-
Каўчэг з часцінкай мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага прыбыў у горад Бабруйск
26 ліпеня 2021Святыня будзе даступнай для малітоўнага пакланення вернікаў у жаночым манастыры святых Жанчын-Міраносіц да 28 ліпеня 2021 года. Далей маршрут руху праляжа праз Барысаў, а ў Мінску завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам.
падрабязна » -
25 ліпеня 2021
25 ліпеня 2021 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання іконы Божай Маці, іменаванай «Трохручыца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен перад пачаткам будаўніцтва і асвячэнне паклоннага крыжа на месцы будаўніцтва храма ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў горадзе Мінску.
падрабязна » -
25 ліпеня 2021
25 ліпеня 2021 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання іконы Божай Маці, іменаванай «Трохручыца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў мікрараёне Сокал горада Мінска.
падрабязна » -
25 ліпеня 2021
Святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Магілёва па 26 ліпеня. Пасля каўчэг са святыняй даставяць у Бабруйск, дзе ён прабудзе да 28 ліпеня. Далей маршрут руху пройдзе праз Барысаў, а ў Мінску завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам.
падрабязна » -
Урачыстасці ў гонар Баркалабаўскага абраза Божай Маці прайшлі ў Бабруйскай епархіі
25 ліпеня 2021Бажэственную літургію здзейснілі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, духавенства Бабруйскай і Магілёўскай епархій. У манастыры сабраліся шматлікія паломнікі — удзельнікі хрэснага хода. Багамольцы, несучы на руках абраз Царыцы Нябеснай і саборна спяваючы Іісусаву малітву, здзейснілі 40-кіламетровы шлях з Магілёўскага храма царскіх страстацерпцаў да Баркалабаўскага Спаса-Узнясенскага жаночага манастыра, дзе знаходзіцца цудатворная ікона Божай Маці «Баркалабаўская».
падрабязна » -
23 ліпеня 2021
Удзел у круглым стале прынялі кіраўнік Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма ў гонар Усіх святых у Мінску протаіерэй Фёдар Поўны і прадстаўнікі дзяржаўнай сістэмы адукацыі рэгіёна.
падрабязна » -
22 ліпеня 2021
Сустрэчу ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі сумесна з Праасвяшчэннейшым Амвросіем, епіскапам Светлагоскім, вікарыем Гомельскай епархіі, з духавенствам епархіі і шматлікай паствай.
падрабязна » -
Штогадовы хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Баркалабаўскай пачнецца 23 ліпеня
22 ліпеня 202140-кіламетровы шлях багамольцаў будзе пралягаць са Свята-Нікольскага манастыра горада Магілёва да Свята-Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз.
падрабязна » -
21 ліпеня 2021
У 1986 годзе, пасля заканчэння Маскоўскай духоўнай акадэміі, будучы тады яшчэ іераманахам у ліку браціі Троіца-Сергіевай Лаўры, уладыка быў накіраваны свяшчэннаначаллем на служэнне ў Жыровічы. І вось ужо 32-й год архіепіскап Гурый з'яўляецца намеснікам манастыра.
падрабязна » -
21 ліпеня 2021
У гэты памятны дзень звон званоў апоўдні па мясцовым часе таксама прагучыць у храмах і манастырах Расіі і Украіны. Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, традыцыя аднаразовага перазвону ў гонар дня Хрышчэння Русі і як заклік да агульнай малітвы аб'ядноўвае храмы брацкіх дзяржаў ужо дзявяты год.
падрабязна » -
21 ліпеня 2021
У Мазыры пакланіцца святыні 21 ліпеня можна да 21.00, 22 ліпеня з 08.00 да 15.00. Штодня ў храме будуць здзяйсняцца малебны з чытаннем акафіста святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.
падрабязна » -
20 ліпеня 2021
17-18 ліпеня 2021 года, па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, у Бабруйску чацвёрты раз прайшла гарадская выстава-конкурс кветкавых кампазіцый і букетаў «Кветкі для Святой Лізаветы». Яна была прысвечана вялікай княгіні і праходзіла ў рамках прастольнага свята Лізавецінскага храма.
падрабязна » -
У Слуцкай епархіі адбыўся VI злёт моладзі «Соль зямлі»
20 ліпеня 2021У злёце прынялі ўдзел 70 чалавек.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з удзельнікамі епархіяльнага злёту моладзі «Соль зямлі»
19 ліпеня 202117 ліпеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, сустрэўся з удзельнікамі VI агульнаепархіяльнага злёту моладзі «Соль зямлі», які штогод праводзіцца на базе прыхода храма Святой Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна.
падрабязна » -
У аграгарадку Друя прайшоў моладзевы злёт Полацкай епархіі «Таямніцы пры граніцы»
19 ліпеня 2021Ключавым момантам сустрэчы моладзі стала начная Бажэственная літургія ў прыходзе храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Друя Браслаўскага благачыння ў дзень памяці святых царскіх страстацерпцаў, якую ў саслужэнні духавенства Полацкай епархіі здзейсніў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
падрабязна »