-
24 чэрвеня 2021
23 чэрвеня 2021 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан сустрэўся з медыцынскім персаналам УАЗ «Брэсцкая цэнтральная гарадская бальніца». Мэтай візіту кіруючага архіерэя Брэсцкай епархіі ва ўстанову аховы здароўя было прадстаўленне да ўзнагарод Рускай Праваслаўнай Царквы работнікаў медыцынскай сферы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй.
падрабязна » -
23 чэрвеня 2021
Уладыку Экзарха павіталі на жэставай мове і распавялі пра тое, як праходзяць заняткі па вывучэнні мовы жэстаў, і пра асаблівасці працы ў нядзельных школах з глухімі і людзьмі, якія слаба чуюць.
падрабязна » -
22 чэрвеня 2021
Звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы падкрэсліў, што названыя ў праблемным полі канферэнцыі імёны і даты важныя для ўсіх усходніх славян і цесна звязаны з гісторыяй Праваслаўя на беларускіх землях. Яны нагадваюць нам аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на долю нашых народаў, выклікаюць глыбокую павагу да нашых продкаў, якія здолелі адстаяць сваю свабоду, захаваць веру і культурную самабытнасць.
падрабязна » -
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гасподзь нам даруе Перамогу» праходзіць у Брэсце
22 чэрвеня 2021Форум праходзіць на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. У яго працы прымаюць удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, навуковай супольнасці Беларусі і Расіі, праваслаўнае духавенства.
падрабязна » -
22 чэрвеня 2021
22 чэрвеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці, прысвечанаму 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
падрабязна » -
21 чэрвеня 2021
21 чэрвеня 2021 года, у свята Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
20 чэрвеня 2021
20 чэрвеня 2021 года, у Нядзелю 8-ю пасля Пасхі, дзень Святой Троіцы, Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, у саслужэнні епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія здзейсніў чын асвячэння храма Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска і ўзначаліў Бажэственную літургію з чытаннем каленасхільных малітваў.
падрабязна » -
Віцебскае жаночае духоўнае вучылішча аб'яўляе набор навучэнцаў на 2021/2022 навучальны год
20 чэрвеня 2021Дакументы прымаюцца з 1 ліпеня па 10 верасня 2021 года.
падрабязна » -
20 чэрвеня 2021
19 чэрвеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 8-й пасля Пасхі, Дня Святой Троіцы, Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
19 чэрвеня 2021
19 чэрвеня 2021 года, у Троіцкую памінальную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.
падрабязна » -
19 чэрвеня 2021
18 чэрвеня 2021 года, у дзень аддання свята Ушэсця Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца, пабудаванай на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу памяці ахвяр фашызму «Урочышча Пяскі», а таксама адслужыў памінальную ліцію ў памяць дзясяткаў тысяч савецкіх салдат і мірных жыхароў, пахаваных на тэрыторыі мемарыяла.
падрабязна » -
13 чэрвеня 2021
13 чэрвеня 2021 года, у Нядзелю 7-ю пасля Вялікадня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў горад Гродна і здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Патрыяршаму Экзарху саслужыў епіскап Антоній, прызначаны рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 9 чэрвеня 2021 года (журнал № 27) епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім.
падрабязна » -
13 чэрвеня 2021
12 чэрвеня 2021 года, у суботу сядміцы 6-ай пасля Пасхі, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, які кіраваў Слуцка-Салігорскай епархіяй з моманту яе заснавання ў 2014 годзе і да 9 чэрвеня гэтага года, адслужыў развітальную Літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2021
5 чэрвеня 2021 года, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
01 чэрвеня 2021
31 мая 2021 года, у дзень святкавання 30-годдзя знойдзення мошчаў святога праведнага Іаана Кармянскага, Высокапраасвяшчэннейшы Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне капліцы ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
падрабязна »