-
Восьмыя Пасхальныя чытанні прайшлі ў Лепельскім благачынні
28 красавіка 2017У рамках плана супрацоўніцтва Лепельскага благачыння і аддзела адукацыі, спорту і турызму Лепельскага райвыканкама Пасхальныя чытанні праводзяцца штогод. У год стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнікі чытанняў абмяркоўвалі тэму «1917 — 2017. Вынікі гісторыі для Беларусі», гутарылі пра лёсы рэпрэсіраваных праваслаўных святароў.
падрабязна » -
30 красавіка ў актавай зале МінДА будзе паказана велікодная мініяцюра «Міраносіцы»
28 красавіка 2017Удзельнікі свята змогуць набыць сувеніры, вырабленыя падапечнымі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Сабраная дапамога будзе перададзена кіраўніцтвам і студэнтамі акадэміі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю.
падрабязна » -
27 красавіка 2017
5 мая ў Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца круглы стол на тэму «Руская Праваслаўная Царква ў гады рэвалюцыйных узрушэнняў», у правядзенні якога прымуць удзел выкладчыкі і студэнты семінарыі.
падрабязна » -
26 красавіка 2017
11 мая ў Мінскім духоўным вучылішчы адбудзецца круглы стол-семінар «Рэгенцкая справа: мінулае, сучаснасць, будучыня». Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца рэгенты і пеўчыя Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У БНТУ прайшла канферэнцыя «Духоўнасць. Адукацыя. Навука»
26 красавіка 2017У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылася навуковая канферэнцыя на тэму «Духоўнасць. Адукацыя. Навука». Удзел у канферэнцыі прыняў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Збор музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілі новыя экспанаты
24 красавіка 2017У калекцыю экспанатаў царкоўна-археалагічнага музея МінДС набыты кніга выпускніка семінарыі І. І. Малышэўскага «Заходняя Русь у барацьбе за веру і народнасць», кніга «Старажытнае паданне аб Жыровічах і цудатворным вобразе Жыровіцкай Маці Божай» і фота Гродзенскага Нараджэння Багародзіцы жаночага манастыра пачатку ХХ стагоддзя.
падрабязна » -
21 красавіка 2017
Выданне ўключае ў сябе гістарычны нарыс жыцця Гомельскай епархіі ў 1917-1953 гады, а таксама 282 біяграфічныя артыкулы пра рэпрэсаваных прадстаўнікоў духавенства і простых вернікаў, якія жылі і здзяйснялі сваё служэнне на тэрыторыі Гомельшчыны.
падрабязна » -
Сінадальнаму цэнтру сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы — 20 гадоў
18 красавіка 2017Матэрыялы архіва Сінадальнага цэнтра сектазнаўства ўтрымліваюць інфармацыю аб 4460 новых рэлігійных рухах са 101 краіны свету. Штогод у Цэнтры на ўлік ставіцца каля 300 новых сект і культаў. Заснавальнікам і кіраўніком Цэнтра з'яўляецца загадчык кафедры апалагетыкі МінДА, доктар тэалогіі Венскага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Уладзімір Марціновіч.
падрабязна » -
Выйшла кніга прафесара іерэя Гардзея Шчаглова «Платон Гаручка. Біябібліяграфічны нарыс»
13 красавіка 2017У пачатку XX стагоддзя Платон Гаручка унёс даволі прыкметны ўклад у распрацоўку царкоўнай гісторыі Беларусі. Яго пяру належаць дзесяткі публікацый, прысвечаных, галоўным чынам, гісторыі Магілёўскай епархіі, а таксама ўз'яднання беларускіх уніятаў. Паміж тым, аб самім Гаручку амаль нічога не было вядома, і рэканструяваць біяграфію гісторыка прыйшлося практычна з нуля.
падрабязна » -
Выйшаў чацвёрты нумар царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ»
13 красавіка 2017У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чацвёрты нумар царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ». Выданне арыентавана на публікацыю навуковых даследаванняў і дакументальных крыніц па гісторыі хрысціянства і Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
06 красавіка 2017
Араторыю выканалі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
падрабязна » -
Мінская духоўная семінарыя запрашае абітурыентаў
05 красавіка 2017Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор навучэнцаў у бакалаўрыят дзённай формы навучання, на багаслоўска-пастырскае аддзяленне завочнай формы навучання і багаслоўска-педагагічнае аддзяленне завочнай формы навучання.
падрабязна » -
05 красавіка 2017
3 красавіка ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі адбылася прэзентацыя кнігі польскага праваслаўнага публіцыста, гісторыка, этнографа Дарафея (Дарыуша) Фіёніка «Айцец Канстанцін Байко: багаслоў, настаўнік, лекар».
падрабязна » -
03 красавіка 2017
Падзея была прымеркавана да Года навукі і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Падтрымку ў арганізацыі выставы аказалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
падрабязна » -
03 красавіка 2017
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».
падрабязна »
