-
05 лютага 2020
Мерапрыемства, якое праходзіла ў рамках падрыхтоўкі манастыра да юбілейных урачыстасцяў, сабрала вялікую колькасць прадстаўнікоў СМІ з усёй краіны, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў МінДС, клірыкаў Слонімскага благачыння Навагрудскай епархіі, педагогаў школ Слоніма і Жыровічаў, а таксама многіх іншых гасцей.
падрабязна » -
Беларуская Праваслаўная Царква запрашае журналістаў на прэзентацыю кнігі ў Жыровічы
02 лютага 2020У 2020 годзе Беларуская Праваслаўная Царква адзначае 550-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага знаходжання і 500-годдзе заснавання Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У межах падрыхтоўкі абіцелі да юбілейных урачыстасцей 4 лютага ў 13:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі ігуменні Гаўрыілы (Глухавай) «Усярадаснае заступленне Белай Русі».
падрабязна » -
У Мінску, Полацку і Жыровічах адбудуцца прэзентацыі кнігі пра свяшчэннамучаніка Іаана (Помера)
25 студзеня 20202-4 лютага ў Мінску, Полацку і Жыровічах пройдуць прэзентацыі двухтомнага выдання, прысвечанага выдатнаму іерарху Рускай Праваслаўнай Царквы XX стагоддзя — свяшчэннамучаніку Іаану (Померу) (1876 — 1934), архіепіскапу Рыжскаму. Жыццёвы шлях свяшчэннамучаніка Іаана звязаны з беларускім краем, дзе ён у 1912 годзе пачаў служэнне ў якасці епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі.
падрабязна » -
Каляднае пасланне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
03 студзеня 2020Church.by публікуе пасланне да Ражджаства Хрыстовага 2020 года мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
14 снежня 2019
9-10 снежня ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі Дзявятыя Іеранімаўскія чытанні, навуковая канферэнцыя даследчыкаў Свяшчэннага Пісання, прысвечаная памяці блажэннага Іераніма Стрыдонскага. Удзельнікам Чытанняў стаў ігумен Арсень (Сакалоў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхійскім і ўсяго Усходу.
падрабязна » -
Выдавецкі Савет Беларускай Праваслаўнай Царквы падвёў вынікі сваёй працы за 2019 год
10 снежня 20195 снежня адбылося пасяджэнне агульнага сходу членаў Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы (ВС БПЦ) з удзелам епархіяльных прадстаўнікоў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў праваслаўных выдавецтваў БПЦ і свецкіх выдавецтваў, якія выпускаюць праваслаўную літаратуру.
падрабязна » -
Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню Пятых Беларускіх Калядных чытанняў
28 лістапада 201927 лістапада ў прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню Пятых Беларускіх Калядных чытанняў «Вялікая перамога: спадчына і спадчыннікі». Удзел у мерапрыемстве прынялі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, старшыня аргкамітэта Беларускіх Калядных чытанняў, і протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі
27 лістапада 2019Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла зборнік матэрыялаў III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця», якая праходзіла 15 лістапада 2018 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі. Зборнік прызначаны для выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, спецыялістаў у галіне рэлігіі і рэлігіязнаўства, тэолагаў, багасловаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўства.
падрабязна » -
26 лістапада 2019
29 лістапада ў Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбудзецца прэзентацыя кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019). Кніга ўключае выбраныя публікацыі розных гадоў вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча, члена Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 1917-1918 гадоў і сенатара парламента Польскай Рэспублікі двух скліканняў В. В. Багдановіча (1878 — 1939?).
падрабязна » -
14 лістапада 2019
11 лістапада Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла манаграфію К. А. Апановіч «Кіеўская мітраполія і ўсходнія патрыярхі пасля Брэсцкай уніі (1596 — 1632 гг.)». Кантакты прадстаўнікоў Усходніх патрыярхатаў з Кіеўскай мітраполіяй ажыццяўляліся ў унікальны перыяд, калі ўрад Рэчы Паспалітай пазбавіў Праваслаўную Царкву юрыдычнага статусу, але Праваслаўе de facto працягвала існаваць. У дадзенай працы аўтар робіць спробу выяўлення цэласнага гістарычнага зместу дадзеных кантактаў, шырока выкарыстоўваючы дакументальныя крыніцы, створаныя як дзяржаўнымі, так і царкоўнымі структурамі.
падрабязна » -
02 лістапада 2019
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чацвёрты нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», цалкам прысвечаны жыццю і царкоўнай дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Выданне адрасавана праваслаўным клірыкам і міранам, гісторыкам, рэлігіязнаўцам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
падрабязна » -
01 лістапада 2019
Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла ў свет зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798-1868): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях». Навуковы форум праходзіў 24-26 кастрычніка 2018 года ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Мінская духоўная акадэмія.
падрабязна » -
18 кастрычніка 2019
17 кастрычніка па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтвам семінарыі быў выпушчаны зборнік матэрыялаў XVII семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь «Праваслаўная царква ў гісторыі і культуры Беларусі», які праходзіў 22-24 лістапада 2018 года.
падрабязна » -
У Мінску адкрылася праваслаўная кніжная выстаўка-форум «Радасць Слова»
16 кастрычніка 2019Цырымонію адкрыцця форуму ўзначалілі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
16-17 кастрычніка ў Мінску адбудзецца праваслаўная кніжная выстаўка-форум «Радасць Слова»
15 кастрычніка 2019Урачыстае адкрыццё выстаўкі-форуму «Радасць Слова» 16 кастрычніка ўзначаляць: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна »