- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
Гісторыя Бабруйскай епархіі
Першыя летапісныя ўпамінанні
Аб гісторыі праваслаўя на Бабруйшчыне сведчаць летапісныя крыніцы. У 1387 годзе правіцель Вялікага княства Літоўскага Ягайла сярод іншых сяліб, перададзеных свайму брату Скіргайлу, упамінае і Бабруйск. У канцы XV ст. у горадзе было 3 царквы: Мікалаеўская, Ільінская і Успенская. З сярэдзіны XVI ст. ужо пэўна вядома аб існаванні ў горадзе брацтва ў гонар свяціцеля Мікалая, праваслаўнага казацтва пры кафедральным саборы г Бабруйска.
Барацьба з уніяй
Пасля заключэння Брэсцкай уніі 1596 года і наступнага гвалтоўнага акаталічвання Вялікага Княства Літоўскага праваслаўнае казацтва паднялося на абарону інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. За сваю адданасць праваслаўю ў 1649 годзе Бабруйск быў пагромлены і абрабаваны войскамі караля Яна Казіміра.
Сапраўднае духоўнае абуджэнне на гэтых землях пачынаецца ў ХІХ стагоддзі, пасля таго, як горад увайшоў у склад Расійскай імперыі (1792 г.). У горадзе ствараецца павятовая школа, у праграму выкладання якой уваходзяць рыторыка, гісторыя, катэхізіс. З будаўніцтвам у 1812 годзе Бабруйскай крэпасці ў яе межах засноўваюцца яшчэ сем храмаў (уключаючы дамавыя), сярод іх – Свята-Петрапаўлаўскі, у гонар Казанскай іконы Божай Маці і Сабор святога Аляксандра Неўскага. У 1829 годзе на гарадскіх могілках, па асобным хадайніцтве да царкоўных улад палкоўніка Розэнмарка і на яго сродкі, будуецца храм у гонар святой мучаніцы Сафіі. Усяго да пачатку ХХ стагоддзя ў горадзе ўжо было 10 праваслаўных храмаў, сярод іх – 3 собора: Свята-Мікалаеўскі, Свята-Аляксандра-Неўскі і Свята-Георгіеўскі. Працавала 5 царкоўна-прыходскіх школ.
Савецкія гады
Ганенні, узнятыя на Царкву савецкай уладай, у кароткія тэрміны перакрэслілі былуое хараство. Да 1925 года ў горадзе засталося толькі два праваслаўных храма: Свята-Мікалаеўскі сабор і Свята-Сафійская царква на Мінскіх могілках, духавенства і прыхаджанне праследваліся. Тым не менш, духоўнае жыццё ў горадзе не згасла. У тыя нялёгкія часы ганенняў у мінскіх і бабруйскіх храмах служыў Праасвяшчэнны Філарэт (Раменскі), епіскап Бабруйскі, вікарый Мінскай епархіі; 28 ліпеня 1937 года епіскап Філарэт, шэраг святароў і прахаджан былі арыштаваныя і 1 лістапада 1937 года растраляныя.
Вайна перакрэсліла шалёныя планы новай улады аб скараненні праваслаўя на Белай Русі. З ссылак і лагераў вяртаюцца епіскапы і святары. Першыя пасляваенныя гады былі азнаменаваныя вяртаннем Царкве храмаў і манастыроў, стварэннем новых прыходаў. З 1953 года ў Бабруйску зноў з'яўляецца вікарны епіскап Мітрафан (Гутоўскі). Пасля двух гадоў служэння на бабруйскай кафедры (1953-1955 гг.), Праасвяшчэннага Мітрафана змяніў Праасвяшчэнны Ляонціў (Бондар) , які быў епіскапам Бабруйскім у 1956-1961 гадах.
Паводле рашэння савецкага кіраўніцтва Беларусь павінна была стаць першай рэспублікай, «свабоднай ад рэлігійнага дурману». Выгнанне ў 1961 годзе за межы Беларусі ўладыкі Ляонція стала прадвеснікам новых ганенняў на веру. Паўсюдна руйнаваліся храмы, закрываліся прыходы, праследваліся свяшчэннаслужыцелі. У гэты час з духоўнай карты горада знікаюць апошнія праваслаўныя храмы: у 1963 у вернікаў адбіраюць Свята-Мікалаеўскі сабор і спальваюць Свята-Сафійскую царкву. Рэшткі царкоўнага начыння з абодвух храмаў пераносяцца ў пераабсталяваны для службовых мэт прыватны дом на вуліцы Шміта, які з часам быў перабудаваны і асвячоны як Свята-Мікола-Сафійскі храм. На працягу дваццаці сямі гадоў духоўнае жыццё горада засяроджваецца ў межах гэтай царквы.
Адраджэнне
У 90-х гадах ХХ стагоддзя курс дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да Царквы змяніўся. Значна пацяплеўшыя адносіны з боку дзяржавы дазволілі ў 1989 годзе заснаваць Магілёўскую епархію, у клад якой увайшла тэрыторыя цяперашняй Бабруйскай епархіі. Новую епархію ачоліў Высокапраасвяшчэнны Максім (Кроха). У 1990-1991 гадах вернікам вярнулі будынкі Свята-Георгіеўскага і Свята-Духаўскага храмаў у Бабруйску. Да 2000-га года ў горадзе з'яўляюцца яшчэ два праваслаўных прыхода: Свята-Іверскі ў Кісялевічах і Свята-Ільінскі на Лукавай гары. У 2003 годзе вернікам вяртаюцца Свята-Мікалаеўскі сабор, які выкарыстоўваўся раней як басейн.
Читать статью полностью на портале «СБ»: http://respublika.sb.by/zhizn/article/i-mestsa-prygozhvae-chalaveka-chalavek-mestsa.html
Читать статью полностью на портале «СБ»: http://respublika.sb.by/zhizn/article/i-mestsa-prygozhvae-chalaveka-chalavek-mestsa.html
Самастойная Бабруйская епархія
Пастановай Свяшчэннага Сінода 24 снежня 2004 года (журнал № 91) з шасці раёнаў, якія раней уваходзілі ў склад Магілёўскай епархіі, была створана самастойная Бабруйская епархія. Тытул правячага архіерэя згодна пастанове Сінода гучаў спачатку як «Бабруйскі і Асіповіцкі». Новую кафедру ўзначаліў Праасвяшчэнны Пётр, які кіраваў да гэтага Тураўска-Мазырскай епархіяй. На паседжанні Свяшчэннага Сінода 20 красавіка 2005 года (журнал № 1) было прынятае рашэнне аб змяненні тытула правячых архіерэяў Бабруйскай епархіі на «Бабруйскі і Быхаўскі». У 2005 годзе уладыка Пётр назначаны епіскапам Друцкім, вікарыем Віцебскай епархіі. На працягу двух гадоў епархія часова акармлялася Праасвяшчэнным Сафроніем, епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім. 27 сакавіка 2007 года на паседжанні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы было прынята рашэнне аб нарачэнні і хіратоніі іераманаха Серафіма (Беланожкі) у епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага, які па цяперашні час яе ачаляе, сумяшчаючы архіпастырскае служэнне з адукацыйнай дзейнасцю ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У епархіі працягваюць з'яўляцца новыя прыходы, з часоў заснавання епархіі іх колькасць амаль падвоілася. Адкрыты два манастыры: у Бабруйску і ў Баркулабаве пад Быхавам, у гістарычным месцы яўлення іконы Божай Маці Баркулабаўскай.
22 мая 2007 года ў Бабруйску адбылося асвяшчэнне Свята-Мікалаеўскага кафедральнага сабора 1894 года пабудовы, які ў 1964 годзе быў закрыты і пераабсталяваны ў басейн для плавання.
З верасня 2007 года ў будынку Свята-Лізавецінскага духоўна-асветніцкага цэнтра пры Мікола-Сафійскім храме г. Бабруйска дзейнічаюць класы з праваслаўнай формай выхавання. Гэты праект арганізаваны Бабруйскай епархіяй сумесна з дзяржаўнай гімназіяй № 3 г. Бабруйска. У духоўна-асветніцкім цэнтры дзеці канчаюць чатыры класы пачатковай школы, пасля чаго працягваюць навучанне ў агульнаадукацыйных школах. У будынку ўбудавана гімназічная царква ў гонар прападобнамучаніцы Лізаветы.
У 2008 годзе быў арганізаваны Свята-Стрэчанскі прыход у г. Бабруйску і асвячоны малы драўляны храм прыхода. У 2009 годзе было скончана будаўніцтва і адбылося асвячэнне Свята-Іверскага храма, асвячоны дамавы храм жаночага манастыра Святых Жанчын-Міраносіц, каля манастыра былі раскрытыя фундаменты вайсковага сабора святога дабравернага Аляксандра Неўскага.
24 ліпеня 2009 года праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 350-годдзю Баркалабаўскай цудатворнай іконе Божай Маці. Да ўрачыстасцяў у Белрусі была выпушчана серыя марак, прысвечаных гэтай падзеі. А 25 ліпеня 2010 года адбылося ўрачыстае перанясенне цудатворнай Баркалабаўскай іконы з г. Быхава ў адроджаны манастыр.
У 2010 годзе на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці адбыўся чын закладкі Аляксандра-Неўскага сабора, у епархіі былі асвячоныя новыя храмы: у гонар Святога Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга ў Свята-Узнясенскім жаночым манастыры в. Баркалабава, Пятра-Паўлаўскі ў в. Лапічы Асіповіцкага раёна, малы храм прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у г. Асіповічы, капліца ў в. Туркі Бабруйскага раёна, арганізаваны новы прыход Свята-Мікольскага храма в. Заеліца Глускага раёна.
У 2011 годзе завяршылася рэканструкцыя манаскага корпуса ў манастыры Святых Жанчын-Міраносіц г. Бабруйска. Аднаўленне будынку праводзілася з 2009 года за кошт асабістых сродкаў абаронцаў правапарадку, а таксама ахвяраванняў ад арганізацый і грамадзян Беларусі. Таксама ў 2011 годзе адбылося асвячэнне храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў г. Клічаве. Было арганізавана шэсць новых прыходаў: прыход храма іконы Божай Маці «Ацаляльніца» г. Бабруйска, прыход Свята-Троіцкага храма в. Зелянковічы Глускага раёна, прыход храма святога Васілія Вялікага в. Следзюкі Быхаўскага раёна, прыход храма святых вярхоўных апосталаў Пятра і Паўла в. Бацэвічы Клічаўскага раёна, прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Чыгірынка Кіраўскага раёна, прыход храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага в. Кавалі Кіраўскага раёна.
У 2011 годзе дзяржавай ў пастаяннае карыстанне манастырам епархіі былі перададзеныя зямельныя дзялянкі: Свята-Узнясенскаму жаночаму манастыру плошчай 5.6900 га для будаўніцтва і абслугоўвання манастыра, жаночаму манастыру Свтятых Жанчын-Міраносіц г. Бабруйска плошчай 0,5 га, для абсталёўвання гаспадарчай зоны манастыра.
У 2012 годзе былі асвячоныя Свята-Стрэчанская царква г. Бабруйска і Свята-Мікольская царква ў в. Свіслач Асіповіцкага раёна, зарэгістравана парафія ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Бабруйску.
2013 год таксама быў азнаменаваны для Бабруйскай епархіі шэрагам важных падзей. Рашэннем епархіяльнага сходу ад 25 снежня 2012 года наступны 2013 год быў абвешчаны годам Еўхарыстыі. Для свяшчэннаслужыцеляў епархіі быў арганізаваны семінар «Еўхарыстыя ў багаслоўі і жыцці Царквы», які праходзіў 11 сакавіка ў будынку Бабруйчкага епархіяльнага ўпраўлення.
Праваслаўная царква прыняла актыўны ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства. Цэнтрам гэтага мерапрыемства, якое праводзіцца штогод, у 2013 годзе стаў г. Быхаў. Знакавай падзеяй свята ў Быхаве стала адкрыццё манументальна-скульптурнай кампазіцыі «Баркулабаўскі летапіс»; Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты «Ікона Прасвятой Багародзіцы "Баркулабаўская"» з серыі «Беларусь і сусветная супольнасць».
У Бабруйскім кінатэатры «Таварыш» адбылася прэзентацыя мультыплікацыйнага фільма пра Мікольскі кафедральны сабор г. Бабруйска. Сяміхвілінная стужка апавядае пра трагічную гісторыю царквы, якая была пераўтвораная ў плавальны басейн, а цяпер адроджаная для выкарыстання паводле яе прамога прызначэння.
У 2013 годзе працягвалася работа па адраджэнню праваслаўных святыняў. У красавіку 2013 года пасля паўвекавога забыцця першая Бажэственная літургія была здзейсненая на месцы зруйнаванага храма Рызапалажэння ў вёсцы Гарбацэвічы. У студзені 2013 года мінскім іканапісцам Астахавай Т. В. была скончана праца над іконай Божай Маці Гарбацэвіцкая, абраз якой быў адноўлены супрацоўнікамі епархіяльнай Камісіі па кананізацыі свяіых. 14 ліпеня 2013 года былі праведзеныя ўрачыстыя мерапрыемствы па вяртанні іконы.
У 2013 годзе быля асвячоныя тры храмы: 2 жніўня ў дзень памяці прарока Божага Іллі быў здзейснены чын асвячэння храма ў гонар прарока Іллі г. Бабруйска, 30 чэрвеня ў Нядзелю Усіх Святых быў асвячоны храм Святой Жыццепачатнай Тройцы в. Туркі Бабруйскага раёна, 28 снежня - новапабудаваны храм г. Бабруйска ў гонар іконы Божай Маці «Ацаляльніца»