-
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у мітынгу «Разам на карысць міру»
21 верасня 2017Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня міру і было арганізавана Беларускім фондам міру. Пасля заканчэння мітынгу ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла прэзентацыя кнігі «Дзеці за мір».
падрабязна » -
Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прымае ўдзел у міжнародным форуме «Малітва аб міры»
15 верасня 2017Міжнародны форум «Малітва аб міры», які штогод арганізуецца каталіцкай Абшчынай святога Эгідзія, у 2017 годзе праходзіць у Мюнстэры (Германія). Удзел у форуме прымаюць прадстаўнікі хрысціянскіх, мусульманскіх, будысцкіх, іудзейскіх і іншых абшчын з розных краін свету, а таксама грамадскія і палітычныя дзеячы.
падрабязна » -
08 верасня 2017
6 верасня ў горадзе Мюнхен (ФРГ) адкрыўся 21-ы Міжнародны кангрэс Дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс», прысвечаны тэме «Крызіс як шанец для Еўропы. Адказнасць Цэркваў». Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў удзельнікам Кангрэсу прывітальнае слова.
падрабязна » -
07 верасня 2017
6 верасня ў Спаса-Праабражэнскім манастыры ў Базэ (Італія) ў 25-ы раз пачаў работу штогадовы Міжнародны сімпозіум па праваслаўнай духоўнасці, прысвечаны тэме «Дар гасціннасці». Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ўдзел у сімпозіуме прымаюць епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і шэраг прадстаўнікоў Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
Гамяльчане сустрэлі часціцу мошчаў велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана
09 жніўня 2017Святыню даставіла ў Беларусь дэлегацыя з Італіі, якую ўзначаліў біскуп Локры і Джерачэ Франчэска Аліва. Дэлегацыю сустрэў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан з саборам духавенства Гомельскай епархіі.
падрабязна » -
Часціца мошчаў велікамучаніка Панцеляімана пераадолее больш за 3000 км дзеля гамяльчан
06 жніўня 2017Вялікая святыня — каўчэг з часціцай мошчаў святога велікамучаніка Панцеляімана — прыбудзе 9 жніўня ў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор горада Гомеля для малітоўнага пакланення вернікаў.
падрабязна » -
Завяршыўся міжнародны веламарафон «Бязмежныя прасторы веры»
02 жніўня 201728 ліпеня завяршыўся міжнародны веламарафон «Бязмежныя прасторы веры», які па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана стартаваў 21 ліпеня ад храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Гомелі.
падрабязна » -
19 ліпеня 2017
Па блаславенню мітрапаліта Паўла ў цырымоніі адкрыцця выставы прыняў удзел намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства святар Святаслаў Рагальскі.
падрабязна » -
23 чэрвеня 2017
22 чэрвеня Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна наведалі выкладчыкі рэлігійнай гімназіі францысканцаў літоўскага горада Крэцінга. Госці азнаёміліся з работай нядзельнай школы і дзіцячай іканапіснай студыі.
падрабязна » -
У Мінску праходзяць XXIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
23 мая 201722 мая ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, прысвечаных 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Удзел у адкрыцці чытанняў прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
16 мая 2017
Сустрэча іерархаў прайшла ў рамках трохдзённага візіту Апостальскага нунцыя ў Віцебскую вобласць. Гэта першая паездка арцыбіскупа Габара Пінтэра у паўночны рэгіён Беларусі.
падрабязна » -
27 красавіка 2017
Прадстаўнікі праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх абшчын краін СНД і Балтыі прысутнічалі на V Пленуме Хрысціянскага міжканфесійнага кансультатыўнага камітэта, які адбыўся 26 красавіка ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу. Удзел у Пленуме прыняў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
405-ю гадавіну блажэннага скону праведнай Сафіі Слуцкай адзначылі на італьянскім востраве Сардзінія
20 красавіка 2017На працягу апошніх гадоў Ганаровае Консульства Рэспублікі Беларусь на Сардзініі арганізоўвала шматлікія культурныя мерапрыемствы з нагоды праваслаўных святаў. 405-я гадавіна блажэннага скону праведнай Сафіі Слуцкай — важная падзея для нашых суайчыннікаў. Цяпер памяць святой княгіні ўшанавалі і на зямлі Сардзініі.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся Першы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч»
19 красавіка 201718 красавіка ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адбыўся Першы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч», прысвечаны Светламу Хрыстоваму Уваскрэсенню. Удзел у мерапрыемствах фестывалю прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Мінску адбудзецца I-ы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч»
17 красавіка 2017Арганізатарамі «Велікоднага куліча» выступаюць Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларуская Праваслаўная Царква і Рымска-Каталіцкая Царква ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь.
падрабязна »