-
У Жыровічах малітоўна ўшанавалі 145-годдзе з дня смерці протаіерэя Плакіда Янкоўскага
11 сакавіка 201711 сакавіка па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 145-годдзю з дня смерці аднаго з першых прафесараў духоўнай семінарыі ў Жыровічах протаіерэя Плакіда Янкоўскага (1810-1872).
падрабязна » -
Адбылася ХV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
07 сакавіка 2017У Нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні гісторыі, веравучэння і рытуальнай практыкі сучаснага неаязычніцтва, а таксама некаторыя аспекты вучэння і метадаў працы пяцідзесятнікаў.
падрабязна » -
У Вілейцы прайшла канферэнцыя «Хрысціянская сімволіка ў пісьмовых крыніцах»
03 сакавіка 2017У мерапрыемстве прынялі ўдзел святары благачыння, прадстаўнікі адміністрацыі горада, устаноў культуры і адукацыі, прыхаджане. У якасці лектараў выступілі выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Студэнты-тэолагі правялі адкрыты ўрок у сярэдняй школе № 191 горада Мінска
03 сакавіка 20172 сакавіка студэнты 4-га курса Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Кірыл Корбут і Лізавета Чахоўская правялі ў сярэдняй школе № 191 горада Мінска адкрыты ўрок на тэму «Сям'я — дар Божы».
падрабязна » -
Загадчыку кафедры апалагетыкі МінДА прысуджана вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук
28 лютага 2017Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук Уладзіміру Марціновічу, загадчыку кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, доктару тэалогіі Венскага ўніверсітэта.
падрабязна » -
Студэнты-тэолагі правялі лекцыю для ўсіх старшакласнікаў школ Ганцавіцкага раёна
28 лютага 201725 лютага выязны лекторый Музея Бібліі Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся ў горадзе Ганцавічы. Студэнты Інстытута тэалогіі распавялі аб перакладах Бібліі на беларускую мову і аб развіцці біблеістыкі ў XXI стагоддзі.
падрабязна » -
25 лютага 2017
24 лютага пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
22 лютага 2017
У пасяджэнні Каардынацыйнага савета прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Ігар Васільевіч Карпенка, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь; Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
падрабязна » -
21 лютага 2017
У рамках праекта «У пошуках страчанага», які рэалізуецца газетай «СБ — Беларусь сёння», выйдзе кніга пра гісторыю Скобелеўскага ваеннага лагера пад Баранавічамі. Незвычайную тэму з ваеннай гісторыі краіны даследавалі гісторык Уладзімір Ліхадзедаў, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў і аўтар кніг па гісторыі Уладзімір Пефціеў.
падрабязна » -
20 лютага 2017
Мінская духоўная акадэмія гасцінна прыняла ў сваіх сценах 36 спецыялістаў, якія працуюць з цяжарнымі жанчынамі і іх сем'ямі, з усіх куткоў нашай краіны: Мінска, Гомеля, Брэста, Бабруйска, Вілейкі, Гродна, Магілёва.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі
17 лютага 201717 лютага ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылося чарговае пасяджэнне Вучонай рады, якое ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Майстар-клас для выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры прайшоў у Лідзе
17 лютага 201715 лютага ў сярэдняй школе № 11 горада Ліды адбыўся майстар-клас на тэму «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці настаўнікаў, якія вядуць факультатыў «Асновы праваслаўнай маральнасці (культуры)»».
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
12 лютага 201712 лютага, у Нядзелю пра блуднага сына і дзень памяці Сабора ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, адбыліся ўрачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Ва ўсіх школах Бярозы прайшлі лекцыі аб Бібліі
10 лютага 2017Выязны лекторый Музея Бібліі Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правёў серыю выступленняў у горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці. Аповед пра гісторыю выдання 500 гадоў таму доктарам Францыскам Скарынам першай друкаванай Бібліі на старабеларускай мове пачулі больш за дзвесце юных беларусаў.
падрабязна » -
07 лютага 2017
Пад старшынствам Патрыяршага Экзарха адбылося першае працоўнае пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта Беларускай Праваслаўнай Царквы па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2017-2019 гадах у епархіях БПЦ юбілейных урачыстасцяў, прымеркаваных да 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага), 220-годдзю з дня нараджэння і 150-годдзю з дня смерці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) і 180-годдзю Полацкага сабора 1839 года.
падрабязна »
