусской Православной Церкви. Журналы заседания были утверждены на заседании Священного Синода Русской Православной Церкви от 21 октября 2016 года (журнал № 87).
16 жніўня 2016 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы. Журналы былі зацверджаны на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 21 кастрычніка 2016 года (журнал № 87).
Журнал № 16
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб удзеле ў пасяджэннях Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 16 красавіка, 3 чэрвеня, 13 чэрвеня, і 15 ліпеня 2016 года і аб прынятых на іх рашэннях.
Даведка:
16 красавіка 2016 года ў гістарычным будынку Свяцейшага Сінода горада Санкт-Пецярбурга пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 16 красавіка 2016 года (журнал № 8). былі зацверджаны журналы Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) ад 24 сакавіка 2016 года (журналы №№ 1-15).
***
3 чэрвеня 2016 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі Данілава манастыра горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы з мэтай абмеркавання сітуацыі падрыхтоўкі Усеправаслаўнага Сабору на Крыце.
***
13 чэрвеня 2016 года ў сувязі з вострым развіццём сітуацыі ў ходзе падрыхтоўкі да Усеправаслаўнага Сабору і адмовы шэрагу Памесных Праваслаўных Цэркваў прыняць удзел у яго працы, у Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі Данілава манастыра горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося экстраннае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Па выніках пасяджэння была прынята афіцыйная заява Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы «Аб сітуацыі, якая ўзнікла ў сувязі з адмовай шэрагу Памесных Праваслаўных Цэркваў ад удзелу ў Святым і Вялікім Саборы Праваслаўнай Царквы» (журнал № 40), якая выкладае пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода адносна часу і ўмоў правядзення Усеправаслаўнага Сабору, а таксама ўдзелу ў ім дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы
***
15 ліпеня 2016 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі Данілава манастыра горада Масквы пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Святы Сінод прыняў шэраг важных рашэнняў, а таксама разгледзеў вынікі Сабора Прадстаяцеляў і іерархаў дзесяці Памесных Праваслаўных Цэркваў, які прайшоў на Крыце 18-26 чэрвеня 2016 года (журнал № 48).
Пастанавілі:
- Рашэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 16 красавіка, 3 чэрвеня, 13 чэрвеня, і 15 ліпеня 2016 года прыняць для выканання.
- Падтрымаць пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода ўстрымацца ад удзелу Рускай Праваслаўнай Царквы ў Саборы Прадстаяцеляў і іерархаў дзесяці Памесных Праваслаўных Цэркваў, які адбыўся 18-26 чэрвеня на Крыце .
Журнал № 17
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб удзеле прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў дзяржаўна-грамадскіх мерапрыемствах.
Даведка:
26 красавіка 2016 года, у дзень 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў памінальную ліцію па загінуўшых і памёрлых ліквідатарах наступстваў катастрофы.
Набажэнства адбылося ля паклоннага крыжа на тэрыторыі храма ў гонар іконы Божай Маці «Сысканне загінулых» горада Мінска. На малітве прысутнічалі: ветэраны-ліквідатары, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, актывісты грамадскіх арганізацый, навучэнцкая моладзь.
Па завяршэнні богаслужэння адбылася традыцыйная цырымонія ўскладання кветак да памятнага знаку ліквідатарам Чарнобыля ў парку Дружбы народаў.
У той жа дзень мітрапаліт Павел здзейсніў памінальную ліцію па ліквідатарам і ўсім ахвярам Чарнобыльскай катастрофы ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых.
На набажэнстве прысутнічалі: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава і іншыя афіцыйныя асобы.
Па заканчэнні памінальнай ліціі ў крыпце Усіхсвяцкага храма была адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.
***
1 мая 2016 года, у дзень Светлага Хрыстова Уваскрасення, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка наведаў Спаса-Праабражэнскі храм у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці.
Кіраўніка дзяржавы ў храме са словамі велікоднага прывітання сустрэў правячы архіерэй Магілёўскай епархіі, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх прысутных у храме са святам Пасхі Хрыстовай, пажадаў усім здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, міру, а таксама падзякаваў беларусам, у тым ліку святарам, за ўклад у развіццё краіны.
Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар Праабражэнскаму храма горада Шклова абраз свяціцеля Мікалая Цудатворца, напісаны ў першай палове XX стагоддзя.
У дар Кіраўніку дзяржавы быў паднесены абраз свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага.
***
2 мая 2016 года, у панядзелак Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Пасхальную вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. Архіпастырам саслужылі клірыкі кафедральнага сабора, благачынныя і настаяцелі мінскіх храмаў.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дзеячы навукі і культуры.
Пасля богаслужэння для высокіх гасцей у саборным доме ад імя Патрыяршага Экзарха быў дадзены традыцыйны велікодны прыём.
***
9 мая 2016 года на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.
Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Вянок у памяць аб подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну ўсклаў да манумента і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уладыку Экзарха суправаджалі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), найстарэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Навумовіч Цырульник.
Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, ветэраны, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій.
***
13 мая 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 55-годдзю ўтварэння Беларускага Фонда міру.
Беларускі Фонд міру — адна з самых масавых і значных грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь. У складзе Фонда міру ў цяперашні час налічваецца 148 гарадскіх і раённых арганізацый, у якіх знаходзяцца 12 000 чалавек. Фонд рэалізуе праграмы ўмацавання міру, дружбы, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі.
Сход адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Сярод яго ўдзельнікаў былі прадстаўнікі дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных місій, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У адрас Беларускага фонда міру паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, Савета Міністраў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
***
1 ліпеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У сходзе прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Сярод ганаровых гасцей былі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры, прадстаўнікі традыцыйных канфесій.
Да ўдзельнікаў сходу звярнуўся з прамовай Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, а затым адбыўся святочны канцэрт.
***
3 ліпеня 2016 года, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у горадзе Мінску адбыўся парад войскаў Мінскага гарнізона. Ад асобы Беларускай Праваслаўнай Царквы на парадзе прысутнічаў рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 18
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб удзеле прадстаўнікоў Беларускага Экзархату ў Пятым Усебеларускім народным сходзе.
Даведка:
22-23 чэрвеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся Пяты Усебеларускі народны сход.
Удзельнікамі сходу сталі дзве тысячы пяцьсот чалавек. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, вайскоўцы, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Сярод дэлегатаў сходу таксама прысутнічалі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама традыцыйных канфесій, у тым ліку Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Удзельнікі сходу абмеркавалі вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.
Сход адкрыўся ўступнай прамовай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Затым Кіраўнік дзяржавы выступіў з дакладам.
Удзел у сходзе прынялі - мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які звярнуўся да ўдзельнікаў сходу з прывітальным словам.
Да ўдзелу ў сходзе ад абласцей і раёнаў краіны былі вылучаны і прадстаўнікі духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць задавальненне ўдзелам архіпастыраў і святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Пятым Усебеларускім народным сходзе.
- Вітаць далейшы канструктыўны дыялог Царквы, дзяржавы і шырокай грамадскасці.
Журнал № 19
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пра яго візіты ў епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў перыяд з сакавіка па жнівень 2016 года.
Даведка:
У перыяд з сакавіка па жнівень 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў архіпастырскія візіты ў наступныя епархіі:
11 мая 2016 года — у Тураўскую;
31 мая – 1 чэрвеня 2016 года — у Гомельскую;
30 чэрвеня 2016 года — у Барысаўскую;
26 ліпеня 2016 года — у Маладзечанскую;
2 жніўня 2016 года — у Навагрудскую;
6 жніўня 2016 года — у Магілёўскую;
11 жніўня 2016 — у Гомельскую.
***
11 мая 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, прыбыў у горад Тураў, дзе ўзначаліў царкоўныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да дня памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага.
Цэнтральнай падзеяй царкоўных урачыстасцяў стала святочная Бажэственная літургія ў павільёне над падмуркам старажытнага кафедральнага сабора, разбуранага землетрасеннем у XIII стагоддзі, здзейсненая Патрыяршым Экзархам у саслужэнні сабора епіскапаў і духавенства Тураўскай епархіі і запрошаных гасцей у святым сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся прадстаўнікі мясцовых органаў улады.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўдзельнікі святкавання прайшлі да помніка свяціцеля Кірыла Тураўскага, дзе здзейснілі слаўленне святому.
Завяршыў урачыстасці святочны канцэрт дзеячаў культуры і мастацтваў рэгіёна.
***
31 мая 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага, у саслужэнні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана і епіскапа Клінцоўскага і Трубчэўскага Уладзіміра здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Іаана-Кармянскага манастыра ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Па традыцыі, пасля Бажэственнай літургіі быў здзейснены хрэсны ход з мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага.
У другой палове дня мітрапаліт Павел разам з епіскапам Сцяфанам наведаў прыход храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску.
***
1 чэрвеня 2016 года, у другі дзень візіта ў Гомельскую епархію, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейснілі Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Жлобіне.
Перад пачаткам набажэнства ў храм быў урачыста прынесены абраз Божай Маці «Скорапаслушніца». Стараннямі мітрапаліта Ніжагародскага і Арзамаскага Георгія гэты абраз быў напісаны і асвячоны на Святой Гары Афон.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам за сумеснае служэнне, а мітрапаліту Георгію за каштоўны дар Гомельскай епархіі — вобраз Прасвятой Багародзіцы.
Завяршаючы архіпастырскі візіт у Гомельскую епархію, мітрапаліт Павел, у суправаджэнні епіскапаў Сцяфана і Леаніда наведаў мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам вайны», які знаходзіцца ў Жлобінскім раёне.
Архіпастыры і клірыкі Жлобінскага благачыння ўшанавалі памяць нявінна забітых дзяцей, ўсклалі да мемарыяла вянок і кветкі, а затым абвясцілі вечную памяць усім дзецям, якія загінулі на гэтым месцы ў гады вайны.
***
30 чэрвеня 2016 года, у чацвер 2-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Мар'інагорскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Барысаўскую епархію.
Патрыяршы Экзарх прыбыў у Аляксандра-Неўскі сабор горада Мар'іна Горка Мінскай вобласці, дзе ў саслужэнні епархіяльных Праасвяшчэнных Беларускага Экзархату здзейсніў Бажэственную літургію і слаўленне Прасвятой Багародзіцы.
Саборнае архіерэйскае богаслужэнне было прымеркавана да адраджэння святкавання яўлення Мар'інагорскай іконы Божай Маці. Гэтае свята ў багаборніцкі перыяд наўмысна выкаранялася і практычна было забыта, хоць да гэтага часу ў народнай памяці яно захоўваецца і многія людзі звяртаюцца з просьбай здзяйсняць у гэты дзень ўрачыстае набажэнства, прысвечанае яўленню іконы Божай Маці Мар'інагорскай.
***
26 ліпеня 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Маладзечанскую епархію, дзе ўзначаліў царкоўныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да пяцідзесяцігоддзя з дня смерці і дзесяцігоддзя з дня праслаўлення ў ліку мясцовашанаваных святых блажэннай Валянціны Мінскай.
Мітрапаліт Павел узначаліў правядзенне Бажэственнай літургіі ў Нікольскім храме вёскі Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Патрыяршаму Экзарху саслужылі епіскапы: Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
За богаслужэннем прысутнічалі і маліліся: старшыня Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Іванавіч Арцюшкевіч і іншыя афіцыйныя асобы.
Па заканчэнні Літургіі мітрапаліт Павел здзейсніў малебен на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай. На богаслужэнні прысутнічалі архіерэі і духавенства Маладзечанскай епархіі і шматлікія паломнікі.
***
2 жніўня 2016 года адбыўся візіт Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Навагрудскую епархію.
Патрыяршы Экзарх узначаліў святочную Бажэственную літургію ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Слоніма, прымеркаваную да 60-годдзя з дня нараджэння і да 20-годдзя з дня архіерэйскай хіратоніі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскапы Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Васільевіч Раўнейка; упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка; старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Алег Мечыслававіч Таргонскі і іншыя афіцыйныя асобы.
Па завяршэнні набажэнства адбылося ўшанаванне юбіляра.
***
6 жніўня 2016 года, у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў горад Магілёў і ўзначаліў служэнне Бажэственнай літургіі ў Спаса-Праабражэнскім саборы.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: начальнік галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч і іншыя афіцыйныя асобы.
***
11 жніўня 2016 года, у дзень памяці прападобнай Манефы Гомельскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў царкоўныя ўрачыстасці ў Гомельскай епархіі.
У Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля, пры велізарным зоры народа, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў Бажэственную літургію. Яму саслужылі: мітрапаліт Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій, архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Нежынскі і Прылуцкі Ірыней, Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі, епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Губкінскі і Грайваронскі Сафроній, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Залатаношскі Іаан, вікарый Кіеўскай епархіі, Вяземскі і Гагарынскі Сергій, Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Аляксеевіч Кірычэнка і іншыя афіцыйныя асобы.
Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх, саслужыўшыя яму за набажэнствам архіпастыры і ганаровыя госці прынялі ўдзел у адкрыцці мемарыяльнага пакоя-музея, прысвечанага незабыўнаму архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху (+ 2012).
Затым мітрапаліт Павел здзейсніў чын асвячэння паклоннага крыжа на тэрыторыі кафедральнага сабора, узведзенага ў памяць аб усіх навамучаніках і вызнаўцах, пасля чаго звярнуўся да вернікаў са словам навучаньня.
У другой палове дня адбылася рабочая сустрэча мітрапаліта Паўла і епіскапа Сцяфана са старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Андрэевічам Дворнікам.
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 20
Слухалі:
Хадайніцтва, якоя паступіла ад епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна аб заснаванні Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці ў структуры Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Даведка:
24 сакавіка 2016 года ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларускага Экзархату, размешчанай пры храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску, адбыўся сход бібліятэкараў, якія працуюць з праваслаўнай кнігай, і супрацоўнікаў Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Узначаліў сход Старшыня Сінадальнага аддзела епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
Адкрываючы сход, епіскап Веніямін адзначыў, што ў цяперашні час наспела неабходнасць стварэння арганізацыйнай структуры, якая спрыяла б каардынацыі і ўдасканаленню праваслаўнай бібліятэчнай справы ў Беларускім Экзархаце, умацаванню супрацоўніцтва праваслаўных і свецкіх бібліятэк Рэспублікі Беларусь у справе духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання ў традыцыях праваслаўнага вучэння. Такой структурай можа быць Каардынацыйны Савет, які варта арганізаваць пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату.
У склад Каардынацыйнага Савета неабходна ўвесці прадстаўнікоў наступных бібліятэк: епархіяльных і прыхадскіх, аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, духоўных школ Экзархату, а таксама розных сістэм і ведамстваў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Стварэнне Каардынацыйнага Савета па бібліятэчнай дзейнасці ў структуры Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі дазволіць умацаваць дзейнасць бібліятэк, якія працуюць з праваслаўнай літаратурай у епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы і рэгіёнах Беларусі. Ён будзе спрыяць павышэнню статусу бібліятэк, у тым ліку шляхам арганізацыі павышэння кваліфікацыі як супрацоўнікаў прыхадскіх бібліятэк, так і свецкіх бібліятэкараў, якія працуюць з праваслаўнай кнігай.
Пастанавілі:
Заснаваць Каардынацыйны Савет па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату).
Журнал № 21
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб ўрачыстасцях у гонар дня памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, якія адбыліся 24 мая 2016 года — у Дзень славянскага пісьменства і культуры, і пра XXII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, якія праходзілі 26-27 мая 2016 года ў горадзе Мінску .
Даведка:
24 мая 2016 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска прайшлі асноўныя ўрачыстасці ў гонар дня памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла — Дня славянскага пісьменства і культуры.
Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін у саслужэнні духавенства сабора і храмаў горада Мінска.
Па заканчэнні Літургіі быў здзейснены малебен роўнаапостальным Мяфодзію і Кірылу, а затым епіскап Веніямін ўзначаліў хрэсны ход са Свята-Духава сабора да мінскага замчышча. У святочным шэсці прынялі ўдзел клірыкі Мінскай епархіі, прадстаўнікі ўраду і дыпламатычнага корпуса.
На сталічным замчышчы, ля падмурка першага мінскага храма, пасля заканчэння набажэнства прагучалі прывітанні высокіх гасцей. З Днём славянскага пісьменства і памяццю роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла мінчан павіншавалі: намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Алена Іванаўна Радчанка, аташэ пасольства Расійскай Федэрацыі Марыя Анатолеўна Данец, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Мечыслававіч Чэрнік і першы сакратар пасольства Балгарыі Дзіма Карадзімаў.
Напрыканцы свята епіскап Веніямін падзякаваў удзельнікам урачыстасцяў за сумесную малітву і заклікаў усіх быць вернымі захавальнікамі спадчыны святых братоў Кірыла і Мяфодзія.
***
26 мая 2016 года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІ Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў.
Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з'яўляюцца форумам, які на працягу больш двух дзясяткаў гадоў аб'ядноўвае спецыялістаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне тэалогіі, гісторыі, філасофіі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін. Канферэнцыя з'яўляецца прызнанай пляцоўкай міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу.
У гэтым годзе Чытанні былі прысвечаны тэме «Хрысціянскія каштоўнасці ў культурнай традыцыі Усходу і Захаду — гісторыя і сучаснасць». Удзельнікамі форуму сталі больш за 100 чалавек, сярод якіх навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Швейцарыі.
Упершыню месцам правядзення міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў стала Мінская духоўная акадэмія.
Работа Чытанняў адкрылася служэннем малебна ў акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага, якое ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме прысутнічалі і маліліся: епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, першы прарэктар Інстытута тэалогіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы; удзельнікі і госці Чытанняў.
На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Удзельнікаў і гасцей форуму віталі: Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь; арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч; Андрэа Віктарын, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Савета ў Рэспубліцы Беларусь; Петэр Дэтмар, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь; Марціна Эспелёэр, кіраўнік дэлегацыі Евангелічнай Царквы Вестфаліі (ФРГ); Вялька Ковачавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь; Дзіма Карадзімаў, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь; Джыгун Валерый Мікалаевіч, часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь; Сяргей Уладзіміравіч Абламейка, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Кацярына Мікалаеўна Дулава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, старшыня Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; свяшчэннік Святаслаў Рагальскі, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
Ўпаўнаважанымі асобамі былі зачытаныя вітальныя адрасы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Сурыкава, Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Жураўкова, Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова.
Завяршылася праца пленарнага пасяджэння чытаннем шэрагу тэматычных дакладаў удзельнікаў форуму і канцэртам праваслаўнай моладзі.
27 мая праца XXII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў праходзіла ў секцыйным фармаце. Ажыццяўлялі працу 7 секцый, з іх 2 студэнцкія. У завяршэнні форуму адбыўся круглы стол «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі».
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць задавальненне правядзеннем і вынікамі урачыстасцяў 2016 года, прымеркаваных да дня памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, Дня славянскай пісьменнасці і культуры.
Журнал № 22
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб этапе Міжнароднага духоўна-асветніцкага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі», які праходзіў у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка.
Даведка:
29 сакавіка 2016 года ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка адбыўся другі этап Міжнароднага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі».
Міжнародны праект «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі» ажыццяўляецца па благаславенні мітрапаліта Смаленскага і Рослаўскага Ісідара пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці, Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын», Фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены, Асацыяцыі праваслаўных педагогаў Смаленскай вобласці. Праект рэалізуецца для прыцягнення ўвагі грамадскасці Расіі і Беларусі да духоўна-маральных праблем грамадства. Яго мэта — раскрыццё значнасці асобы святой Еўфрасінні Полацкай для актуалізацыі вечных хрысціянскіх каштоўнасцяў і ідэалаў.
Першы этап праекта праходзіў у горадзе Смаленску – духоўна-адміністрацыйным цэнтры Смаленскай мітраполіі Рускай Праваслаўнай Царквы.
У рамках другога этапа праекта, у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка, адбылася Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная жыццю і духоўнаму подзвігу прападобнай асветніцы. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Смаленскі і Рослаўскі Ісідар, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, прадстаўнікі гарадскіх уладаў Віцебска і Полацка, ігумення Еўдакія (Ляўшук) і сёстры абіцелі, педагогі са Смаленска і Полацка.
Архіпастыры і прадстаўнікі дзяржавы выступілі з прывітальнымі словамі. Былі зачытаныя даклады аб духоўна-маральным выхаванні і сацыяльным служэнні ў школах і ВНУ.
Трэці этап Міжнароднага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі» плануецца да правядзення восенню 2016 года ў горадзе Смаленску і Смаленскай вобласці. Да ўдзелу ў запланаваных мерапрыемствах запрошаныя Высокапраасвяшчэнны Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, ігумення і сёстры Спаса-Еўфрасіннеўскага Полацкага манастыра і шэраг прадстаўнікоў Беларускага Экзархату.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць удзячнасць мітрапаліту Смаленскаму і Рослаўскаму Ісідару за ініцыятыву і правядзенне Міжнароднага духоўна-асветніцкага праекта «Святая Еўфрасіння — асветніца Русі».
- Ўхваліць ўдзел прадстаўнікоў Беларускага Экзархата ў трэцім этапе праекта, запланаванага да правядзення ў горадзе Смаленску восенню бягучага года.
Журнал № 23
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пра падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) і Дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».
Даведка:
21 сакавіка 2016 года ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».
Пагадненне падпісана ў рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой з мэтай аб'яднання намаганняў у сацыяльным служэнні, дабрачыннай дзейнасці і справах міласэрнасці, у арганізацыі пастырскай, місіянерскай працы ў дзіцячым анкалагічным цэнтры.
У цяперашні час Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі з'яўляецца арганізацыйна-метадычным, кансультацыйным і лячэбным цэнтрам, базай падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў па дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, а таксама па паліятыўнай медыцыне.
Пытанні дзіцячай анкалогіі заўсёды займалі асаблівае месца ў сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы. Асноўным напрамкам супрацоўніцтва ў рамках Пагаднення стане каардынацыя аказання неабходнай дапамогі, у тым ліку духоўнай, сацыяльнай і псіхалагічнай, дзецям, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, і іх блізкім.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Ухваліць праграму далейшага супрацоўніцтва паміж Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы і ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» у рамках падпісанага пагаднення.
Журнал № 24
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб працы секцыі V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праваслаўны вучоны ў сучасным свеце», якая праходзіла на базе Мінскай духоўнай семінарыі.
Даведка:
31 мая 2016 года ў Мінскай духоўнай семінарыі праходзіла праца секцыі «Сучасная моладзь і духоўнасць» V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праваслаўны вучоны ў сучасным свеце». У гэтым годзе секцыі форуму былі арганізаваны на некалькіх пляцоўках — у Варонежы (Расія), Жыровічах (Беларусь), Гановеры (Германія) і Супраслі (Польшча).
У задачу канферэнцыі ўваходзіла абмеркаванне шырокага кола праблем, звязаных з інтэграцыяй асноў праваслаўнай духоўнай традыцыі ў працэс выхавання асобы і маральнага адраджэння грамадства.
На канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, узаемадзеяння адукацыйных і царкоўных структур у адраджэнні выхавання на традыцыйных каштоўнасцях, фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і выхавальнікаў на аснове праваслаўнай духоўнай традыцыі, выяўлення магчымых форм і метадаў супрацоўніцтва Царквы, школы і сям'і ў справе фарміравання асобы дзіцяці і яго сацыялізацыі.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міжрэгіянальная асветніцкая грамадская арганізацыя «Аб'яднанне праваслаўных навукоўцаў» (Расія), НВЭЦ «Навука і Слова» (Расія), Навагрудская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларусь) і Мінская духоўная семінарыя (Беларусь).
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў з наступных гарадоў: Масквы, Варонежа, Ліпецка, Белгарада, Краснадара — члены Міжрэгіянальнай асветніцкай грамадскай арганізацыі «Аб'яднанне праваслаўных навукоўцаў» і цэнтра «Навука і Слова», а таксама выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі і педагогі сярэдніх агульнаадукацыйных школ, размешчаных на тэрыторыі Навагрудскай епархіі.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць задавальненне правядзеннем на базе Мінскай духоўнай семінарыі секцыі «Сучасная моладзь і духоўнасць» V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праваслаўны вучоны ў сучасным свеце», а таксама ўдзелам у працы секцыі выкладчыкаў і навучэнцаў мінскіх духоўных школ і прадстаўнікоў Беларускага Экзархату.
Журнал № 25
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб правядзенні конкурсу «Святыні Беларусі: пакуты i перамогі», арганізаванага Інстытутам тэалогіі БДУ сумесна з Сінадальным паломніцкім аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) і Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Даведка:
19 мая 2016 года адміністрацыяй ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага універсітэта была праведзена ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Святыні Беларусі: пакуты i перамогі».
Конкурс быў арганізаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Сінадальным паломніцкім аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У васьмі намінацыях конкурсу прынялі ўдзел каля 200 удзельнікаў — педагогаў і навучэнцаў. Чвэрць удзельнікаў абрала для сябе намінацыю «Мой храм і яго гісторыя».
Цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў канферэнц-зале Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Сінадальны паломніцкі аддзел БПЦ ўзнагародзіў педагогаў, якія занялі 1-е месца, падарункавымі сертыфікатамі на падарожжа па манастырах Расіі. Паломніцкі аддзел Лізавецінскага жаночага манастыра ўзнагародзіў педагогаў і вучняў, якія занялі 2-е месца, сертыфікатам на экскурсію па святых мясцінах Мінска.
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 26
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб адбыўшыхся царкоўных ўрачыстасцях у гонар 430-годдзя з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай і 900-годдзя скону свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага.
Даведка:
1 красавіка 2016 года, у пятніцу 3-й сядміцы Вялікага паста, у дзень памяці святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Боскую літургію Ранейасвячоных Дароў у храме бяссрэбранікаў Космы і Даміяна жаночага манастыра ў гонар праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, горада Слуцка.
Святочнае богаслужэнне было прымеркавана да 430-годдзя з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.
У набажэнстве прынялі ўдзел: архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў (Польская Праваслаўная Царква), епіскапы: Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, а таксама духавенства Слуцкай епархіі.
За богаслужэннем прысутнічалі і маліліся: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Іванавіч Галаваты і іншыя афіцыйныя асобы.
Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння Крыжа, які з'яўляецца дакладнай копіяй крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай з часціцамі мошчаў святых угоднікаў Божых.
З прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Са словамі віншавання да духавенства і вернікаў звярнуўся архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка, зачытаў віншавальны адрас ад Урада Рэспублікі Беларусь з нагоды ўрачыстасцяў у гонар 430-годдзя з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.
Па заканчэнні святочнага набажэнства мітрапаліт Павел з архіпастырамі наведаў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці», дзе для гасцей была паказана тэатралізаваная пастаноўка, прысвечаная 900-годдзю горада Слуцка і 430-годдзю з дня нараджэння святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай.
***
3 ліпеня 2016 года ў горадзе Полацку адбыліся царкоўныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя са дня скону свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага.
У гэты дзень Праасвяшчэнны архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій у саслужэнні духавенства Полацкай епархіі здзейсніў святочную Бажэственную літургію і малебныя спевы свяціцелю у Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка.
Па заканчэнні богаслужэння архіепіскап Феадосій звярнуўся да прысутных са словам навучання, у якім выклаў факты, што захаваліся да нашага часу, пра жыццё і подзвіг свяціцеля Міны, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць гістарычнай памяці і сувязі пакаленняў у жыцці хрысціянскага грамадства.
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 27
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб манаскай канферэнцыі «Духоўнае кіраўніцтва ў манастырах», якая праходзіла 12-13 мая 2016 года ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка.
Даведка:
12-13 мая 2016 года ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка праходзіла манаская канферэнцыя «Духоўнае кіраўніцтва ў манастырах», арганізаваная Сінадальным аддзелам па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату сумесна са Спаса-Еўфрасіннеўскай абіцеллю.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснікі, ігумены і ігуменні ўсіх манастыроў Беларускага Экзархату, а таксама ганаровыя госці — дэлегацыя прадстаўнікоў манаскіх абшчын Кіпрскай Праваслаўнай Царквы на чале з вікарыем Лімасольскай мітраполіі Кіпрскай Праваслаўнай Царквы епіскапам Амафунцкім Мікалаем.
Комплекс мерапрыемстваў канферэнцыі пачаўся 12 мая са здзяйснення малебна з акафістам прападобнай Еўфрасінні Полацкай ля ракі з мошчамі святой у Крыжаўздзвіжанскім саборы манастыра, які ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экхархату. Уладыку саслужылі намеснікі і ігумены беларускіх манастыроў і манаскія асобы ў святым сане. Затым Праасвяшчэнны ўладыка у саслужэнні манаскіх асоб у святым сане здзейсніў вячэрняе поліелейнае богаслужэнне, па заканчэнні якога для ганаровых гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі была праведзена экскурсія па тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
На наступны дзень, 13 мая ў Крыжаўздзвіжанскім саборы манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначалілі епіскап Амафунцкі Мікалай, вікарый Лімасольскай мітраполіі Кіпрскай Праваслаўнай Царквы, і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
Па заканчэнні богаслужэння ў Духоўна-асветніцкім цэнтры Спаса-Еўфрасіннеўскага Полацкага манастыра адкрылася праца канферэнцыі. У завяршэнні работы канферэнцыі адбыўся круглы стол, у ходзе якога адбылася жывая і плённая дыскусія.
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 28
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб адбыўшымся XI-м ваенна-патрыятычным, спартыўным злёце праваслаўнай моладзі Беларусі імя дабравернага князя Канстанціна Астрожскага.
Даведка:
Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 21 па 25 чэрвеня 2016 года ў горадзе Пінску адбыўся XI-й ваенна-патрыятычны, спартыўны злёт праваслаўнай моладзі Беларусі імя дабравернага князя Канстанціна Астрожскага.
У гэтым годзе злёт быў прысвечаны 900-годдзю скону свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага і 75-годдзю подзвігу савецкіх пагранічнікаў у першых баях на дзяржаўнай мяжы СССР у 1941 годзе. Адкрыццё злёту было прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы ўсе ўдзельнікі злёту маліліся за Бажэственнай літургіяй. Узначаліў богаслужэнне архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Архіпастыру саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў і шэраг святароў, прадстаўнікоў епархій Беларускага Экзархату.
Па заканчэнні Літургіі ўдзельнікі злёту ўсклалі вянкі на Алеі герояў Пінскага пагранічнага атрада да помніка воінам-абаронцам, а затым прайшлі да мемарыяла вызваліцеляў горада Пінска і ўсклалі вянкі.
Традыцыя правядзення ваенна-патрыятычнага злёту праваслаўнай моладзі Беларусі налічвае больш дзесяці гадоў. Злёт праводзіцца ў рамках пагаднення паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь, падпісанага ў 2003 годзе. За мінулыя гады некаторыя ўдзельнікі злётаў звязалі сваё жыццё са службай ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, стаўшы афіцэрамі пагранічнай службы.
Мэты і задачы злёту: адраджэнне праваслаўных традыцый хрысталюбівага войска; фарміраванне сапраўдных духоўна-маральных каштоўнасцяў у свядомасці моладзі; фарміраванне ў моладзі высокай сацыяльнай актыўнасці, грамадзянскасці, патрыятызму, любові да Айчыны; фарміраванне здаровага ладу жыцця, фізічнай і маральнай загартоўкі моладзі; выхаванне ў моладзі належнага адносіны да вайсковай службы.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Ухваліць працу па духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі, якая праводзіцца ў епархіях Беларускага Экзархату пад агульным кіраўніцтвам Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь.
Журнал № 29
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб удзеле прадстаўніка Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату ў IX багаслоўскім дыялогу паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і каталіцкай Нямецкай епіскапскай канферэнцыяй.
Даведка:
15-17 чэрвеня 2016 года ў будынку епархіяльнага ўпраўлення Санкт-Пецярбургскай мітраполіі адбыліся IX багаслоўскія размовы паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і каталіцкай Нямецкай епіскапскай канферэнцыяй на тэму «Хрысціянскае вучэнне аб шлюбе і сям'і ў святле сучасных выклікаў».
Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў склад дэлегацыі для ўдзелу ў размовах з боку Маскоўскага Патрыярхату быў уключаны епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
У ходзе сустрэчы яе ўдзельнікамі была адзначана актуальнасць тэм, выкладзеных у падпісанай у Гаване 12 лютага бягучага года сумеснай дэкларацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Папы Рымскага Францыска, дзе надаецца значная ўвага пытанню аб неабходнасці падтрымкі традыцыйных маральных інстытутаў.
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 30
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб маючым адбыцца правядзенні ХХІІ Навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з нязгаснай лампадай Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга ў перыяд з 31 жніўня па 4 верасня 2016 года.
Даведка:
Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з нязгаснай лампадай Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга штогод праводзіцца ў Беларусі як састаўная частка дзяржаўнага свята «Дзень беларускага пісьменства».
У гэтым годзе прапануецца наступны маршрут руху экспедыцыі: горад Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор — Святое Поле, што каля вёскі Загор'е Сталовіцкага сельскага савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (месца яўлення вясной 1983 года іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы — Адзігітрыі Загор'е-Сталовіцкай, праслаўленай Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы 8 жніўня 2000 года) — горад Баранавічы Брэсцкай вобласці — вёска Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці — гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці — гарадскі пасёлак Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці — горад Гомель — гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці — горад Светлагорск Гомельскай вобласці — горад Жлобін Гомельскай вобласці — горад Рагачоў Гомельскай вобласці — горад Мінск.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Ухваліць правядзенне ХХІІ Навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з нязгаснай лампадой Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга ў перыяд з 31 жніўня па 4 верасня 2016 года і маршрут яе праходжання.
- Духоўнае акармленне Экспедыцыі даручыць епіскапу Барысаўскаму і Мар'інагорскаму Веніяміну, старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- Суправаджэнне ўдзельнікаў ХХІІ Навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з нязгаснай лампадай Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга даручыць протаіерэю Сергію Гардуну, клірыку Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.
- Правячым архіярэям епархій, па тэрыторыі якіх пралягае маршрут экспедыцыі «Дарога да святыняў», падтрымліваць мерапрыемства прыцягненнем да ўдзелу епархіяльнага духавенства і царкоўнай паствы.
- Размясціць інфармацыю пра ХХІІ Навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да святыняў» з нязгаснай лампадай Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга, якая рыхтуецца да правядзення, ў царкоўных СМІ.
Журнал № 31
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб падрыхтоўцы да маючых адбыцца ў 2017 – 2019 гадах юбілейных урачыстасцей Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Даведка:
У 2017-2019 гадах у Беларускай Праваслаўнай Царкве споўніцца шэраг памятных юбілейных гадавін. Найбольш значнымі для Беларускага Экзрахату з'яўляюцца наступныя даты:
- 300-годдзе з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага (у 2017 годзе);
- 220-годдзе з дня нараджэння і 150-годдзе з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (у 2018 годзе);
- 180-годдзе Полацкага сабора 1839 года (у 2019 годзе).
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Утварыць Арганізацыйны камітэт Беларускай Праваслаўнай Царквы па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2017-2019 гадах у межах Беларускага Экзархату агульнацаркоўнага святкавання 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага, 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) і 180-годдзя Полацкага сабора 1839 г. у наступным складзе:
- мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі – Старшыня Аргкамітэта;
- архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій;
- архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі — Сустаршыня Аргкамітэта;
- епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній;
- епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній — Сустаршыня Аргкамітэта;
- архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі;
- архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай Духоўнай Акадэміі;
- архімандрыт Нікадзім (Генералаў), Старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы, прарэктар Мінскай Духоўнай Акадэміі;
- протаіерэй Сергій Гардун, прафесар ДУА «Інстытут Тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага універсітэта;
- протаіерэй Аляксандр Раманчук, загадчык кафедры Царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі – Сустаршыня Аргкамітэта;
- пратаіерэй Генадзь Пацэвіч, сакратар Магілёўскай епархіі;
- протаіерэй Георгій Сакалоў, клірык Магілёўскай епархіі;
- протаіерэй Міхаіл Носка, клірык Брэсцкай епархіі;
- протаіерэй Дзмітрый Шылёнак, каардынатар Прадстаўніцтва Царкоўна-навуковага цэнтра «Праваслаўная энцыклапедыя» пры Беларускім Экзархаце;
- протаіерэй Андрэй Волкаў, Адказны сакратар Мінскай Экзархіі — Сакратар Аргкамітэта;
- іерэй Гардзей Шчаглоў, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі;
- іерэй Аляксій Хацееў, сакратар Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- Гронскі Аляксандр Дзмітрыевіч, сакратар Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі;
- Слесараў Аляксандр Валер'евіч, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі;
- Кулажэнка Лідзія Яўгенаўна, загадчыца архіва Мінскага епархіяльнага ўпраўлення;
- Уключыць у Аргкамітэт прадстаўнікоў айчыннай свецкай навукі ў наступным складзе:
- Шаўчэнка Кірыл Уладзіміравіч, доктар гістарычных навук, прафесар (Мінскі філіял ДАУВПА «Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт»);
- Кісялёў Аляксандр Аляксандравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»;
- Сомаў Сяргей Эдуардавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Свірыд Аляксандр Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Чарапіца Валерый Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, прафесар (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Лінкевіч Віктар Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Цяплова Валянціна Анатолеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Латушка Ірына Пятроўна (ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).
- Епархіяльным Праасвяшчэнным Беларускай Праваслаўнай Царквы падрыхтаваць прапановы па святкаванні юбілейных агульнацаркоўных урачыстасцяў 2017-2019 гадоў у епархіях Беларускага Экзархату і прадставіць іх у канцылярыю Мінскай Экзархіі для разгляду і зацвярджэння на наступным пасяджэнні Сінода.
Журнал № 32
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб адбыўшыхся выпускных ўрачыстасцях у духоўных школах Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Даведка:
4 чэрвеня 2016 года адбыўся ўрачысты выпускны акт у Віцебскай духоўнай семінарыі. У 2016 годзе выпускнікамі навучальнай установы сталі 45 чалавек.
Урачыстасці пачаліся здзяйсненнем Бажэственнай літургіі ва Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска. Святую імшу ўзначаліў рэктар семінарыі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый у саслужэнні клірыкаў сабора, выкладчыкаў, выпускнікоў і студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі ў святым сане.
Па заканчэнні набажэнства выпускнікам былі ўручаны дыпломы, затым адбыўся святочны канцэрт.
***
1 ліпеня 2016 года ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся аб'яднаны выпускны Акт магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі і ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейсненая Бажэственная літургія. Богаслужэнне ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме маліліся выпускнікі Акадэміі і Інстытута тэалогіі, выкладчыкі, настаўнікі і члены іх сем'яў. Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены падзячны малебен.
Па заканчэнні набажэнстваў ў канферэнц-зале Духоўна-адукацыйнага цэнтра адбыўся ўрачысты выпускны Акт, на якім Патрыяршы Экзарх ўручыў дыпломы і магістарскія значкі выпускнікам магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама дыпломы дзяржаўнага ўзору выпускнікам Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
***
2 ліпеня 2016 года адбыўся ўрачысты выпускны Акт у Мінскай духоўнай семінарыі.
Урачыстасці адкрыліся здзяйсненнем Бажэственнай літургіі ва Успенскім саборы Жыровіцкага мужчынскага манастыра, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя, выкладчыкаў, выпускнікоў і навучэнцаў ў святым сане. За Літургіяй маліліся выпускнікі духоўнай семінарыі, настаўнікі і члены іх сем'яў. Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены падзячны малебен.
Па заканчэнні набажэнства ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў урачысты выпускны Акт, на якім мітрапаліт Павел ўручыў дыпломы выпускнікам і падзякі студэнтам Мінскай духоўнай семінарыі.
***
Духоўныя навучальныя ўстановы Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату ў 2016 годзе выпусцілі 311 чалавек, у тым ліку:
- магістратура Мінскай духоўнай акадэміі – 19 чалавек (з іх 11 – са ступенню магістра багаслоўя);
- Мінская духоўная семінарыя – 103 чалавекі (у тым ліку: 18 выпускнікоў дзённай формы навучання, 77 выпускнікоў завочнай формы навучання і 8 выпускнікоў экстэрнату);
- Віцебская духоўная семінарыя – 45 чалавек;
- ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – 21 чалавек (у тым ліку 3 выпускніка магістратуры ДУА «Інстытут тэалогіі»);
- Мінскае духоўнае вучылішча – 91 чалавек;
- Аршанскае духоўнае вучылішча – 10 чалавек;
- Слонімскае духоўнае вучылішча – 22 чалавека.
Пастанавілі:
Паведамленне прыняць да ведама.
Журнал № 33
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб адбыўшайся рабочай сустрэчы кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Даведка:
Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 2 чэрвеня 2016 года адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сустрэча прайшла пры ўдзеле Міністэрства аховы здароўя на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі. Галоўнай тэмай сустрэчы стала бальнічнае служэнне.
У мерапрыемстве бралі ўдзел кіраўнікі Сінадальнага і епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню, старэйшыя сёстры епархій, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, лекары-анколагі і реабілітолагі, прадстаўнікі кіраўніцтва медыцынскіх адукацыйных устаноў.
Сустрэча пачалася малебнам у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Ацаляльніца», размешчанай на тэрыторыі РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі.
Шэраг дакладаў быў прысвечаны тэме дапамогі анкалагічным хворым. Супрацоўнікі Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню правялі прэзентацыю базы па сацыяльным служэнні і распавялі аб парадку яе запаўнення.
У другой палове дня адбыліся круглы стол «Лекар-анколаг і святар — рэабілітацыя душы і цела» і круглы стол старэйшых сясцёр міласэрнасці.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Выказаць задавальненне вынікамі і ўхваліць далейшыя планы развіцця бальнічнага служэння ў Беларускай Праваслаўнай Царкве.
Журнал № 34
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб неабходнасці ўтварэння Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі.
Даведка:
16 красавіка 2016 года Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы быў заснаваны Экспертны савет па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і будаўніцтву (журнал № 18). Мэтай стварэння гэтай структуры з'явілася неабходнасць упарадкавання сістэмы экспертнай ацэнкі мастацтвазнаўчых, архітэктурных і рэстаўрацыйных праектаў агульнацаркоўнага і епархіяльнага маштабу. Тады ж, з мэтай павышэння якасці экспертызы праектаў епархіяльнага значэння ў галіне царкоўнага мастацтва, архітэктуры і рэстаўрацыі, Свяшчэнным Сінодам было рэкамендавана стварэнне адпаведных экспертных структур на месцах.
У мэтах выканання рашэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы (журнал № 18 ад 16 красавіка 2016 года), а таксама з мэтай цэнтралізаванай каардынацыі і кіраўніцтва праектамі ў епархіях Беларускага Экзархату, якія закранаюць пытанні царкоўнага мастацтва, архітэктуры і рэстаўрацыі ўяўляецца неабходным заснаваць Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі.
Пастанавілі:
- Утварыць Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі.
- Старшынёй Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі прызначыць Нецвятаеву Марыю Валянцінаўну, галоўнага спецыяліста сектара мастацтвазнаўцаў-экспертаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- Даручыць Марыі Валянцінаўне Нецвятаевай падрыхтаваць да наступнага пасяджэння Сінода Палажэнне аб Сінадальным аддзеле Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі, штатны расклад і прапанаваць кандыдатуры на адпаведныя пасады.
- У мэтах выканання рашэння Свяшчэннга Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы (журнал № 18 ад 16 красавіка 2016 года) рэкамендаваць епархіяльным архіерэям Беларускай Праваслаўнай Царквы стварыць адпаведныя экспертныя структуры ў кожнай епархіі.
Журнал № 35
Слухалі:
Паведамленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб перадачы Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь сродкаў, сабраных вернікамі Беларускага Экзархату на будаўніцтва кафедральнага саборнага храма свяціцеля Савы Сербскага ў горадзе Бялградзе.
Даведка:
У канцы 2015 года Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай аказаць магчымае садзейнічанне ў зборы сродкаў на завяршэнне будаўніцтва саборнага храма Сербскай Праваслаўнай Царквы ў гонар свяціцеля Савы Сербскага ў горадзе Бялградзе.
Храм у гонар свяціцеля Савы, першага Сербскага архіепіскапа, будуецца ў Бялградзе на Врачары — месцы, дзе ў 1594 годзе па загадзе асманскіх заваёўнікаў былі спалены мошчы свяціцеля Савы. Будаўніцтва храма пачалося ў 1935 годзе, перарвалася з пачаткам Другой сусветнай вайны і аднавілася толькі ў 1986 годзе, калі Царква ў Сербіі атрымала больш свабоды.
Па даручэнні Галавы Дзяржавы ліст Свяцейшага Патрыярха Ірынея быў перададзены Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.
Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, у Нядзелю Антыпасхі, 8 мая 2016 года, ва ўсіх храмах і манастырах Беларускага Экзархату адбыўся цэнтралізаваны збор ахвяраванняў і быў адпраўлены малебны спеў аб дараванні дапамогі Божай сербскаму народу ў справе будаўніцтва храма. Вернікамі Беларускага Экзархату было ахвяравана 780.000.000 (сямсот восемдзесят мільёнаў) беларускіх рублёў.
***
3 чэрвеня 2016 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Ковачавіч прыняў ахвяраванне для перадачы Свяцейшаму Патрыярху Сербскаму Ірынею.
Пастанавілі:
- Паведамленне прыняць да ведама.
- Падзякаваць духавенству і пастве Беларускай Праваслаўнай Царквы за актыўны ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва саборнага храма ў гонар Свяціцеля Савы Сербскага ў Бялградзе.
- Выказаць надзею, што праведзеная Беларускім Экзархатам дабрачынная акцыя паслужыць умацаванню духоўнага адзінства і сяброўскіх адносін беларускага і сербскага праваслаўных народаў.
Журнал № 36
Слухалі:
Рапарт епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя з прапановай аб магчымасці ўстанаўлення агульнацаркоўнага шанавання ў межах Беларускага Экзархату мясцовашанаванай іконы Божай Маці, названай «Сукневіцкая».
Даведка:
Выява іконы Прасвятой Багародзіцы, названай «Сукневіцкая» і гістарычная даведка пра абраз на адзінаццаці старонках дадаецца да гэтага Журнала.
Пастанавілі:
- Прызнаць мэтазгодным і карысным для духоўнага жыцця беларускай паствы адраджэнне агульнацаркоўнага шанавання іконы Божай Маці «Сукневіцкая» ў епархіях Беларускага Экзархату.
- Зацвердзіць днём святкавання абраза Божай Маці «Сукневіцкая» 27 чэрвеня/10 ліпеня.
- Даручыць Старшыні Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы, епіскапу Маладзечанскаму і Стаўбцоўскаму Паўлу, унесці запіс пра дзень святкавання абраза Божай Маці «Сукневіцкая» у праваслаўныя календары, якія выдаюцца ў Беларускім Экзархаце.
Журнал № 37
Слухалі:
Рапарт епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна з прапановай аб магчымасці ўстанаўлення агульнацаркоўнага шанавання ў межах Беларускага Экзархату мясцовашанаванай Мар'інагорскай іконы Божай Маці.
Даведка:
Выява Прасвятой Багародзіцы «Мар'інагорскай» і гістарычная даведка пра абраз на сямі старонках дадаецца да гэтага Журнала.
Пастанавілі:
- Прызнаць мэтазгодным і карысным для духоўнага жыцця беларускай паствы адраджэнне агульнацаркоўнага шанавання іконы Божай Маці Мар'інагорскай ў епархіях Беларускага Экзархату.
- Зацвердзіць днём святкавання абраза Божай Маці Мар'інагорскай чацвер другога тыдня пасля Пяцідзесятніцы.
- Даручыць Старшыні Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы, епіскапу Маладзечанскаму і Стаўбцоўскаму Паўлу, унесці запіс аб дні святкавання Мар'інагорскай іконе Божай Маці ў праваслаўныя календары, якія выдаюцца ў Беларускім Экзархаце.