-
Студэнты БелДУТ папрацавалі валанцёрамі ў Юравіцкім манастыры
14 жніўня 2018Штогод летам валанцёры з ліку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту наведваюць Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы. Хлопцы аказваюць пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Юравіцкай абіцелі і ў ачыстцы падвальных памяшканняў манастырскага корпуса.
падрабязна » -
Удзельнікі велапрабегу па святых мясцінах Гомельшчыны пераадолелі 457 кіламетраў
13 жніўня 201812 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна завяршыўся традыцыйны велапрабег па святых мясцінах Гомельшчыны. За восем дзён удзельнікі велапрабегу пераадолелі 457 кіламетраў.
падрабязна » -
Традыцыйны «хрэсны лёт» здзейсніўся ў Бабруйскай епархіі
13 жніўня 2018Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма быў здзейснены ўжо традыцыйны паветраны хрэсны ход («хрэсны лёт», як называюць яго ўдзельнікі). Клірыкі Бабруйскай епархіі з малітвай аб здароўі і дабрабыце людзей абляцелі Бабруйск на верталёце.
падрабязна » -
12 жніўня 2018
Візіт Патрыяршага Экзарха быў прымеркаваны да 60-годдзя з дня нараджэння ігуменні Еўдакіі (Ляўшук), ігуменні Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў горадзе Полацку.
падрабязна » -
11 жніўня 2018
11 жніўня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння святой прападобнай Манефы Гомельскай і здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля.
падрабязна » -
Да 100-годдзя з дня нараджэння прападобнай Манефы Гомельскай [ВІДЭА]
10 жніўня 2018У гэтым годзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння прападобнай Манефы Гомельскай. Жыццёвы шлях падзвіжніцы пабожнасці і сэнс яе подзвігу — у відэа ад Гомельскай епархіі і тэлеканала «Саюз».
падрабязна » -
У Полацкай епархіі прайшоў праваслаўны моладзевы фестываль «Пакуль мы маладыя»
10 жніўня 2018У першыя выхадныя жніўня адбыўся 7-ы фестываль праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя». Сустрэчу правяла праваслаўная моладзевая арганізацыя пры храмах Усекнавення галавы Іаана Прадцечы (Крулеўшчына) і Праабражэння Гасподняга (Порплішча).
падрабязна » -
Хор Віцебскай духоўнай семінарыі выступіў на Міжнародным фестывалі «SPRAVA»
10 жніўня 2018Студэнцкі калектыў выканаў духоўныя спевы пад адкрытым небам ля руін храма ХVI стагоддзя. Двухдзённы фестываль, закліканы да ўзаемадзеяння з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі з дапамогай сучаснага мастацтва і музыкі, сабраў музыкаў і творчыя калектывы рознай скіраванасці.
падрабязна » -
Епіскап Бабруйскі Серафім прыняў удзел у прастольных ўрачыстасцях Панцеляіманава манастыра на Афоне
10 жніўня 20189 жніўня адзначыў сваё прастольнае свята Панцеляіманаў манастыр на Святой Гары Афон. У гэтым годзе Свяшчэнны Сінод накіраваў на Афон на свята афіцыйную паломніцкую дэлегацыю, у склад якой увайшоў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
падрабязна » -
У Лідскай епархіі прайшоў моладзевы намётавы лагер
09 жніўня 2018З 29 ліпеня па 6 жніўня блізу вёскі Шэршні Дзятлаўскага раёна ў адзінаццаты раз быў арганізаваны намётавы лагер для выхаванцаў нядзельных школ і дзяцей прыхаджан храмаў Ліды. У гэтым годзе лагер прысвячаўся 1030-годдзю Хрышчэння Русі.
падрабязна » -
Мінскае духоўнае вучылішча запрашае абітурыентаў
09 жніўня 2018Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём абітурыентаў на дзённую, завочную і вячэрнюю формы навучання. У вучылішчы дзейнічаюць аддзяленні: званароў, катэхізатараў, рэгенцка-пеўчае. Прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнання.
падрабязна » -
Жыхары вёскі Прылепы хочуць адрадзіць храм, пабудаваны свяшчэннамучанікам Іаанам (Пашыным)
09 жніўня 2018У вёсцы Прылепы Смалявіцкага раёна на падмурку разбуранага ў канцы 1930-х гадоў Георгіеўскага храма была адслужаная Бажэственная літургія. Узначаліў богаслужэнне епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. Разам з мясцовымі жыхарамі за Літургіяй маліліся паломнікі з Мінска.
падрабязна » -
09 жніўня 2018
9 жніўня, у дзень памяці святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Прадстаўнікі Царквы і дзяржавы абмеркавалі пытанні рэканструкцыі Юравіцкага манастыра
09 жніўня 2018Удзельнікі нарады наведалі дамовы манастырскі храм у гонар прападобнага Серафіма Сароўскага і азнаёміліся з ходам выкананых работ па ачыстцы падвальных памяшканняў манастырскага корпуса.
падрабязна » -
Навагрудскае сястрыцтва аказала дапамогу шматдзетным сем'ям
08 жніўня 20186 жніўня настаяцель храма святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія горада Навагрудка протаіерэй Вадзім Кузьміч і сёстры міласэрнасці наведалі шматдзетную сям'ю Аляксея і Наталлі Мазураў, у якой нядаўна нарадзілася пятае дзіця. Напярэдадні сям'я атрымала вопратку для дзяцей, а ў гэты дзень ёй была аказана дапамога прадуктамі харчавання. Атрымалі дапамогу і два іншых сямействы.
падрабязна »