-
47 чалавек скончылі Віцебскую духоўную семінарыю
08 чэрвеня 2018У Віцебскай духоўнай семінарыі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды выпуску студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання. Выпускны акт узначаліў рэктар духоўнай школы архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
падрабязна » -
Беларусы прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Аляксееўскія перазвоны — 2018»
07 чэрвеня 20182 чэрвеня ў пасёлку Аляксееўскае Рэспублікі Татарстан пад дэвізам «Ззяй ў стагоддзях, Святая Русь!» адбыўся XVI фестываль звону «Аляксееўскія перазвоны — 2018». У фестывалі прынялі ўдзел майстры звону з Расіі, Украіны і Беларусі.
падрабязна » -
06 чэрвеня 2018
З 4 па 8 чэрвеня ў сярэдняй школе № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы Гродзенскай вобласці праходзяць заняткі па павышэнню кваліфікацыі класных кіраўнікоў і настаўнікаў, якія выкладаюць факультатыў «Асновы праваслаўнай маральнасці (культуры)» ва ўстановах адукацыі Карэліцкага раёна.
падрабязна » -
Адбылася XX Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Рэспублікі Беларусь
06 чэрвеня 20185 чэрвеня ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХ Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
Адкрыты набор удзельнікаў на Восьмы рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»
04 чэрвеня 2018Семінар будзе праходзіць у Мінскай духоўнай семінарыі з 8 па 14 ліпеня. Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшыя за 17 гадоў, неабыякавыя да праблем бліжніх і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца тэалогіяй і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння.
падрабязна » -
Выйшла дапоўненае выданне кнігі Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя»
04 чэрвеня 2018Выдавецкі дом «Пазнанне» (Масква) выпусціў манаграфію Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя». Аўтар — доктар тэалогіі, старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы, загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі. Гэта ўжо другое выданне кнігі, выпраўленае і дапоўненае. Ва ўсіх раздзелах цалкам абноўлена статыстыка (па дадзеных на студзень 2018 года), пашыраны і ўдакладнены раздзел метадалогіі і паняційнага апарата, дададзена шмат дадатковых фактаў і прыкладаў.
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт узнагароджаны медалём «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» I ступені
04 чэрвеня 2018Медаль «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» з'яўляецца узнагародай Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Мітрапаліт Філарэт — першы чалавек, удастоены гэтай узнагароды.
падрабязна » -
Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2018/2019 навучальны год
01 чэрвеня 2018У цяперашні час духоўныя акадэміі з'яўляюцца цэнтрамі навукова-багаслоўскай дзейнасці і падрыхтоўкі кадраў для найважнейшых царкоўных послухаў, у тым ліку выкладчыкаў духоўных школ. Выпускнікі МінДА з'яўляюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў розных багаслоўскіх галінах.
падрабязна » -
У Мінску адкрыліся XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
30 мая 201829 мая ў канферэнц-зале Мінскай гарадской ратушы адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, прысвечаных тэме «Хрысціянства як інтэгруючы фактар сусветнай культуры». У прэзідыуме Чытанняў прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
28 мая 2018
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Папскі савет па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству пры ўдзеле Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату і Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры.
падрабязна » -
У Мінску пройдуць XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
27 мая 201829-30 мая ў горадзе Мінску адбудуцца XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Хрысціянства як інтэгруючы фактар сусветнай культуры». У гэтым годзе да ўдзелу ў Чытаннях былі запрошаны больш за 100 чалавек, у тым ліку навукоўцы з краін СНД і далёкага замежжа.
падрабязна » -
У калекцыі экспанатаў царкоўна-археалагічнага музея МінДС новае папаўненне
26 мая 2018Неацэнным набыткам для семінарскага музея стаў ліст прападобнамучаніка Серафіма (Шахмуця; 1901-1946) да сваёй духоўнай дачкі інакіні Вольгі (Дуброўскай), насельніцы Жыровіцкага (затым Полацкага) манастыра.
падрабязна » -
Архіепіскап Полацкі Феадосій сустрэўся з педагогамі і навучэнцамі Баравухскай школы
25 мая 2018У ДУА «Баравухская СШ № 15 горада Наваполацка» адбылася сустрэча педагогаў і навучэнцаў з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем. Мерапрыемства было арганізавана адміністрацыяй школы і старшынёй Баравухскага пасялковага выканаўчага камітэта Віталём Васкаловічам.
падрабязна » -
Археалагічны летнік для моладзі і падлеткаў запрашае да ўдзелу
23 мая 2018У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. Сёлета група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці 2 тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай для грамадства справай.
падрабязна » -
Прадстаўнікі праваслаўнай моладзі з Беларусі і ЗША сустрэліся за круглым сталом
23 мая 2018У Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце». У сценах МінДА сустрэліся маладыя праваслаўныя мінчане і іх аднагодкі з ЗША. Амерыканскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні моладзевага Сінадальнага аддзела РПЦЗ протаіерэй Андрэй Сомер.
падрабязна »
